Сюрпрыз пад Новы год

1
Малюнак: Вера Шут

«Таварыш маёр, сяржант Мікалаеў па вашаму прыказу з’явіўся». — «Вось што, сяржант, ты камандзір рамонтнага ўзвода — табе і карты ў рукі. Справа ў тым, што да нас прыбывае папаўненне, а рассяліць няма дзе. На тэрыторыі, дзе раней былі нафтавікі, стаіць кінуты клуб. Толь­кі там размарожаны ба­та­рэі і трубы. Трэба іх за­мяніць і запусціць паравое ацяпленне. Вазьмі, колькі табе трэба людзей, і каб праз дзве нядзелі ўсё было зроблена. Зробіце раней — усім па дзесяць сутак водпуску. Даю слова афіцэра».

Ва ўзводзе сяржанта чыгуначных войскаў былі хлопцы сталага ўзросту. Самым маладым быў радавы Набіеў, татарын, яму было ўжо дваццаць. Старэйшаму Важо, грузіну па нацыянальнасці, — дваццаць пяць. Ён трапіў у чыгуначныя войскі пасля інстытута.

Малюнак: Вера Шут
Малюнак: Вера Шут
Пачуўшы пра водпуск, хлопцы з ахвотаю ўзяліся за працу. На вуліцы стаяў саракаградусны мароз — гэтая дзея адбывалася на поўначы Ханты-Ман­сійскай акругі. Ме­на­ві­та там стаяў батальён чы­гуначнікаў.

Хлопцы вырашылі працаваць па два­нац­цаць га­дзін, каб зрабіць работу за дзесяць дзён і каб 1975 год сустрэць дома. Інтэрнацыянальная бры­га­да — беларус, татарын, армянін Мелікян і грузін — шпарка ўзялася за працу.

Реклама

Да Новага года заставалася яшчэ дванаццаць дзён. Дваццаць шостага быў звараны апошні стык, падвешаны батарэі, нават па сваёй ініцыятыве хлопцы адрамантавалі дзесяць двухпавярховых жалезных ложкаў. Залілі ў сістэму «незамярзайку» — вадкасць, якая нават пры сарака градусах марозу не замярзае. Пазвалі камбата, каб той прыняў работу. У клубе было цёпла, хлопцы хадзілі ў адных гімнасцёрках. Камбат не паверыў сваім вачам, убачыўшы адрамантаваныя ложкі і сістэму ацяп­лення.

«Ну што ж, я сваё слова трымаю: заўтра зойдзеце ў фінчастку, атрымаеце праяздныя дакументы, грошы. Аб’яўляю вам падзяку». Хлопцы хорам выклікнулі: «Служым Савецкаму Саюзу!»
Дваццаць сёмага ў ва­сям­наццаць га­дзін ад­былі на рабочай дрэзіне да горада Сяроў. Былі там, а палове дзясятай гадзіны вечара. Адпускнікам пашанцавала, таму што з гарадскога аэрапорта праз гадзіну адлятаў АН-24 да Свярдлоўска. У дваццаць тры гадзіны яны прызямліліся ў аэрапорце імя Кальцова.

Да Новага года заставалася тры дні. Ніхто з іх і не разлічваў сустрэць яго дома, таму вырашылі зрабіць родным сюрпрыз: з’явіцца на навагоднім свяце нечакана.

Дваццаць восьмага ў шэсць гадзін раніцы ІЛ-18 быў у небе, і ўжо праз гадзіну салдаты-адпускнікі прыляцелі ў Маскву. Адтуль хлопцы раз’ехаліся далей, кожны ў сваім напрамку. Сяржанту прыйшлося больш за суткі знаходзіцца ў аэрапорце. Перад Новым годам было шмат пасажыраў, таму білет на самалёт атрымаў на трыццаць першае. Ён вырашыў яшчэ набыць падарункі для родных.

У апошні снежаньскі дзень ТУ-134 панёс яго ў родную Беларусь. А калі да наступлення Новага 1975 года заставалася адна гадзіна, сяржант ужо стаяў на скрыжаванні дарог у чатырох кіламетрах ад роднай вёскі.

Пах радзімы — што мо­жа быць смачней і прыгажэй, тым болей што Мі­кола не быў дома амаль паўтары гады. Ён не ішоў, а ляцеў на крылах шчасця ад сустрэчы з роднымі. Вось паказалася вёсачка, у вокнах хат свяціліся гірлянды, мітусіліся людзі, мабыць, займалі месца за святочнымі сталамі. Над дахамі з камінаў падымаўся водар вараных страў. Сэрца сяржанта моцна-моцна забілася.

Падышоўшы да роднай хаты, Мікола прыпыніўся каля брамкі, закурыў, каб трохі супакоіцца. Да калодзежа з вядром выйшаў малодшы брат.

«Хто тут?» — спытаў ён, заўважыўшы чалавека на двары. «Братуха, гэта я, — адказаў сяржант. — Прыехаў у водпуск». Сашка кінуўся абдымаць брата. З сенцаў данёсся голас маці: «Ты што там, у калодзеж праваліўся? Нясі ваду і давай за стол, вунь ужо Брэжнеў выступае па тэлевізары».

Мікола нахла­бу­чыў брату салдацкую вушанку і сказаў, каб паведаміў, што зараз будзе сюрпрыз.
Бацька адразу здага­даўся, а маці, убачыўшы старэйшага сына, ажно прысела на зэдлік. Малыя браты і сястрычка кінуліся абдымаць сяржанта. З тэлевізара неслася: «З Новым годам, дарагія таварышы», — а куранты пачалі адлічваць апошнія хвілі­ны старога года.

Мікола Корань

1 Комментарий
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
2015
2015
2 января 2016 23:00

.Только не явился, а прибыл.(является только ангел), что за дурань адправиу южныя нацыянальнасци у Ханты Мансийск? А! Той мабыць, што северан у Туркмению направиу.