З надзеяй і радасцю рыхтуемся да святаў Божага Нараджэння і Новага года, якія будзем адзначаць праз некалькі дзён. Гэтыя святы заўсёды звязаны з новымі планамі, марамі, чаканнем чагосьці лепшага, цудоўнага ў нашым жыцці.
Таму ў гэтыя перадсвяточныя дні хачу пажадаць Вам: няхай Народжанае Божае Дзіця спашле Вам моц ласкі, благаславіць Вашае служэнне і працу, а сем’і адорыць любоўю і супакоем!
Няхай надыходзячы Новы год адчыніць новыя перспектывы, прынясе дасягненні і спаўненне надзеі! Жадаю Вам радасных святаў Божага Нараджэння і шчаслівага Новага года!
Запрашаем на Святую Імшу:
- 24 снежня — 24.00
- 25 снежня — 15.00
- 26 снежня — 15.00
- 27 снежня — 9.30 і 15.00
Настаяцель касцёла Святога Антонія айцец Аляксей і парафіяне
«О дивная ночь».Поздравляю всех христиан и прочих радующихся приходу в мир Спасителя