З песняй па жыцці

2
СПЯВАК. Паляшук Іосіф Іванавіч Ільюшчыц з вёскі Рог спявае ўсё жыццё. Ён кажа, што песня дапамагае яму пераносіць самыя цяжкія выпрабаванні лёсу. Фота: Уладзімір Амяльчэня

На сцэне выступаў хор «Ветэран». Сярод удзельнікаў асабліва выдзяляўся голас спевака ў ваеннай гімнасцёрцы з пагонамі старшыні. Мне захацелася пазнаёміцца з гэтым артыстам. Пасля канцэрта знаёмства адбылося, і Іосіф Іванавіч Ільюшчыц распавёў мне аб сваім жыцці і ролі песень у ім.
«Я паляшук, з маленькай вёскі Рог, — пачаў Іосіф Іванавіч расказ пра сябе. — У нашай вёсцы спявалі амаль усе, спяваў з дзяцінства і я. У бацькоў было 12 дзяцей: девяць сыноў і тры дачкі. Я быў адзінаццатым. Каб не вайна, можна было б арганізаваць сямейны ансамбль.

Перад вайной скончыў пяць класаў. У 1944 годзе мне споўнілася 18 гадоў, мабілізавалі ў армію. На Захадзе ішла вайна з Германіяй, мяне павезлі на Усход, у горад Кіраў, што пад Калугай, у школу малодшых камандзіраў-дэсантнікаў. Не паспелі давучыцца, як нас перакі­нулі ў Манголію. Тут навука ішла на ландшафце пустыні Гобі. Хутка гэтая навука спатрэбілася.

У жніўні 1945 года атрымалі загад за пятнаццаць дзён выйсці з баямі ад мяжы з Маньчжурыяй да Жоўтага мора, у Порт-Артур. Давялося па пустыні прайсці з песнямі і баямі 1200 км.

СПЯВАК. Паляшук Іосіф Іванавіч Ільюшчыц з вёскі Рог спявае ўсё жыццё. Ён кажа, што песня дапамагае яму пераносіць самыя цяжкія выпрабаванні лёсу. Фота: Уладзімір Амяльчэня
СПЯВАК. Паляшук Іосіф Іванавіч Ільюшчыц з вёскі Рог спявае ўсё жыццё. Ён кажа, што песня дапамагае яму пераносіць самыя цяжкія выпрабаванні лёсу. Фота: Уладзімір Амяльчэня
Ішла падрыхтоўка да вайны супраць Японіі і разгрому яе Квантунскай арміі, якая акупіравала Усходні Кітай. Хоць японцы і арганізоўвалі моцнае супраціўленне, але выстаяць перад наступленнем Савецкай арміі не маглі.
Загад мы выканалі. Трэба адзначыць, у той час Савецкая армія мела лепшую, чым японцы, тэхніку. Кітайская армія не мела тэхнікі зусім. У Порт-Артуры давялося пасля вайны служыць яшчэ шэсць гадоў. Даслужыўся да звання старшыні. Дапамагала служыць, як заўсёды, песня.

Реклама

У 1951 годзе вярнуўся ў Беларусь. Са Слуцка за адны суткі дайшоў да роднай вёскі Рог.

Мяне паслалі ў Бабруйск на курсы трактарыстаў. Працаваў на трактары ў Капацэвічскай МТС. У 1958 годзе МТС ліквідавалі, тэхніку перадалі калгасам. Са сваім трактарам я вярнуўся ў родную вёску Рог, у калгас імя Леніна.
Памятаю, як пажылыя мужчыны не пускалі мяне з трактарам на поле. Яны не верылі, што на ўзараным трактарам полі хлеб вырасце, і казалі: «Наядзіцеся цяпер хлеба!». Але хутка зразумелі карысць ад гэтай тэхнікі.

У 1960 годзе аб`ядналі нашу вёску Рог з вёскай Восава ў адзін калгас. Я атрымаў першы ў раёне дызельны трактар ДТ-54. Хутка мяне назначылі брыгадзірам трактарнай брыгады, а калгаснікі абралі мяне намеснікам старшыні калгаса па тэхніцы. На той час у калгасе бы­ло чатыры трактары, адзін самаходны камбайн і іншая малая механізацыя, у вёску ўжо падводзілі электрычнасць.

У кожнай хаце было радыё, па якому гучалі песні. Таму пасля работы ўседзець дома было немагчыма. У калгасным клубе арганізавалі хор «Палескія крыніцы», у якім мы з жонкаю спявалі, пакуль маглі.
Апошнія дзевяць гадоў жыву ў горадзе, спяваю ў хоры «Ветэран». У свае 89 гадоў спяваць хочацца. Маладым, хто здольны спяваць і любіць музыку, хочу зрабіць наказ, каб вучылі музычную грамату. З музыкай і песняй ісці па жыцці весялей, нават у страшныя часіны, якія выпалі на маю долю ў перыяд вайны, калі я спяваў і пад грукат кананады".

Уладзімір Амяльчэня

2 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Fighter-77
Fighter-77
21 декабря 2015 09:11

голас спевака ў ваеннай гімнасцёрцы з пагонамі старшыні. Мне захацелася пазнаёміцца з гэтым артыстам. Пасля канцэрта знаёмства адбылося, і Іосіф Іванавіч Ільюшчыц — так завуць спевака-----СПЯВАК. Паляшук Іосіф Іванавіч Ільюшчыц з вёскі Рог спявае ўсё жыццё. Дальше не читал. Амельченя двоечник. Гнать из журналистики.

2015
2015
23 декабря 2015 00:40

Ай да паляшук. Прачытау з задавальненьнем