
У Салігорскім доме культуры мне падказвалі: «Калі будзеце ў вёсцы Доўгае, абавязкова загляніце ў мясцовы Дом культуры і пазнаёмцеся з тамашнімі творцамі!». Аднойчы мой шлях якраз ляжаў праз Доўгае. Як і прадказвалі, асаблівае ўражанне зрабіў на мяне менавіта Доўгаўскі ДК і людзі, якія адраджаюць культуру і рамёствы.
У гэтым годзе студыя Доўгаўскага дома культуры «Валошка» абараняла гонар па адраджэнні рамёстваў Салігорскага раёна на абласных «Дажынках–2015», якія ладзіліся ў Вілейцы. Пагадзіцеся, гэта шмат значыць…
Студыя «Валошка» аб’яднала ў сабе творчыя гурткі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: вышыўку, саломапляценне, аплікацыю, вязанне, маляванне па тканіне — бацік. Кіруе студыяй малады спецыяліст Марыя Валатовіч. Дом культуры слаўны не толькі сваімі майстрамі рамёстваў, але і артыстамі, і спевакамі. Усе святы ў вёсцы адзначаюцца тэатралізаванымі прадстаўленнямі і канцэртамі, якія ладзяць работнікі Дома культуры і ўдзельнікі вакальна-музычных гурткоў.
«Працуем для людзей! А на святы ў нас выходзіць уся вёска», — кажа Наталля Філановіч, дырэктар Доўгаўскага ДК.
Уладзімір Амяльчэня



Прыгожая дзяучына на першым фота.Иногда хочется создать интерьер в народном стиле,но дорого всё………..