Цяпер яму 10 гадоў. Ён вучыцца ў звычайнай школе ў Светлагорску сярод звычайных дзяцей. І сам – звычайны хлопчык. Любіць камп’ютар і мае сяброў, у яго ёсць старэйшы брат, з якога хочацца браць прыклад ва ўсім, любіць сваіх бацькоў, паважае настаўнікаў.
Яго любімыя прадметы — матэматыка і англійская мова. Ён не адстае ад аднагодкаў і стараецца быць першым ва ўсім… На прагулку заўсёды бярэ з сабой хлеб для птушак, кавалачак кілбаскі для бяздомнага ката, з якім пасябраваў ля свайго пад’езда… Вось толькі хадзіць самастойна Ягор не можа.
«Сэрца разрываецца ад болю, калі ён смірна сядзіць і глядзіць на гарэзлівых дзяцей, што дурэюць, усведамляючы сваю непаўнавартаснасць», — піша яго мама Іна Валчкова.
Ягор лячыўся ў самых розных клініках і санаторыях Беларусі, Літвы. Але з яго дыягназам (ДЦП, статычная дыплегія 2-й ступені) надзея дабіцца выніку ў Ягора і яго бацькоў узнікла толькі тады, калі яны прайшлі нядаўна першы рэабілітацыйны курс у цэнтры «Алінэк» у Варшаве (www.olinek.polish.ru).
Каб дабіцца сапраўднага эфекту, трэба рэабілітацыю прадоўжыць. Але яна, як і пакупка спецыяльнага медыцынскага рыштунку, абутку, патрабуе нямалых грошай, якіх у сям’і няма. Мама займаецца доглядам Ягоркі, якога трэба завесці ў школу, пераняць яго. У сям’і працуе толькі тата. Старэйшы брат Ягора яшчэ вучыцца ў школе. Толькі выраб артэзаў (спецыяльны артапедычны абутак) каштаваў Валчковым 1000 еўра.
Вы можаце дапамагчы Ягору, калі пералічыце грошы на адзін з дабрачынных рахункаў:
- Беларускія рублі – транзітны рахунак 3819990019478 на дабрачынны рахунак 000032 у цэнтры банкаўскіх паслуг 322, г. Светлагорск, вул. Мірашнічэнкі, 21, УНП 400230362, МФО 151501673, бестэрміновы
- Долары ЗША – транзітны рахунак 3819990019407 на дабрачынны рахунак 000055 у цэнтры банкаўскіх паслуг 322, г. Светлагорск, вул. Мірашнічэнкі, 21, УНП 400230362, МФО 151501673, бестэрміновы
- Еўра – транзітны рахунак 3819990019407 на дабрачынны рахунак 000013 у цэнтры банкаўскіх паслуг 322, г. Светлагорск, вул. Мірашнічэнкі, 21, УНП 400230362, МФО 151501673, бестэрміновы.
Прызначэнне плацяжу: Валчкова Іна Якаўлеўна на карысць сына Валчкова Ягора Андрэевіча для лячэння і рэабілітацыі за межамі Беларусі.
Старонка дапамогі Ягору на сайце Беларусбанка
Аддзел пісем