У вёсцы Калодзезнае адкрыты мемарыял, пабудаваны па ініцыятыве мясцовага жыхара

2

У сераду, 2 снежня, у вёсцы Калодзезнае Капыльскага раёна ўрачыста адкрылі помнік вяскоўцам, якіх фашысцкія карнікі расстралялі 9 лютага 1943 года. Будаўніцтва мемарыяла і добраўладкаванне могілкаў адбылося па ініцыятыве мясцовага жыхара Віктара Дашкевіча. На цырымоніі адкрыцця прысутнічаў і Петэр Дэттмар, пасол Германіі ў Беларусі.

ТРАГЕДЫЯ 1943 ГОДА. Вялікая карніцкая аперацыя нямецка-фашысцкіх войскаў праходзіла ў нашым рэгіёне на пачатку лютага 1943 года. У тыя дні непасрэдна ў Слуцку забілі каля 3000 чалавек. Здавалася, што бяда мінула вёску Калодзезнае Капыльскага раёна. Але на наступны дзень пасля таго, як знішчылі апошніх узнікаў Слуцкага гета (7−8 лютага), 9 лютага карнікі забілі 199 жыхароў вёскі Калодзезнае — ад немаўлятаў да старыкоў. Сама вёска была спаленая. Пасля той трагедыі на ўскрайку Калодезнага і ўзніклі мясцовыя могілкі. Тыя, каму ўдалося ўцячы, пахавалі сваіх родных і аднавяскоўцаў. Так на ўскрайку сяла Калодзезнае і ўзніклі могілкі.

Віктар Дашкевіч, па ініцыятыве якога і быў зроблены мемарыял, падчас цырымоніі сказаў: «Думаю, што падобнае мерапрыемства павінна было адбыцца гадоў так 60 назад. Але, на жаль, такога не адбылося. Доўгі час хадзілі мы ў сельсавет, каб нам дапамаглі добраўпарадкаваць могілкі. Але чамусьці ўсё не хапала сродкаў.У 2013 годзе, калі адбылося 70 гадоў пасля гэтай трагедыі, я звярнуўся да мясцовых жыхароў з прапановай сабраць грошы і пачынаць гэта добраўпарадкаванне самім, так як нічога не атрымлівался праз улады. Людзі мяне падтрымалі. Але мая ініцыятыва ўспрынята была ўладай неадназначна. Не ведаю чаму, але так было. Мне давялося звяртацца вышэй — да былога губернатара Барыса Батуры і нават да старшыні Палаты прадстаўнікоў, каб нешта пачалося.

І калі былі спіленыя дрэвы і кусты, нам падказаў Бог, каб адзначыць памяць загінулых якім-та знакам".

Падчас сваёй прамовы ён выказаў падзяку ўсім, хто дапамог рэалізаваць праект. Гэта і прадпрымальнікі, і дзяржаўныя арганізацыі Капыльшчыны, людзі са Слуцка, Салігорска і Мінска, валанцёры беларускіх хрысціян-дэмакратаў. Мясцовыя жыхары, акрамя таго, што некаторыя з іх напачатку ўнеслі сродкі, удзелу не прымалі.«Шлях прывёў мяне і да спадара Петэра Дэттмара, які адгукнуўся на маю просьбу», — сказаў Віктар Дашкевіч.У гэтым годзе, калі ішла праца па ўсталяванні помніка, адначасова добраўладкоўвалася тэрыторыя могілак. Тут стаяць помнікі з імёнамі забітых сялян. Але гэта каля ста імёнаў (з 199 забітых).І вось калі былі спіленыя зараслі ў цэнтры могілак, выявілася, што і тут ёсць пахаванні забітых у той дзень 1943 года.

Реклама

Праект селяніна стаў яшчэ больш вялікім. На месцы раней закінутых 12-ці безыменных магіл былі ўсталяваныя крыжы і надмагіллі — усё гэта таксама за кошт мецэнатаў і працы добраахвотнікаў.

Віктар Дашкевіч мае намер усталяваць на тэрыторіі пагосту агульную пліту, на якой будуць пералічаныя імёны тых, хто пакоіцца ў безымянных магілах.«Мне заўсёды складана знаходзіцца ў тых месцах, дзе немцамі і прадстаўнікамі Германіі былі забітыя, знішчаныя ні ў чым не павінныя людзі», — сказаў спадар Петэр Дэттмар. Ён адзначыў, што ідэя і праца спадара Віктара Дашкевіча вельмі важная для зберажэння памяці аб людзях і падзеях тых часоў.

Спадар Петэр Дэттмар падзякаваў, што атрымаў магчымасць прысутнічаць на гэтай цырымоніі. І асабліва падзякаваў, што змог узяць удзел у ініцыятыве простага селяніна і што меў магчымасць зрабіць свой унёсак у яго справу.

Алесь Дастанка

У тэму

2 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Zorro
Zorro
3 декабря 2015 20:34

Вельмі паважаю Віктара Дашкевіча. На такіх людзях трымаецца пакуль Беларусь.

Fak
Fak
5 декабря 2015 09:27
Ответить на  Zorro

Как ты посмел бандеровскую рожу под этой статьёй высветить? Смьерць калобарам!