Народны тэатр рыхтуе спектакль да 900-годдзя Слуцка

1
БЕЗ СПЕКТАКЛЯЎ. Апошні раз сур'ёзную пастаноўку тэатра імя У. Галубка слуцкі глядач бачыў амаль два гады таму. Гэта быў «Стомлены д'ябал». Перад гэтым, у лістападзе 2012 года, спектакль узяў Гран-пры фестывалю «Бярэзінская рампа». Фота: Аляксандр Башура

Слуцкі народны тэатр драмы і камедыі імя У. Галубка працуе над пастаноўкай адразу некалькіх п`ес. Гледачы ўбачаць прэм`еры толькі ў наступным годзе: адна з іх рыхтуецца да Міжнароднага дня тэатра, другая — да 900-гадовага юбілею горада.
Пра тое, колькі часу патрабуецца на падрыхтоўку спектакля і што можа дапамагчы ці перашкодзіць яго паказу, распавёў карэс­пандэнту газеты «Kур'ер» рэжысёр Яўген Сакольскі.

Планы на 2016 год

Творчыя планы тэатра кіраўнік трымае ў сакрэце. Сваё нежаданне афішыраваць назву п`ес ён тлумачыць забабонамі. Аднак усё ж намякае, што адна п’еса, напісаная больш за 30 гадоў таму, застаецца актуальнай і па сённяшні дзень.

«На працягу наступнага года тэатр пакажа тры спектаклі. Адзін з іх — народны вадэвіль (у перакладзе з французскай мовы азначае „сатырычная песня“), другі — сацыяльнай тэматыкі, трэці — камедыя», — дзеліцца суразмоўца.

Реклама

Рэжысёр адмаўляецца казаць аб часовых рамках, вяртаючыся да свайго любімага параўнання, што «спектакль — гэта дзіця. Спачатку трэба знайсці двух закаханых, потым зачаць дзіця, вынасіць і нарадзіць яго. А на гэта патрабуецца шмат часу».

Яўген Сакольскі абмо­віўся, што тэатр ужо пачаў падрыхтоўку да святкавання 900-годдзя Слуцка. На дадзеным этапе збіраецца інфармацыя. «Гістарычнага матэрыялу дастаткова, а вось драматургічнага, на жаль, мала. Яшчэ трэба паразважаць над тым, у якім кантэксце падаць гэты спектакль», — распавядае ён.

Читайте: «Режиссёры двух слуцких театров в утреннем ТВ-эфире: «Мы не используем розги при работе с актёрами«

Аб праблемах і іх рашэннях

Разважаючы аб праб­лемах у мастацтве, су­размоўца вылучае адну — немагчымасць ведаць, чаго хоча сучасны глядач. І пры­водзіць прыклад, чаму тэатр павінен быць ідэальным у адрозненне ад кінематографа.

«Спектакль павінен быць ідэальным, пачынаючы з задумкі і заканчваючы гульнёй акцёраў. Фільм ты можаш пераматаць або выключыць і не глядзець, а пакідаць залу падчас спектакля не прынята», — тлумачыць рэжысёр. І дадае, што зацікавіць гледача маленькага горада атрымліваецца ўсё складаней, паколькі «драматургіі пішацца мала, саступаючы месца выгадным бестселерам, а фантазія ў гледача становіцца ўсё больш распушчанай».

«Тэатр сёння, на жаль, не самы папулярны від мастацтва. Але ён ніколі не быў танным, не ў плане каштоўнасці квітка, а ў дачыненні да душы», — філасофствуе Яўген Сакольскі.

БЕЗ СПЕКТАКЛЯЎ. Апошні раз сур'ёзную пастаноўку тэатра імя У. Галубка слуцкі глядач бачыў амаль два гады таму. Гэта быў «Стомлены д'ябал». Перад гэтым, у лістападзе 2012 года, спектакль узяў Гран-пры фестывалю «Бярэзінская рампа». Фота: Аляксандр Башура
БЕЗ СПЕКТАКЛЯЎ. Апошні раз сур’ёзную пастаноўку тэатра імя У. Галубка слуцкі глядач бачыў амаль два гады таму. Гэта быў «Стомлены д’ябал». Перад гэтым, у лістападзе 2012 года, спектакль узяў Гран-пры фестывалю «Бярэзінская рампа». Фота: Аляксандр Башура

Забароны ідэалогіі

Усе мы памятаем, як два гады таму нашумелы спектакль «Стомлены д`ябал» быў забаронены да паказу ў Гарадскім доме культуры. Пасля скандалу Аляксандр Туміловіч, які тады кіраваў калектывам, пакінуў сферу культуры. Аргументаваў ён сваё рашэнне так: «Не хачу пад такой ідэалогіяй працаваць».

Адказваючы на пытанне «Ці не баіцца сутыкнуцца з такімі ж праблемамі і сёння?» Яўген Сакольскі цвёрда кажа: «Не».

«Людзі заўсёды прыхо-дзілі ў тэатр. І не глядзелі, што хтосьці дазваляе або забараняе. Ёсць толькі тэатр і глядач. Трэціх тут не дадзена», — лічыць суразмоўца. Ён працягвае, што знайсці «не» сёння можна ва ўсім, але задача кіраўніка складаецца ў тым, каб даказаць адваротнае. «Калі кажуць пра вечныя каштоўнасці, пра вайну, пра каханне, зразумее кожны глядач.

А ў рабоце над класічнымі творамі нішто не можа перашкодзіць, бо класіка бездакорна», — кажа рэжысёр.

Наталля Жаўрыд

В тему

1 Комментарий
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
сергей
сергей
30 ноября 2015 16:30

Хороший теарт. Жаль, что игры Добройволи мешают им работать…