Памяці слуцкага паэта, якога двойчы рэпрэсіравалi ўлады СССР

0
Фота Уладзімір Амяльчэня

У нядзелю, 22 лістапада, у Салігорску сябры суполкі грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы» наведалі магілу паэта Лявона Случчаніна на Чыжэвічскіх могілках. Яны адзначылі 20-я ўгодкі, як не стала паэта.

Лявон Раманавіч Шпакоўскі — такое яго сапраўднае імя — нарадзіўся ў вёсцы Лучнікі Слуцкага раёна 15 кастрычніка 1914 года. Яго навучанне прайшло ў Слуцкім педтэхнікуме, Мінскім тэатральным вучылішчы. Пасля заканчэння Мінскага вышэйшага інстытута ў 1936 годзе настаўнічаў.

У 1937 годзе паэт быў рэпрэсіраваны і сасланы на Беламорканал. У 1939 годзе вызвалены і вярнуўся на Радзіму. У час Вялікай Айчыннай вайны Лявон Случчанін працаваў школьным інспектарам на Случчыне. З 1944 года — на фабрыцы ў Германіі, Берліне, у часопісе «Малады змагар». З 1945 года ў Беларусі ён зноў арыштаваны і асуджаны на 15 гадоў, адбываў пакаранне на Поўначы.

Реклама

З 1955 па 1973 гады Лявон Случчанін працаваў загадчыкам кансультыцыйнага пункта рэспубліканскай завочнай школы Рэспублікі Комі. У 1973 годзе вярнуўся ў Беларусь, жыў і працаваў у Салігорску. Быў частым госцем на старонках мясцовых газет «Калійшчык Салігорска», «Шахцёр».

Вершы паэта надрукаваны ў калектыўным зборніку «Песняры Случчыны» (1943). Лявон Случчанін — аўтар гістарычнай паэмы «Рагнеда» (1944), якая надрукавана ў часопісе «Спадчына» № 1 за 1991 год. Напісаў аўтабіяграфічны раман «Алесь Няміра» у 1962 — 1985 гадах, які быў апублікаваны часткова ў 1991 годзе. Есць і іншыя творы паэта.

Памёр Лявон Случчанін 25 кастрычніка 1995 года. Сябрам таварыства грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы» спатрэбіўся амаль месяц, каб знайсці магілу паэта.

Уладзімір Амяльчэня

Фота Уладзімір Амяльчэня
Фота: Уладзімір Амяльчэня
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии