Іншапланецянка дапамагла

6
Малюнак: Вера Шут

Здарыўся гэты цуд вясною 1986 года, а дакладней у канцы красавіка, за некалькі дзён да Чарнобыльскай катастрофы. Маці ўжо даўно спала ў суседнім пакоі, ды і ма­лод­шая сястрычка На­дзейка, зрабіўшы ўрокі, таксама ціха пасапвала ў сваім ложку. Волька яш­чэ праглядвала білеты па хіміі.

Да выпускных іспытаў заставалася менш за месяц. Яна хацела стаць медыкам.

Было ўжо каля паловы два­нац­цатай, але сон ніяк не пры­ходзіў да Волькі. Яна зап­люшчыла вочы і рап­там адчула, як нехта на яе глядзіць. Дзяўчына паціху адкрыла вочы і ўба­чы­ла ля акна ў святле ву­лічнага ліхтара постаць высокай жанчыны амаль што да столі.

Реклама

«Не бойся меня, я жадаю та­бе толь­кi даб­ра, — па­да­ло­ся ў яе га­ла­ве. — Мы сябры, ты на­ша…» Да­лей Воль­ка не маг­ла ні­чо­га ўспры­­маць, «ад­клю­чы­лася».

На трэці дзень «істота» зноў з’явілася перад ёй і пачала цягнуць дзяўчыну з пакоя, а каля самага парога раптам прапала.

У той жа дзень Надзейку, малодшую сястру Волькі, забрала хуткая дапамога, а па тэ­ле­візары паведамілі, што ў Чарнобылі адбылася катастрофа.

Праз некалькі месяцаў Волька стала студэнткай медінстытута.

Прайшло амаль што пяць гадоў з таго моманту, як «істота» наведвала яе кватэру, і дзяўчына нікому не расказвала пра той выпадак. Думала, што гэта быў проста сон. Але іншапланецянка з’явілася зноў, цяпер ужо ў студэнцкім інтэрнаце.

«Я дапамагу табе вылечыць Надзейку. Ведаю, што твая сястрычка ніяк не можа ачуняць ад хваробы. Запамінай…» — сказала «істота». І ў Волькінай галаве пабеглі лічбы і нейкія формулы. Аказалася, што гэта быў рэцэпт лекаў.

Дзяўчына зрабіла ўсё, як было ёй загадана. Надзейка пайшла на папраўку, але тыя запісы, якія зрабіла Волька, раптам зніклі, з памяці іх быццам сцерлі.

Волька стала добрым доктарам, а Надзейка паправілася, скончыла выдатна школу і паступіла ў інстытут…

Хто ведае, можа, і сап­раўды нам дапамагаюць нашы браты па розуме з іншых планет ці іншых вымярэнняў.

Мікола Корань
Слуцк

Малюнак: Вера Шут
Малюнак: Вера Шут
6 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
ingenegr
ingenegr
17 октября 2015 23:21

Не верю…)))

2015
2015
18 октября 2015 00:51

Бедолага ПС был тоже из этих… кому инопланетяне помогали… Довольно распространенное явление среди шизофреников: Ширли Маклейн тоже на планеты вылетала, но Андрон Кончаловский её бросил и не помогли эти инопланетные дерьмаки.

ingenegr
ingenegr
18 октября 2015 09:30
Ответить на  2015

Именно — не верю своим глазам…))) Может все-таки души переселяются?)))

Генадзь
Генадзь
18 октября 2015 15:31
Ответить на  ingenegr

Ну, фэнтазі не такі ўжо і благі жанр. Мне падабаецца:)

Павел
Павел
19 октября 2015 23:20

А может это был ангел Божий или святой человек

2015
2015
20 октября 2015 22:51
Ответить на  Павел

«А может это дворник был? Он шел по сельской местности к ближайшему орешнику за новою метлой»