Сёння, 7 кастрычніка, выхаванцы Слуцкага яслі-сада №18 правялі восеньскі кірмаш. На ім хлопчыкі і дзяўчынкі прадавалі бульбу, буракі, моркву, розныя віды пірожных і салодкіх трубачак. Былі на кірмашы таксама маліна і клубніцы. Некаторыя з дзяцей прапаноўвалі купіць у іх запечанага карпа.
«Кірмаш праходзіць пяты год, — распавяла Наталля Жуйкова, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці. — Радуе, што наш вопыт збіраюцца пераняць іншыя сады, іх прадстаўнікі прыйшлі на свята».
Цэны на кірмашы сімвалічныя. Дзяцей больш радуе сам працэс гандлю. Па словах кіраўніцтва дзіцячага сада, за атрыманыя грошы для выхаванцаў будуць набыты новыя цацкі і кнігі.
Анастасія Арлоўская







Что да то да.Я супервкусные пирожные с той ярмарки ел.