Таццяна Караткевіч: Сённяшняя абыякавасць людзей — сведчанне хібаў дзяржаўнай палітыкі

5
НОВЫЯ ПАЛІТЫКІ. Таццяна Караткевіч на сустрэчах з выбаршчыкамі прыцягвае ўвагу ў першую чаргу шчырасцю і добразычлівасцю, інтэлегентнасцю і інтэлектам. Фота: Сяргей Станкевіч

У той жа час, калі ў цэнтры Слуцка ў суботу, 19 верасня, працягвалася святкаванне абласнога свята рамёстваў «Слуцкія паясы», на пляцоўцы перад Моладзевым цэнтрам Таццяна Караткевіч, кандыдат у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, праводзіла сустрэчу з зацікаўленымі выбаршчыкамі. У рэжыме вольнага дыялога можна было пагутарыць з кандыдатам і членамі яе каманды.

Гасцей Слуцка не вельмі засмучала, што жадаючых уступаць у дыялог было няшмат.

Адны бралі буклеты з перадвыбарчай праграмай, дзякавалі і спяшаліся далей па сваіх справах.

Реклама

Другія ніяк не рэагавалі на запрашэнні пазнаёміцца з кандыдатам і абыякава абміналі пікет з бел-чырвона-белым сцягам.

Адзінкі ўсё ж такі падыходзілі да Таццяны, выказвалі сваё прызнанне, фатаграфаваліся, задавалі пытанні. На нейкія з іх ахвотна і добразычліва адказвала сама кандыдат, да тлумачэнняў іншых падключаўся Сяргей Чалы, яе давераная асоба.

НОВЫЯ ПАЛІТЫКІ. Таццяна Караткевіч на сустрэчах з выбаршчыкамі прыцягвае ўвагу ў першую чаргу шчырасцю і добразычлівасцю, інтэлегентнасцю і інтэлектам. Фота: Сяргей Станкевіч
НОВЫЯ ПАЛІТЫКІ. Таццяна Караткевіч на сустрэчах з выбаршчыкамі прыцягвае ўвагу ў першую чаргу шчырасцю і добразычлівасцю, інтэлігентнасцю і інтэлектам. Фота: Сяргей Станкевіч
Таццяна Караткевіч стрыманай і тактычнай манерай зносін пакідала прыемнае ўражанне. Прызналася, што спакойна ставіцца да цяперашняй актыўнасці жыхароў і гэта не перашкодзіць ёй наведаць падчас выбарчай кампаніі больш за паўсотні рэгіёнаў. З-за заяўленай колькасці сустрэч, па словах кандыдата, старшыня Цэнтрвыбаркама назвала яе «лідарам кампаніі».

Наогул, менавіта развіццё рэгіёнаў Беларусі, па яе перакананні, сёння патрабуе першачарговай увагі. А сам факт сённяшняй абыякавасці і напужанасці людзей Таццяна называе сведчаннем многіх хібаў дзяржаўнай палітыкі ў адносінах падтрымкі грамадскай актыўнасці і адказнасці.

Частым у случчан было пытанне: «Вынікі выбараў поўнасцю прадказальны і навошта «усё гэта»?

Таццяна пазначыла, што ёсць хоць і абмежаваная, але магчымасць даносіць іншую пазіцыю і другія погляды на развіццё эканомікі і ўсяго грамадства: «І мы сёння гэта спрабуем рабіць».

Людзі задавалі пытанні пра адносіны да падзей ва Украіне, пра падтрымку айчыннага прыватнага бізнеса, пра яе стаўленне да таго, што сёння ў Слуцку адкрываецца вельмі многа гандлёвых кропак, а новыя вытворчасці не ствараюцца, некаторыя закрываюцца. Цікавыя тлумачэнні на гэты конт случчане маглі пачуць з вуснаў кандыдата і яе даверанай асобы эканаміста Сяргея Чалага.

На пытанне «Ці не баіцца яна адказнасці, ці не баіцца наогул за свой лёс?» Таццяна Караткевіч сказала: «У нашай дзяржаве ўсё непрадказальна, усё можа быць. Але мы маем цвёрды намер рабіць тое, што сёння вельмі неабходна грамадству. І робім мы гэта спакойна і цывілізавана».

Сяргей Станкевіч

5 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
2015
2015
22 сентября 2015 22:54

Безнадежно опоздали вы, тетенька. Предвыборная кампания начинается за 2 года до начала выборов. За это время надо убедить избирателей, что если не выбрать нашего кандидата страна развалиться. Вам дан старт. Если до следующих выборов будете также работать на результат, а не каните в Лету, может вам и повезет организовать свою партию, а там кто знает… Плохо подготовились-по городу ни одной листовки нет. Учиться, учиться, учиться. О вашем приезде я не узнал бы как не узнал бы о приезде Шапиро (про него узнал только, когда сработал административный ресурс).

2015
2015
22 сентября 2015 22:57
Ответить на  2015

Кста.Курьер довольно толково осветил встречу с последним

Генадзь
Генадзь
23 сентября 2015 21:56

Сяргей Чалы цікавы эканаміст — з задавальненнем чытаю яго выказванні наконт стану спраў у Беларусі. Калі не памыляюся, то ён быў у камандзе Лукашэнкі ў 1994 годзе і адразу пасля выбараў. А вось наконт «абыякавасці і напужаннасці людзей» я не згодзен — ніколі так адкрыта не крытыкавў люд просты цяперашнюю ўладу, як зараз. Проста свядома, альбо падсвядома, але людзі разумеюць, што перамены прывядуць да горшага. Іначай і быць не можа — калі ты прагуляў спадчыну, а пасля яшчэ набраў пазык, то з якога перапуду табе павінна стаць лепш? Людзі жадаюць перамен? Якіх перамен? Большасць з нашых людзей прызвычаілісь да таго, што без асаблівага напружання іх дабрабыт рос і рос, і яны нават не задумвалісь — «а чаму так»? А тут дабрабыт падае. Вось яны і хочуць… Подробнее »

ingenegr
ingenegr
24 сентября 2015 09:40
Ответить на  Генадзь

Перемены — это всегда неприятно. Больной зуб или лечат, или терпят боль до тех пор, пока не придет время его вырвать.

Генадзь
Генадзь
24 сентября 2015 14:40
Ответить на  ingenegr

Беларусы терпеливые — будут терпеть, пока сам не выпадет:)