Жылі на востраве людзі

1
Малюнак: Вера Шут
Малюнак: Вера Шут

У 6 км на захад ад Старобіна знаходзіцца ўрочышча Гарадзішча. У даўнія часы тут былі непраходныя балоты, сярод якіх згубіўся востраў з той жа назвай — Гарадзішча. На ім жыхары навакольных вёсак ратаваліся ад на­шэсця ворагаў. Некаторыя з іх і зусім перасяліліся сюды.

Паводле паданняў, у 1595 годзе падчас паўстання ка­закоў пад правадырствам Налівайкі тут спра­ба­валі схавацца гай­дукі з кня­жац­кіх атрадаў. Паміж імі адбыўся бой. Тыя, хто за­гі­ну­ў у ім, былі пахаваныя на востраве.

Малюнак: Вера Шут
Малюнак: Вера Шут
Гэтую гісторыю Кан­стан­цін Кулевіч, жыхар вёскі Сі­ця­нец Салігорскага раё­на, рас­павёў мне, а я на­пісаў верш «Востраў Гарадзішча», які прапаную чытачам «ІК».

Востраў Гарадзішча

Старыя казалі:
— Дзе водныя хвалі пляскалі
Сярод непраходных балот,
Тут востраў лясісты ляжаў,
Ад многіх вайсковых нягод
Тутэйшы народ ён хаваў.

Реклама

Старыя казалі:
— Тут Налівайкі казакі бывалі,
Маёнткі пад Слуцкам грамілі
І княжава войска разбілі,
Ліцьвінскага князя забілі,
І к востраву яго гайдукі адступілі.

Старыя казалі
— Паўстанне было, ваявалі.
І войска княжны і паўстанцаў сышлося,
Нямала крыві пралілося
На востраве гэтым. Забітых хавалі,
Паўстанцам на магіле курган насыпалі.

Старыя казалі:
— Дзе вострава зямелькі ляжалі,
Надзелы сялянам давалі,
Тут лес векавы карчавалі,
Жытло сабе будавалі,
Па-новаму жыццё пачыналі.

Старыя казалі:
— Сем хат тут пад небам стаялі,
А вёску Гарадзішчамі звалі,
Навокал палеткі ляжалі,
зямля ж ураджаі давала,
У шчасці жыццё віравала.

Старыя казалі:
— На роднай зямлі працавалі
І потам сваім яе аблівалі,
Ураджай для сябе і Радзімы збіралі,
Дзетак сваіх гадавалі
І ў школу вучыць аддавалі.

Старыя казалі:
— Нас гора і боль не міналі,
Мы сыноў на вайну праважалі,
За Айчыну нашы сыны паляглі
І вечны пакой знайшлі на чужыне,
Апошні доўг аддаўшы Радзіме.

Старыя казалі:
— І мірнай працы часы наступалі,
Навокал дрыгвы і балотаў не стала.
І зноў жыццё ў шчасці віравала,
Але нядоўга яно пяставала,
І нашу зямлю зноў бяда напаткала.

Старыя казалі:
— І нашае жытло разламалі,
Калі знянацку набегла навала,
Жыцця ў Гарадзішчы не стала.
І нас у Крывічы, Сіцянец перегналі,
Новыя месцы мы зноў абжывалі.

Старыя казалі:
— Дзе продкаў мы сваіх шанавалі,
Дзе месца святое і дух іх вітае,
Дзе Сонца-Ярыла адвечна гуляе,
Дзе гора і бяда нас аднойчы знайшла,
Тут вёска ў нябыт навекі сышла.

Старыя казалі:
— Лясісты востраў, дзе мы пражывалі,
Дзе хаты з садамі ў цвіценні стаялі,
Дзе зямлю мы дружна аралі
І зерне ў глебу мерна кідалі,
Здаўна Гарадзішчамі звалі.

Уладзімір Масакоўскі, г. Слуцк

1 Комментарий
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
2015
2015
14 сентября 2015 10:09

А ци ёсць на тым востраве матэр, яльныя сведчанни таго, што там жыли?