Случчан чакае кніжны кірмаш

0

Слуцкая раённая цэнтральная бібліятэка правядзе для жыхароў Случчыны кірмаш «Библио-fair». Ён адбудзецца 15 верасня.Як распавяла «ІК» Ва­лян­ці­на Цыгалка, за­гад­чы­ца ад­дзе­ла аб­слу­гоў­ван­ня і ін­фар­мацыі чытачоў, пачнецца кірмаш з ура­чыс­тага адкрыцця і ўз­на­гароджання лепшых чытачоў па намінацыях.

«Перад будынкам біб­лія­тэ­кі разгарнецца палатачны гарадок „Ня­сум­ная на­вука“, калі даз­воліць над­вор'е, — ад­зна­чыла суразмоўца. — У мі­ні-па­лат­ках будуць выстаўлены кнігі з фонду чытальнай за­лы па розных галінах ве­даў».

На абанеменце дарослай бібліятэкі плануецца адкрыццё камернага гатэля «Пяць зорак». У ім будзе працаваць кніжны бар, а кнігі выставяць па чатырох асноўных пазіцыях: любоўны раман для жанчын, гістарычная літаратура, дэтэктывы і фантастыка, а таксама лепшыя кнігі, навінкі, класіка. Можна будзе проста сесці і пачытаць. Таксама чытачам прапануюць не толькі кнігі, але і сапраўдную каву. Для дзяцей рыхтуецца асобная праграма.

Реклама

Вольга Паздзерына

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии