Ветэраны і іх лёсы

3
Малюнак: Вера Шут

Кажуць, што пераможцаў не судзяць. Ім застаецца слава і павага да канца жыцця. Можа, недзе гэта і так. Але жыццё непрадказальнае, і пераможцаў лёгка можна ператварыць у ворагаў.

Дайшоў да Берліна

Жыў на Случчыне дзед Яўхім, у роднай вёсачцы звалі яго Хімка. Быў ён невялікага расточку, як кажуць, паўтара метра з ботамі. З твару канапаты, а віхры ў яго былі ярка-рудага колеру.

Перад самай вайной Хімку ад ваенкамата направілі вучыцца на танкіста. Але тут пачалася вайна, да вучылішча будучы танкіст не даехаў. Першае баявое хрышчэнне атрымаў пад Магілёвам. Шмат таварышаў там палягло, а Хімку нават не параніла. Можа, хто маліўся за яго, а можа, з-за таго, што быў такога росту, куля-дура не знайшла яго.

Реклама

Хімка так і не стаў танкістам, але яго пры­гле­дзе­лі разведчыкі. Ім спа­дабаўся кемлівы беларус, а малы рост нават дазваляў пралезці ў любую дзірку. З разведчыкамі дайшоў Хімка да Берліна і пакінуў сваё імя на сцяне Рэйхстага.

Вярнуўся на радзіму старшына Яўхім Пятровіч увесь ва ўзнагародах. Тры ордэны Славы, ордэн Чырвонай Зоркі і больш за дзясятак медалёў.

Знайшлася пасля вайны і дзяўчына. Адгулялі які-ніякі вечар. На вяселле людзі неслі хто што мог. Партызаны захавалі частку калгаснай гаспадаркі ў лясах ды балотах, таму герою вайны выдзелілі парсючка. Гуляла ўся вёска. Гэта было першае пасляваеннае вяселле.

Прайшоў час, нарадзілі дзетак. Але напаткала Пятровіча бяда — рана пайшла з жыцця яго каханая. Дзяцей прыйшлося падымаць аднаму, ды яшчэ гаспадарка. Але два сыны і тры дачкі вывучыліся, пайшлі ў людзі.

У дзевяностыя гады раз­ва­ліў­ся «вялікі і непарушны» Саюз. Стала цяжка жыць людзям, а на ветэранаў нека­торыя наогул глядзелі як на ўтрыманцаў.

Яўхім быў чалавекам сціплым, але прыйшлося папрасіць яму ў старшыні калгаса шыферу, каб перакрыць дах на хаце. Каб ведаў, не пайшоў бы.

— Панавешаў бляшанак і ходзіць тут! — у адказ на Яўхімаву просьбу буркнуў старшыня.

Былы разведчык нават разгубіўся, словы застылі ў горле, толькі і змог вы­ма­віць:

— Я Берлін браў, а ты… — на вочы набеглі слё­зы, і Пятровіч выйшаў з ка­бі­не­та.

Усю справу выправіла са­кра­тар:

— Што вы нарабілі?! — пап­ракнула яна маладо­га старшыню. — Вы ж аб­ра­зі­лі такога заслужанага ча­лавека, ветэрана вайны. Ён сапраўды дайшоў да Берліна і распісаўся на сцяне Рэйхстага! Вяр­нуў­ся, ра­зам з усімі падымаў гаспадарку…

Праз два дні малады старшыня даставіў дзеду Яўхіму шыфер і брыгаду будаўнікоў, папрасіў у ветэрана прабачэння за абразу і паабяцаў дапамагчы ў дамашняй гаспадарцы.

Партызана — у турму

Распавяду пра лёс яшчэ аднаго ветэрана вайны.

У першым жа баі пад Слуцкам Міхаіл быў паранены, вярнуўся ў сваю вёску. Жонка выхадзіла. А калі ў жніўні ён даведаўся пра партызан, то адразу ж пайшоў да іх.

Вёска была лесавая са мноствам балот навокал. Вось партызаны і сагналі з навакольных вёсак на балоты кароў і свіней, каб яны не дасталіся фашыстам. Немцы баяліся партызан і не сунулі свайго носу ў партызанскую зону.

Міхаілу як параненаму прыйшлося стаць старшынёй ўсёй гэтай гаспадаркі. Яго абавязкам было галоўнае — зберагчы калгаснае дабро ды накарміць партызан і грамадзянскіх, якія збеглі ў лес. У асноўным гэта былі бабы, дзеці ды старыя.

І вось доўгачаканая Перамога. Дабралася яна і да лясной гаспадаркі. Людзі выйшлі з лясоў.

У 1950 годзе было святкаванне пятай гадавіны вызвалення ад фашысцкай навалы. На калгасным сходзе ўручалі прэміі і ўзнагароды за добрую працу, у тым ліку і былым партызанам.

Міхаіла неяк абмінулі. Ён з абурэннем выказаў: «Я ж таксама партызан! Што ж вы пра мяне забылі?»

Адна баба з залы, якая была злая на Міхаіла за тое, што той адабраў у яе вязку калгаснага сена, устала і крыкнула: «Ты ж у атрадзе калгасных каровак рэ­заў».

На тое ліха ў прэзідыуме засядаў былы служака НКУСа і ўчапіўся за словы сельскай пляткаркі.

Супраць Міхаіла завялі справу і без разбору ўляпілі яму пяць гадоў зняволення.

Толькі пасля смерці Сталіна Міхаіл выйшаў на свабоду.

У 1962 годзе яго рэабі­літавалі. Потым былога партызана нават узнагарода знайшла — медаль «За баявыя заслугі». Таксама яму было ўручана пасведчанне ўдзельніка партызанскага руху на Беларусі.

Нішто не павінна быць забытым і ніхто не павінен быць забыты. Гэта наша гісторыя.

Мікола Корань

Малюнак: Вера Шут
Малюнак: Вера Шут
3 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
2015
2015
7 сентября 2015 00:12

Кали гэтага Химку направили вычыцца на танкиста перад вайной то са случчыны да Бабруйска (дзе быломеханизаванае вучылишча) ен бы даехай за 2 дни максимуМ).Але праз 6 дзен передовые части Гудериана были уже под Бобруйском где курсанты училища стояли в обороне. Так или иначе Химка дошел еще дальше, до Могилева. где видимо вступил в ополчение, или ушел после окружения Могилева с войсками. таксама и Михаил. у жниуни на Случчыне яшчэ не было баездольных атрадау. и тым болей партызанских зон. Были тольки группы акружэнцау якия устанауливали сувязи з падпольными и партыйными органами. Ваяваць было нечым (у ворага таксама были трафейныякаманды збираушыя зброю) Першае слацкае злучэнне зявилася в декабре 42 года (3000 чалавек).Але партызаны выйшли з лясоу раней Перамоги. Адразу, пасля вызвалення. Кароу и свиней… Подробнее »

NDAP
NDAP
8 сентября 2015 01:48

Прошу заметить, уважаемый Микола, что вы допустили несколько не точностей в рассказе про первого ветерана Химку. Три ордена Славы- полный кавалер ордена Славы, приравнивается к Герою Советского союза. В Слуцком районе не было полных кавалеров этого ордена. Да и во всей БССР кавалера с таким именем и отчеством не было. Про орден Красной звезды не скажу, довольно распространенная награда. А вот то, что старшина вернулся с войны имея более десяти медалей, извините тоже верится с трудом. Допускаю две За отвагу, За боевые заслуги, За оборону Москвы, пусть еще За оборону Севастополя или За оборону Ленинграда, пусть еще За освобождение Варшавы и За взятие Берлина ну и За победу над Гнрманией. С таким набором боевых медалей (не юбилейных) ваш Химка мог бы попасть в Книгу рекордов Гинеса. А вы пишете, что какой… Подробнее »

2015
2015
8 сентября 2015 20:01
Ответить на  NDAP

Химка -это деревенское прозвище. Или фамилию жены взял. Он ещё мог иностранных медалей нахватать. Доподлинно известно, что Химка перерубил кабель и спас Старую Прагу от разрушения. А до этого пролез через дырку в заборе в еврейское гетто в Варшаве и вывел на волю 10 детей. Израильтяне его за это отметили своими наградами .А во время Берлинской операции Химка пролез через канализацию в американский сектор и обьяснил тупому капитану Кларку, пользуясь школьным курсом немецкого языка, что батарея капрала Максвела ошибочно ведет огонь по своим. Америкосы отметили его и за это. После всего он получил оставшиеся медали за операцию по ликвидации бандеровских банд. Проявив бдительность поймал шпиона Гросшвайна которого ведомство Гелена забросило на советскую территорию. А также за бои с квантунской армией от китайских товарищей.