Сучаснае літаратурнае жыццё ад Валера Санько

0
ПІСЬМЕННІК. Валер Санько напісаў больш за 80 твораў. Фота з сайта nasledie-sluck.by
Реклама

Кнігу нашага земляка Валера Санько «Сучаснае беларускае літаратурнае жыццё» (2015, 280 стар.) не абы­дзе ўвагаю ніводны знаны ў літаратуры чытач.

Упершыню доказна і аргументавана гаворыцца пра парадкі/непарадкі ў беларускіх рэдакцыйных калектывах, у тых самых, якія зачастую любяць крытыкаваць іншых, вучыць, маралізаваць. Не крыты­ку­юц­ца палітычныя пар­тыі, эканамічныя і са­цы­яль­ныя пра­блемы Бе­ла­русі, Ад­міністрацыя Прэ­зі­дэнта.

Знаёмства з пад­дыва­но­­вы­мі рэ­дакцыйнымі гуль­­­ня­мі, даў­нейшымі і ця­пе­рашнімі парадкамі на бе­ларускіх літаратурных і га­зетных гонях зацікавіць фі­ло­лагаў, во­пытных і ма­ла­дых журналістаў, пісь­мен­нікаў.

У пасляслоўі кнігі «Так не можа быць. Але так было, ёсць» прафесар Анатоль Грыцкевіч адзначыў: «Яго сумненні — ці варта выносіць на вочы любога чы­та­ча дзе­сяцігоддзямі тво­раную беларускую лі­та­ратурную нізасць — я ка­тэгарычна адрынуў. Неабходна. Чытаеш пе­ра­піс­ку паміж В. А. Санько і рэ­дакцыямі, поўную гора, бю­ракратычных вы­вер­таў, намёкаў, узаемнай зед­лівасці — і асяляецца ў душы лагічны вывад. Так не можа быць».

Реклама

Рэцэнзент кнігі пісь­мен­нік Анатоль Валахановіч на­пісаў: «Як бы ні было магнітна знаёміцца з бе­ла­рус­кім лі­та­ра­тур­ным са­маедствам, упершыню так шчыра выказаным аўтарам, самае значнае ў таленавітай смелай кніжцы — літаратурныя творы, змешчаныя ў другой частцы — „Адхіленыя творы“. Чытаць іх захапляльна, карысна сталаму і маладому. Крыўда пасяляецца ў сэрцы, калі чытаеш артыкул „Не трэба байкі пра цяжкасці з ажыўленнем мовы“. У ім яскрава паказана, як няшчасную беларускую мову стагоддзямі гнялі палякі, рускія, беларусы, ні разу не памаглі ёй каталіцызм, праваслаўе, юдаізм, мусульманства».

Цікава чытаць пра ўза­ема­адносіны аўтара з ча­со­пісамі, газетамі, у тым ліку раённымі. Заўважым, пра слуцкі «Інфа-Кур'ер» у кнізе тройчы ўзгадваецца. Ста­ноў­чым словам.

Тэлефон для сувязі з аў­та­рам — (8 029) 568 88 93

ПІСЬМЕННІК. Валер Санько напісаў больш за 80 твораў. Фота з сайта nasledie-sluck.by
ПІСЬМЕННІК. Валер Санько напісаў больш за 80 твораў. Фота з сайта nasledie-sluck.by
Вокладка кнігі «Сучаснае беларускае літаратурнае жыццё».
Вокладка кнігі «Сучаснае беларускае літаратурнае жыццё».
Реклама