Памёр Георгій Сяргеевіч Скрыпнічэнка

0

З Мінска прыйшла сумная вестка — памёр выдатны беларускі мастак і графік Георгій Сяргеевіч Скрыпнічэнка, чый творчы шлях пачынаўся ў Слуцку.

Нарадзіўся ён 12.11.1940 г. у горадзе Нікалаеў (Украіна). Дзяцінства прайшло ў Слуцку. Вучыўся ў СШ № 10. Займаўся ў студыі выяўленчага мастацтва Гарадскога дома піянераў і школьнікаў (кіраўнік У.С.Садзін). У 1966 г. скончыў Мінскае мастацкае вучылішча. Вучыўся ў А. Малішэўскага, Л. Шчамялёва, І.Эйдэльмана.
У выстаўках удзельнічаў з 1965 года, з 1972-га — сябра Беларускага саюза мастакоў. З 1997 года — акадэмік Беларускай акадэміі выяўленчага мастацтва. Жыў у Мінску.
Георгій Скрыпнічэнка працаваў ў розных жанрах станковага жывапісу, станковай і кніжнай графікі. Да ранняга перыяду творчасці адносіцца створаны ў тэхніцы літаграфіі цыкл «Метамарфозы». Пазней з’явіліся цыклы «Выдатныя дзеячы беларускай культуры», «Стары горад».
Найбольш значнымі ў творчасці сталі жывапісная серыя «Мастак і Айчына», трыпціхі «Мірная зямля» і «Гармонія стагоддзяў», цыклы «Палессе», «Мара».
Работам Георгія Сяргеевіча ўласціва сакавітасць колеравай гамы, вытанчанасць сілуэтаў, дэталёвая прапрацоўка форм. Шэраг работ мастаком створаны ў рэалістычнай манеры, у некаторых ён карыстаўся прыёмамі сімволікі і алегорыі. Любіў спалучаць амаль натуралістычна выпісаныя формы з дэкаратыўнымі або абстрактнымі ўстаўкамі, якія дапаўняюцца аплікацыяй або калажом. Адным з першых у беларускім мастацтве звярнуўся да напрамку «сюррэалізм».
Яго творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, фондах БСМ (усе — Мінск), Слуцкім, Мастоўскім, Лунінецкім краязнаўчых музеях, Магнітагорскім мастацкім музеі, фондах Міністэрства культуры Расіі.
Развітанне з Геогіем Сяргеевічам Скрыпнічэнка адбудзецца 14 жніўня у 12.20 на Паўночных могілках у Мінску.

Реклама
фото с сайта citydog.by
фото с сайта citydog. by
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии