
6 жніўня адзначаюцца 175 угодкі Дня нараджэння случчаніна Альгерда Абуховіча (1840-1898), беларускага паэта, перакладчыка, які пахаваны на старых гарадскіх могілках Слуцка. Але ж справы дзён сённяшніх звяртаюць не да творчасці вялікага чалавека, а да вандалізму.
Альгерд Рышардавіч Абуховіч (1840−1898). Пісьменнік-дэмакрат і перакладчык, педагог-асветнік, пачынальнік жанру байкі ў беларускай літаратуры. Адзін з заснавальнікаў метаду крытычнага рэалізму ў беларускай літаратуры, удзельнік паўстання 1862 -1863 гадоў.
Прадстаўнікі грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы» (ТБМ) у чацвер, 6 жніўня, ушанавалі памяць знакамітага продка. І звярнулі ўвагу на стан не толькі месца пахавання паэта, але і на суседнія магілы. На іх думку, тут папрацавалі вандалы.
З гэтай нагоды Мікола Курыльчык, старшыня абласнога аб’яднання ТБМ, рыхтуе зварот у мясцовую пракуратуру.
«Каменнае надмагілле нехта разрысаваў белай фарбай, быццам бы зрабіў лепш. Ніхто з мясцовых грамадскіх актывістаў такім чынам не «ўпрыгожваў» магілу Альгерда Абуховіча. А побач, на суседніх старых пахаваннях, былі зрэзаныя агароджы. І справа не ў тым, што іх стан дрэнны, а ў тым, што ўсе зніклыя загарадкі былі з каванага металу», — паведаў у размове з карэспандэнтам газеты «Кур’ер» Мікола Курыльчык.
Мяркуючы па падліках карэспандэнта газеты «Кур’ер», агароджы зніклі прыкладна з дзесяці магіл часоў ХІХ стагоддзя.
«Я бачу тут факты вандалізму і парушэнні закону «Аб пахаванні і пахавальнай справе», — сказаў Мікола Курыльчык у размове з карэспандэнтам газеты «Кур’ер».
Алесь Дастанка
У тэму


Пора бы уже скинуться по рублю, да поставить Обуховичу приличный памятник на кладбище.
Не согласовав с официальной идеологией?
Ограды с могил срезали сотрудники Слуцкого ЖКХ, сам лично видел.
Да и они (ограды) находились в очень плачевном состоянии, хочу сказать что ЖКХ хоть что-то сделало чтобы облагородить территорию кладбища и привести её в порядок. А всякие объединения только и могут что-то говорить, а не сделать. Так как их на большее и не хватает!!!!!!!!!!!!