Навука ад цесця

2
Фота: Алесь Дастанка

Стары Рыгор сваю памылку зразумеў тады, калі адчуў, што працаваць, як раней, больш не здолее, бо распачаў дзявяты дзясятак гадоў. Чуў, што ў людзей дача для адпачынку, а ў Рыгора — вясковая хата з вя­лі­кім агародам, які ўсё жыц­цё карміў яго сям’ю.

Вя­дома, трэба было працаваць на агародзе. Але якія памідорчыкі, агурочкі, бульбачка раслі там. А да ўся­го колькі расло экзатычных, смакавых раслін! Пакладзеш галінку ў навар, уся страва пахне све­жы­мі грыбамі.

Памылка была ў тым, што вывучыў сваіх дзяцей, а тыя разляцеліся па белым свеце. Старэйшы сын даўно на пенсіі, ваенны тэхнар. Вось з яго быў бы бацьку памочнік. Дык не, той жыве ў Маскве. Бізнес не адпускае да бацькі прыехаць.

Реклама

Самая малодшая дачка жыве яшчэ далей — у Еўропе. На Рыгора зяць-еўрапеец глядзіць з вышыні Эйфелевай высі і пасміхаецца. Хіба трэба яму Рыгораў агарод? Доб­ра, што ўнукі мовяць па-зразумеламу.

Сярэдняя дачка жыве ў Мінску. Вось яна калі-нікалі прыязджае з зяцем. Ды патрэбнай дапамогі ад яго таксама няма. Стане Рыгор дакараць яго, а той вучыць у адказ: «Навошта такі агарод вялікі? Трэба засеяць траўкаю». Праўда, ад'­язд­жаючы, не грэбае, на­бі­рае бульбачкі, па­мі­дор­чы­каў.

Вось і на гэты раз стаў збірацца і пытае ў цесця: «Якая бульбачка самая смачная, каб накапаць?» А Рыгор у адказ: «Тая, што расце на зялёнай траўцы!»

Смешна стала Рыгору. «Разгубілі бацькаву любоў да зямлі, засталася толькі да сала», — кажа зяцю. Але бярэ рыдлёўку і вядзе таго на агарод.

Накапалі бульбы мяшок. Назбіралі агуркоў, кабачкоў ды цыбулі з часначком. А ў прыдачу чырвоных перчыкаў цэлы кош. Варэнне малінавае, вішнёвае і вішнёва-аг­рэс­тавае, закатанае пад металічныя покрыўкі, у шклянках. Толькі еш, зяцёк.

«Прыедзеш у верасні, я навучу цябе законам механікі, як правільна карыстацца рыдлёўкай. Гэта не тое, што на заводзе сядзець у кабінеце. Карыстацца рыдлёўкай — розум трэба мець. Інакш адразу мазалі на руках», — павучае Рыгор. У адказ зяць смяецца: «Ад вашай бульбы мазоль на жываце расце». І весела абодвум.

Адправіў Рыгор зяця з дачкою з поўным багаж-нікам агародніны, сядзіць і нудзіцца: «Добра, што хоць мінскія прыедуць ды набяруць… Інакш каму мая праца патрэбна? Не аддаваць жа гэтым п’янтосам, што швэндаюцца па вуліцы. Свае агароды запусцілі, жывуць невядома з чаго».

Уладзімір Дамель

Фота: Алесь Дастанка
Фота: Алесь Дастанка
2 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Прохожий
Прохожий
2 августа 2015 20:57

Кесарю — кесарево, слесарю — слесарево!

2015
2015
3 августа 2015 11:56

Спачатку зяць сярэдняй дачки як тольки прыязджау адразу ж бягом у дрывотник накироувауся шукаць паленца пасушэ как замуциць барбекю, але кали мясцовыя пьянтосы прывозили дровы, то не прыязджау. спина, кажа, балиць их калоць, саслаушыся на бизнес. Дачка таксама да вечара гудзела, што старэйшая нявестка «ни травины, ни зелянины» за увесь час не выдрала и што ей усю справу у парнику рабиць трэба,"а яйки, зелянину и картоплю дык испрауна брала"Абабраушы дзеда да нитки и засраушы нужник (асаблива мински зяць старауся) да верху пакидали пасля сябе вузел адзення з сэканд хэнда, гурт касцей для сабачки Валета, бохан минскага хлеба и воблака пылу. Так што Рыгор потым хадзиу па хаце у квяткастых стракатых штанах импартнага пашыву и футболке з надписам «Найк».Ен дауно ужо адвык ад старых касцюмау и клетчатых рубах.… Подробнее »