Узнагарода за грахі

11

Больш гаротнай жанчыны, чым Еўка Паўлюкова, на свеце не было. Так пра сябе думала 82-гадовая Ева Паўлаўна Казановіч.  Яна ў 1954 годзе скончыла Слуцкае педвучылішча, але настаўніцай не працавала ні адзін год, бо на радасцях выскачыла замуж адразу пасля выпускнога вечара. І паехала з мужам у белы свет.

Іх знаёмства пачалося проста і звычайна. Еўка сядзела з падручнікамі на лаўцы ў парку, калі да яе падышоў спартыўнага выгляду малады чалавек. Кінулася ў вочы, што ён не тутэйшы. Хоць вясна толькі ўбіралася ў моц, твар у хлопца быў добра загарэлы. Прыжмуркаватыя вочы, нос з гарбінкай рабілі яго твар цікавым і крыху хітраватым.

Малюнак: Вера Шут
Малюнак: Вера Шут
«Завуць мяне па-вашаму Шура, можна Аляксандр, — назваў хлопец сябе. — Я здалёку, з Туркменіі. Капітан Савецкай Арміі, прыехаў праведаць сваіх землякоў, што служаць у Слуцку». З гэтага пачалося знаёмства. Потым была прапанова выйсці за яго замуж. Толькі перад тым, як распісацца ў сельсавеце, Еўка даведалася, што сапраўднае імя яе будучага мужа Шакір.

Пакідала родную Беларусь у купэйным вагоне цягніка Мінск-Масква. Гэта была яе першая паездка. У Маскве на Беларускім вакзале натоўп. Як толькі выйшлі з вагона, іх сустрэў чалавек у касцюме, пры гальштуку. Ён нёс яе чамадан да самай машыны. Яна трымалася за локаць мужа, каб не адстаць, не згубіцца ў натоўпе. Машына была заслана дываном, на які баялася ступіць нагамі. Для яе ўсё было незнаёмым, у першы раз.

Реклама

Машына прыпы-нілася перад варотамі з чырво-нымі зоркамі. З будкі вы-скачыў салдацік, стаў па стойцы «смірна», вароты разышліся, машына заехала ў двор, дзе было некалькі трохпавярховых дамоў. Вадзіцель данёс яе чамадан да дзвярэй пакоя на другім паверсе і развітаўся. «Жыць тут будзем нядоўга, — сказаў Шура. — Я пазнаёмлю цябе з Масквой».

Шура з самага ранку кудысьці ішоў, вяртаўся позна вечарам. Яны вячэралі ў буфеце на першым паверсе, ішлі ў горад да станцыі метро. Аднойчы з метро трапілі на Красную плошчу. Зайшлі ў ЦУМ. Вочы разбягаліся ад колькасці тавараў.

Праходзячы па радах, Шура спытаў, што патрэбна купіць, каб жыць самастойна далёка ад сталіцы. Ева ў адказ толькі паціснула плячыма. Яна не ўяўляла яшчэ, дзе будзе жыць і што там спатрэбіцца. Праз дзень яны вылецелі самалётам у Ашхабад.

У аэрапорце іх сустрэлі два афіцэры і перавезлі да самалёта-кукурузніка. Тут пасажыры былі ўсе ваеннымі. Як сказаў Шура, яны ляцелі да мяжы з Іранам. Гадзіны праз тры самалёт сеў у даліне паміж гор. Тут маладая сям`я пражыла каля трох гадоў. Шура часта знікаў, а калі вяртаўся, на яе пытанне  «Дзе так доўга быў?» адказваў проста: «Там» — і паказваў у бок іранскай мяжы.

Тут Еўка нарадзіла сына. Але шчасце было нядоўгім. Аднойчы Шура не вярнуўся, а ёй сказалі, што загінуў па-геройску.

Калі сыну было два гады, яна пакінула яго ў сям`і знаёмага афіцэра, а сама з`ехала на цаліну ў Казахстан. Вяртацца на радзіму не магла. Так астатняе жыццё правяла ў душэўных муках за свой мацярынскі грэх.
Яе боль абудзіла навіна, што ў Салігорску вучацца студэнты з Рэспублікі Туркменістан. Цэлымі днямі прастойвала недалёка ад дзвярэй у інтэрнат, назірала, як хлопцы вечарамі гулялі ў валейбол. Каму можна расказаць пра свой грэх, толькі шчымела сэрца.

Вясною 2013 года надвячоркам раздаўся званок. Ева Паўлаўна з цікавасцю адкрыла дзверы. За парогам стаяў высокі малады чалавек, у руках розы, твар загарэлы, з гарбінкаю нос. Знаёмы твар. Нечакана для сябе прамовіла: «Шакір?»

«Не, я ўнук Шакіра, — адказаў малады чалавек. — А вас завуць Ева Паўлаўна. У нас бабулю завуць мамай. Дазвольце, я вас буду зваць мамай».
Ён нагнуўся, пацалаваў у шчаку, падаў розы. Ева Паўлаўна заплакала. «Гэта ўзнагарода грахоў маіх», — ціха прамовіла яна і стала цалаваць унука.

Уладзімір Дамель

11 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
2015
2015
26 июля 2015 00:51

Творчество Дамеля меня вдохновило и я тоже решил написать.Вот что получилось. Матушка Ирина училось в университете заочно на соц. работника.Её соседка по общежитию атеистка Света,по прозвищу «Железные зубы»(по аналогии с Катей Пушкаревой) училась вместе с ней.Обе были заочницы.Матушка ирина была замужем за отцом Лехой -священником районного собора,а атеистка Света вела разгульный образ жизни.Матушка Ирина была миловидной блондинкой с светлыми волосами и светлым взором.Одногрупницы часто обращались к ней за помощью и советом.Железные зубы напротив была конопатой крашенной брюнеткой с короткой стрижкой и глазами с поволокой которые так беззастенчиво разглядывали молодых мужчин ,и завидовала Ирине,что все уважают матушку Ирину а не её.И… Подробнее »

2015
2015
26 июля 2015 00:59
Ответить на  2015

PS.
Есаул Горяев погиб в Донбассе когда прикрывал отход товарищей из подразделения отряда Мотороллы которых прижали боевики «Правого сектора».Он подорвал себя гранатой когда кончились потроны и заклинило огнемет.Правда это или нет но его смерть совпаа с исчезновением на долгий срок одного комментатора Курьера.Об этом история умалчивает.

ingenegr
ingenegr
26 июля 2015 08:57
Ответить на  2015

Судя по всему — свабдяудалась)))))

2015
2015
28 июля 2015 02:37
Ответить на  ingenegr

Имелось в виду что тот комментатор был ранен гранатой ,которую подорвал Горяев и не мог приехать

2015
2015
26 июля 2015 01:02

Потым да Еуки прыйшла кабета па имени Багира и сказала што служыла з Шакирам у адным узводзе.»Настоящий был мужик»-сказала она.

2015
2015
26 июля 2015 01:06
Ответить на  2015

А потом к Еуке пришел человек и пригласил её на прграмму «Жди меня».Когда Еука приехалав Москву она подолгу дивилась на банки ,рекламы,казино и автомобили которых она никогда не видела у себя во дворе в Солигорске.

2015
2015
26 июля 2015 06:38

Придумал пратяг пра Еуку,але дапишу увечары-на вясельле трэба ехаць.

2015
2015
26 июля 2015 06:39

Человек на рисунке В.шут похож на Тарковского.

ППШ-41
ППШ-41
27 июля 2015 10:22

2015, а что, в «Новинках» день открытых дверей и некоторые пациенты разбежались?

Модернист 2015
Модернист 2015
27 июля 2015 13:57
Ответить на  ППШ-41

Вы думаете пациэнты только в Новинках сидят?Они давно бегают по стране и никто их никогда в Новинки не собирал.

2015
2015
28 июля 2015 02:35

Кабы знала Ева Павловнамчто её ждало через 2 года…Она сидела в мягком кресле в свете софитов и перед ней ходил взад и вперед её любимый ведущий Малахов.Малахов кричал:»На квартиру Веры Павловны кроме Шакира претендует его сводная сестра Зара,А также их тетя Фатима!Внимание на экран».Затем перед ней замелькали какие то люди о которых она никогда и не слышала.. А Малахов все вызывал их и вызывал их ,и они сыпались как из рога изобилия.Видела она и своего соц. работника Леночку и соседку из 54й квартиры -работницу Белкалия с которой они на лавочке так доверительно беседовали о Киркорове,собчачке и сиськах Веры Брежневой…Перед ней… Подробнее »