Трэба вярнуць стадыён дзецям

1
МІНУЛАЕ. Да 1994 года гэта быў даволі прывабны стадыён з электраасвятленнем па перыметры, зносным футбольным газонам, валейбольнай і баскетбольнай пляцоўкамі, гімнастычнымі снарадамі, двума сталамі для тэніса. Зараз тут толькі каркасы ад футбольных варот, звалкі хворасту ды выгул сабак. Фота: Леанід Рыгорыч

Пасля праведнай працы ў школе дзецям карысна і адпачыць. Вядома, для гэтай мэты і падрыхтаваны нашай дзяржавай санаторыі, дамы і лагеры адпачынку. Але значная частка дзяцей, стомленых ад камунальнага асяроддзя, імкнецца да так званага «дзікага» адпачынку. Ды і далёка не ўсе сем`і ў наш час маюць магчымасць для сумеснага адпачынку: хоць бы сабраць грошы на «піянерлагер»

А змены ў тым лагеры абмежаваны па працягласці знахо­джання. А як у астатні час?

І тут успамінаю, якую вялікую ролю адыгрывалі дваровыя пляцоўкі, лужайкі, дзе з асалодай ганялі мяч. Нехта, акрамя футбола, практыкаваўся на валейбольнай пля­цоўцы ці баскетбольнай, як, напрыклад, у раёне гімназіі № 2.

МІНУЛАЕ. Да 1994 года гэта быў даволі прывабны стадыён з электраасвятленнем па перыметры, зносным футбольным газонам, валейбольнай і баскетбольнай пляцоўкамі, гімнастычнымі снарадамі, двума сталамі для тэніса. Зараз тут толькі каркасы ад футбольных варот, звалкі хворасту ды выгул сабак. Фота: Леанід Рыгорыч
МІНУЛАЕ. Да 1994 года гэта быў даволі прывабны стадыён з электраасвятленнем па перыметры, зносным футбольным газонам, валейбольнай і баскетбольнай пляцоўкамі, гімнастычнымі снарадамі, двума сталамі для тэніса. Зараз тут толькі каркасы ад футбольных варот, звалкі хворасту ды выгул сабак. Фота: Леанід Рыгорыч
І не пашкодзіць успом­ніць: з «дзікіх» дваровых гульняў адбіраліся ў мінулыя часы такія бліскучыя зоркі беларускага футбола, як Зыгмантовіч, Алейнікаў, Кандрацьеў, Пракапенка ды іншыя. Гэта яны ў 1982 годзе вывелі ў чэмпіёны СССР мінскае «Дынама». Тут спраўдзіўся закон агульнажыцця: усё вялікае паходзіць ад меншага.

Реклама

А як зараз гуляе наша футбольная каманда «Слуцк»? Яна не мае сваёй акадэміі, як, напрыклад, «Славія», бо няма сродкаў. Вось тут якраз і павінна дзейнічаць правіла: вялікі спорт пачынаецца з фізкультуры.
Я невыпадкова нагадаў былы стадыён паблізу гімназіі № 2. Да 1994 года гэта быў даволі прывабны стадыён з электраасвятленнем па перы­метры, зносным футбольным газонам, валейбольнай і бас­кетбольнай пляцоўкамі, гімнастычнымі снарадамі, двума сталамі для тэніса. Нават бегавая дарожка была гарэвая. На гэтым стадыёне праходзілі ўрокі фізкультуры.

Акрамя ўсяго, побач двухпавярховы будынак ФАКа з саўнай, буфетам, масажным пакоем.

Але з прыходам у Беларусь рынкавага сацы-ялізму дзе ўсё дзелася? Усё знікла, як і не было. Будынак ФАКа прадалі ўласніку пад рэстаран (спрацаваў прынцып «чаркі і шкваркі»). А былы стадыён асірацеў. Каркасы ад футбольных варот, звалкі хворасту ды выгул сабак…

Каб функцыяніраваў стадыён, не трэба было асаблівых выдаткаў. Навошта было руйнаваць?! Наяўнасць месцаў для актыўнага адпачынку, масавай фізкультуры адцягвала б моладзь ад шкодных звычак.
Аб гэтым пісалі да былога мэра Слуцка Уладзіміра Даманеўскага, да былога губернатара Батуры, але атрымлівалі адпіскі.

Хацелася б спадзявацца, што аддзел адукацыі, спорту і турызму Слуцкага райвыканкама паспрыяе аднаўленню стадыёна. Трэба даражыць здароўем будучага пакалення краіны. Няўжо не прыкра на душы, калі бачыш, што гарнае дзіця (і нават дзяўчынка) смаліць за вуглом школы цыгарэту, а старэйшыя падлеткі «сасуць» піва?!

Эдуард Вайніловіч

1 Комментарий
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
ingenegr
ingenegr
17 июля 2015 12:05

Расположение у него очень неудачное — среди жилого сектора. Сколько себя помню, там всегда тропинка через поле натоптана была. Не думаю, что у отдела образования есть возможность изолировать территорию — это во-первых, а во-вторых физрук должен быть фанатом своего дела, например как Воронцов В.Л. из 10 школы.