З любоўю да мовы

5
Малюнак: Вера Шут

Маё знаёмства з беларускай мовай пачалося ў даволі «сталым» узросце. У трэцім класе. У клас увайшла піянер­важатая Таня і пачала прывіваць нам любоў да матчынай мовы. Шчыра ка­жучы, мы Таццян­ку не ўспрымалі як нас­таў­ніцу. Піянерка і ўсё тут! У яе былі такія губы — пад колер піянерскага гальштука. Вельмі гарманічна глядзелася.

Але пра мову. Такога вясёлага ўрока я не памятаю. Таццянка толькі адкрывала рот, а мы ўжо іржалі як жарабяткі. Вельмі, вельмі, вельмі смешная мова.

Асабліва ўразіла слова «крывабочча». Прыйшла да­до­му і расказвала родным як анекдот.

Реклама

У трэцяй чвэрці я ўця­ну­лася. Адчула сябе па­ліг­лотам. Таццяна прыгожа, з пачуццём чытала вершы і ўсё пытала: «Праўда, цудоўна?» — «Праўда!» — адказвалі мы хо­рам.

Малюнак: Вера Шут

Вершы ліліся такія мі­ла­гуч­ныя, нешта было нам зразумела, нешта самі дадумывалі. Гэтыя Таццяніны ўрокі я запомніла на ўсё жыццё.

Але, як аказалася, Таццянка вучылася на трэцім курсе інстытута і замяняла сапраўдную настаўніцу. Калі тая выздаравела, мы пазналі ўсю «моц» матчынай мовы.

Спадарыне Абрамовіч Розе Аронаўне было, мабыць, столькі гадоў, колькі зараз Маісею. Здаецца, яны разам пачыналі вадзіць людзей па пустынях, потым яна адстала і заблукала, з чаго і апынулася ў нашай школе.

Кожны ўрок пачынаўся аднолькава. Яна павольна абводзіла клас сваімі маленькімі шэрымі вочкамі паверх акуляраў, якія віселі на кончыку носа. Далей ішоў выклік-выбух: «Пятроў, да дошкі, ёлупень!»

У гэтай настаўніцы атрымалася нават у выдатнікаў выклікаць устойлівую агіду да беларускай мо­вы. Мы ўсім класам ціха нена­відзе­лі Ро­зу Аронаўну, а разам з ёй і мову.

«Забілі свае зяпы! — шы­пе­ла яна, калі ў класе рабілася шумна. — Кароста вам на язык!»

Праўда, у шостым класе я нават вершык склала на беларускай мове. Пра кветачку, што цягнецца сваімі лісцікамі да сонца і просіць цяпла. Драматычна з ім выйшла.

Было сачыненне пра вясну, пра адраджэнне прыроды, і свой эпілог я ўпрыгожыла гэтым вершыкам.

Роза Аро­наў­на перакрэсліла маю спро­бу пяра і сказала: «Са­мадзейнасці нам не трэба!»

На наша гора, яна «пры­ві­ва­ла» нам любоў да роднай мовы ажно да заканчэння школы.

І дзякуй Богу, што ў яе гэта не канчаткова атрымалася…

Любоў Гарбуновіч

5 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Ленинец-Буддист
Ленинец-Буддист
20 июня 2015 21:10

Пионервожатая с параличом лицевого нерва, судя по иллюстрации, ничего не могла внушить отрокам, кроме любви к ужастикам Джона Карпентера

ingenegr
ingenegr
21 июня 2015 09:45
Ответить на  Ленинец-Буддист

Это не пионЭрвожатая. Это Роза Ароновна в возрасте Моисея.)))

Модернист
Модернист
22 июня 2015 11:18

Лепей бы Таццянку Вера Шут намалявала

Модернист
Модернист
22 июня 2015 11:21

Последние строки после"дзякуй Богу" как-то не гладко звучит. Апавяданне спадабалась. Яшчэ давай.

Модернист
Модернист
22 июня 2015 11:27

Роза Ароновна наверняка ещё говорила голосом Раневской. И ей наверняка елупень Пятроу кнопки подкладывал и пастой от стержня обратную сторону дверной ручки мазал. Але , кали не памыляюсь (У «Вожыке» чытау) на литаратурнай мове ,"елупень" гучыць як «елуп».
Но при всех своих косяках Ароновна на выпускной линейке свои букет от выпускников имела.