Хто дбае, той і мае

3
Фота: Уладзімір Амяльчэня

У салігорскую вёску Гоцк я прыехаў па тэлефанаванні: «Пазнаёмім вас з вяско­вым вынаходнікам. Пра такіх трэба пісаць, каб ведаў свет, якія цудоўныя людзі жывуць у Гоцку». Адказацца было немагчыма. Руку мне працягвае вы­сокі чалавек, якому ўжо за 80. Яго твар свеціцца цёплай усмешкай, якая перадалася і мне

Фота: Уладзімір Амяльчэня
Фота: Уладзімір Амяльчэня
«Аляксандр Ільіч Ліхтар, — прад­ставіўся ён. — Нас­таў­нік фізкультуры па адукацыі, па жыцці музыкант, мас­так, гісторык, вясковы вынаходнік, на старасці яшчэ і царкоўны стараста».

Не мешкаючы, ён стаў знаёміць мяне са сваёй тэхнікай.

«Якраз на самаходным плузе мяняю рухавічок, стаўлю з ваеннай тэхнікі.

Реклама

Колы выкарыстаў з польскай ка­сіл­кі, знайшоў іх сярод ме­талічнага хламу былога калгаса, — дзеліцца Аляк­сандр Ільіч. — А вось мельніца. Яна патрэбна вясковаму жыхару, каб малоць зерне на муку жывёле ды сабе на хлеб. Працуе выдатна, карыстаюцца многія суседзі.

Восень прыйдзе, з кукурузных шышак зерне выбіць — калі ласка, у мяне самаробная машына. Буракоў, бульбы нарэзаць жывёле ці яблык на сок — мігам машына зробіць. А яшчэ ёсць у мяне касілка.
Быў час, калі хадзіў я па хатах і рамантаваў тэлевізары.

Адрамантуеш — з хаты проста так не выйдзеш. Вырашыў з гэтым пакончыць, бо ўсіх чарак не вып’еш і тэлевізараў не адрамантуеш.

Доўгі час у маёй душы жыло натхненне пісаць карціны. У Мінску была выстава маіх работ. Прэзентаваў яе аддзел культуры райвыканкама. Напісаў партрэт Філарэта і падарыў яму. Для мясцовай царквы зрабіў іканастас, 33 спісы ікон.

Цяпер пішу гістарычнае — філасофскі раман з гісторыі жыцця аднавяскоўцаў. Часта затрымліваюся над лек­сікай маіх землякоў: адкуль у Гоцк пры­йшло гэта ці тое слова… Лексіка ро­біць больш цікавымі маіх ге­рояў.
Напісанае даваў чытаць зна­камітым пісь­меннікам. Ус­хва­лілі і па­раілі пра­доў­жыць гэтую за­думку.

Частай гос­цяй бы­вае паэзія. Пры­йдзе, ад яе не ад­чэ­піш­ся — мусіш пісаць. Ня­даўна спявачка Ірына Раманоўская забрала верш «Ой, не пакіну родную матулю» сабе на песню".

А яшчэ Аляксандр Іль­іч грае на баяне. Ён акам­па­ні­ра­ваў са­лі­гор­ска­му ан­сам­блю «Славяне», калі той выступаў у Рас­то­ве-на-До­не. Ды так выдатна, што пра яго пісалі расійскія га­зеты.

Развітваючыся, я пажадаў Аляксандру Ільічу здароўя і каб усё задуманае ў яго атрымалася.

Уладзімір Амяльчэня

3 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
guk
guk
13 июня 2015 22:36

Статья ни о чем. Лень было пару фото еще сделать? А то только на словах — спец, жнец и на дуде (баяне) игрец. Симбиоз польской косилки и плуга абсолютно не впечатлил. Такую еще потягать не каждый мотор сможет.

сам
сам
18 июня 2015 13:04
Ответить на  guk

Амельченя молодец! Хорошо, что о талантливом земляке написал. Надоело в прессе дешёвые заметочки читать. Понимаю редактора «Курьера»:насовал жёлтых информушек и номер готов. А над серьёзным материалом работать надо.

2015
2015
14 июня 2015 01:27

Удивительно как мэтры журналистики не назвали его «местный Кулибин»