У Гродна аштрафавалі журналістаў за сюжэт пра слуцкія паясы

3

У сераду, 22 красавіка, журналісты-фрылансеры Алесь Кіркевіч і Алесь Дзянісаў былі пакараныя судом за тое, што без акрэдытацыі зрабілі для тэлеканалу «Белсат» відэасюжэт пра выставу слуцкіх паясоў у Гарадзенскім музеі гісторыі рэлігіі.

Суд Ленінскага суду горада Гродна прыняў рашэнне, што журналісты парушылі артыкул 22.9 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях («Парушэнне заканадаўства аб СМІ»). Як паведамляе «Радыё Свабода», у судовым працэсе быў пакакзаны сюжэт, які здымалі журналісты. Фрылансеры не адмаўляліся ад таго, што здымалі сюжэт, але не прызналі сябе вінаватымі.

Суддя Алена Пятрова дадала, што ў Дзянісава на працягу году гэта ўжо паўторнае парушэнне па адным і тым жа артыкуле. Але паколькі сюжэт рабілі разам, то і штраф абодвум аднолькавы, прычым мінімальны — 20 базавых велічынь кожнаму (па 3 мільёны 600 тысяч рублёў).

Реклама

Пасля прысуду Алесь Дзянісаў сказаў: «Паводле Канстытуцыі я маю права на атрыманне і распаўсюд інфармацыі. Паводле закону аб СМІ як фізычная асоба не нясу адказнасці за з’яўленне прадукту СМІ, бо яго не мантаваў, не агучваў, не выпускаў яго ў эфір і не выстаўляў у інтэрнэт». Алесь Кіркевіч выказаў, што вынік суду быў зразумелы яму адпачатку. Таму ён чакаў штраф.

Згодна са звесткамі Беларускай асацыяцыі журналістаў, з пачатку 2015 году беларускіх незалежных журналістаў паводле артыкула 22.9 судзілі 4 разы, а ў 2014 годзе — 10 разоў.

Аддзел навін

Алесь Кіркевіч. Фота: svaboda.org
Алесь Кіркевіч. Фота: svaboda.org
Фота: svaboda.org
Алесь Дзянісаў. Фота: svaboda.org
3 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Fak
Fak
24 апреля 2015 08:00

А хто гэта такие, журналiсты-фрылансеры. Почему их все обижают?

pama
pama
24 апреля 2015 21:44

Кали выник быу вядомы адразу, ды навошта быто тое здымать?

Палыч
Палыч
25 апреля 2015 11:24

«Паводле Канстытуцыі я маю права на атрыманне і распаўсюд інфармацыі.
Паводле закону аб СМІ як фізычная асоба не нясу адказнасці за з’яўленне
прадукту СМІ, бо яго не мантаваў, не агучваў, не выпускаў яго ў эфір і
не выстаўляў у інтэрнэт»

Ст. 22.9 КоАП РБ 194-З от 21.04.2003 г.
1. Нарушение законодательства о средствах массовой информации,
выразившееся в незаконном ограничении свободы массовой информации, —

влечет наложение штрафа в размере от двадцати до пятидесяти базовых величин.
Подробнее: http://kodeksy-by.com/koap_

Что-то не тех наказывают за нарушение законодательства.