Як я паляпшаў культуру абслугоўвання ў салігорскіх маршрутках

16
Фото: Анна Лещенко

Журналiст-фрылансер Zaza Gašek у сваiм фэйсбуку напiсаў пра даволі паказальны выпадак, які з ім здарыўся. Вось яго расповед.

«Усё пачалося з таго, што на маршрутках Салігорск — Мінск пачалі масава клеіць значкі прысутнасці бясплатнага Wi-Fi. І колькі б я не ездзіў, яго ніколі не было, бо «пакуль не паставілі», «літаральна сёння з раніцы паламалася» і г. д. Так было і гэтым разам, сеў на маршрутку ў горад-герой і запытаў пароль ад Wi-Fi.

Кіроўца даволі агрэсіўна адказаў, што яшчэ не паставілі. «Дык, а чаго клеіце?» — пытаюся.

Реклама

Мужык заяўляе, што гэта не мая справа, і калі мне нешта не падабаецца — я магу выходзіць. Спыняе бусік, адчыняе дзьверы і кажа што далей не паедзе, пакуль я не выйду.

Праз хвіліну пытаецца, ці збіраюся я выходзіць, пачуўшы адмоўны адказ пачынае ехаць далей і выдае нешта кшталту «Не тваё дела, засранец, едь і не умнічай».

Я, добра так прыхудзеўшы, кажу што ён можа так сваіх дзетак называць, а з сабою я такога стаўлення не дапушчу. Кіроўца паўторна спыняе буса, і ледзь не зашкіркі выцягвае мяне з салона. Будучы ў поўным кагнітыўным дысанансе, пасьпяваю зрабіць фотку нумароў маршруткі, пакуль тая ад’яжджае.

Ліхаманкава пачынаю думаць, што можна зрабіць у такой сітуацыі. Спрабую набраць дыспетчару фірмы-перавозніка, каб даведацца куды магу прыйсьці напісаць скаргу у адпаведнай кнізе. У адказ чую, што ў іх адрэсы няма, і кнігі таксама, і мне лепш набраць дырэктару. Дырэктар яшчэ раз паўтарае, што кнігі ў іх няма, бо яны проста аб’ядноўваюць розных ІП, а ў іх кніга ў кожнага свая.

Пытаюся, а чаму ж на маршрутцы былі наклейкі менавіта гэтай фірмы. Уцямнага адказу я не пачуў.

Гуглю ў тэлефоне кантакт Таварыства абароны правоў спажыўцоў. Жаночы голас, уся інтанацыя якога сьведчыць, што ўласна абарона правоў спажыўцоў яму глыбока фіялетавая, раіць звярнуцца ў райвыканкам па месцы здарэньня. Пасіба КЭП, ага.

Разумеючы ўсю гібласьць гэтай зацеі, усё ж кіруюся ў Салігорскі райвыканкам. Там, у аддзеле гандлю і паслугаў, я даведваюся, што абаронай правоў спажыўцоў займаюцца толькі па серадах і чацьвяргах. І ўвогуле, яны займаюцца толькі гандлям і паслугамі, а мне трэба да спецыялістаў, што абслугоўваюць транспарт, бо гэта не іхняя кампетэнцыя.

У адказ на маю сьціплую заўвагу, што пасажырскія перавозкі — гэта і ёсьць паслуга, я атрымліваю гнеўны адказ «Молодой человек, не надо учить меня делать мою работу» і спапяляючы позірк. І ўвогуле, аказваецца, мне трэба ісьці ў падаткавую і міліцыю, а не да іх.

Заўважаю, што мне напэўна прыйдзецца тэлефанаваць на гарачую лінію Мінаблвыканкаму, бо па месцы прапіскі мне дапамачгы не могуць.

«А чего это вы мне Минском угрожаете?!», — выдае чыноўніца, але ўсё ж папускаецца і спрабуе хаця б зрабіць выгляд, што спрабуе мне дапамагчы. Тэлефануе некуды ў недры райваканкаму, і даведваецца, што транспартам займаецца ў аддзеле эканомікі нейкая Каця, таму мне трэба туды — да канца калідора і направа («Что я обязана что ли знать все номера кабинетов?!»).

У аддзеле эканомікі Каця паведамляе мне, што транспартам яна займаецца, але грузаперавозкамі, а мне трэба вяртацца ў 238-мы кабінет, адкуль мяне накіравалі. У 238-м кабінеце ўжо сабралася нарада з двух «спецыялістаў», якія абмяркоўвалі што са мною рабіць. Вырашылі патэлефанаваць дыспетчару перавозьніка і высьветліць сітуацыю.

Перагаворы з дыспетчарам зацягнуліся хвілінаў на дзесяць, прычым з таго боку, мякка сказаць пакрыквалі, так што я, нават седзячы насупраць вядучага спецыяліста аддзела гандлю і паслугаў, чуў што я аказваецца быў агрэсіўны і лаяўся матам.

Чыноўніца некалькі разоў прапаноўвала перавозніку вырашыць праблему мірна, бо інакш мне прыйдзецца ісьці ў 218-ты кабінет і пісаць скаргу (гэта казалася з такім тонам, нібыта 218-ты кабінет — гэта скрайняя мера, і пасьля яе будзе атата і гамон фірме).

На тым боку суразмоўца ўпарта не мог уцяміць усяе моцы 218-га кабінету, і перагаворы не клеіліся.

На пачатку дзесятай хвіліны ў аддзел гандлю і паслугаў зайшлая яшчэ адна чыноўніца, і даведаўшыся што адбываецца, пачалася пераконваць скончыць перагаворы, бо транспарт — гэта ня іх кампетэнцыя. У выніку словамі «Ну всё, я отправляю его в 218-тый кабинет» перагаворны працэс быў скончаны.

Перагаворшчыца запытала ў мяне, ці сапраўды я лаяўся матам, але пасьля аргументу, што калі б я лаяўся — то ў райвыканкам бы не пайшоў, пагадзілася і накіравала ў той самы 218-ты кабінет.

А ў тым кабінеце мне са старту сказалі, што я неправільна прыйшоў да іх і мне трэба вяртацца ў 238-мы. Не, кажу, мне дакладна да вас. Тут заходзіць некая начальніца, чуе нашую размову і пытаецца што адбылося. Раз дзесяты за апошнюю гадзіну каротка распавядаю ў чым праблема.

Пакуль я распавядаю, начальніца робіць некалькі званкоў у недра райвыканкаму, не пакідаючы надзеі кудысьці мяне сплавіць. Але аказваецца што сплавіць мяне не атрымаецца, і гэта яна павінна мной займацца. Чыноўніца робіць незадаволены выраз твару, і паведамляе, што я павінен напісаць падрабязную скаргу, бо мае словы «к делу не подошьёшь». Мне выдаюць аркушык і асадку, і адпраўлюць пісаць ўніз, каб не замінаў іхняй працы.

Пакуль складаю скаргу, мне набірае незнаёмы нумар. Мужчынскі голас прадстаўляецца ўладальнікам таго буса, адкуль мяне высадзілі. Кажа, што яму толькі зараз паведамілі пра гэты непрыемны інцыдэнт, і што яму вельмі непрыемная сітуацыя, ён цалкам на маім баку, выдатна разумее, што такая сітуацыя абсалютна не дапушчальная, і ён трытысячыкратна перапрашае, вельмі просіць скаргу не рэгістраваць і гатовы на любых маіх умовах мірна вырашыць канфлікт.

Праз пятнадцаць хвілінаў мы пьем каву з Аляксандрам, які аказваецца прафесійным баксёрам. Бізнэсоўца жаліцца, што падчас крызісу заробкі і так упалі, а такая сітуацыя можа цалкам зруйнаваць добрае імя фірмы, на якое яны працуюць шмат год.

Кіроўца які высадзіў мяне, аказваецца «залётным», і ў яго ўжо было не адно папярэджаньне, а сёньня была апошняя кропля і ягоны апошні працоўны дзень.

Каб згладзіць віну свайго працоўніка, Аляксадр прапануе бясплатна завезьці мяне ў Мінск на бліжэйшай маршрутцы, што адправіцца праз 20 хвiлiн.

Пакуль чакалі яе, разгаварыліся «за жысьць». Бізнэсоўца даўна марыць зваліць з «этой страны», але пакуль не можа, бо даглядае бацьку-інваліда. Доўга не можа ўцяміць, навошта я вернуўся ў РБ пасьля шасьці гадоў жыцьця за бугром. Больш за ўсё ў Беларусі яму не падабаецца менталітэт гэтага «народца», і сёньняшні канфлікт красамоўна падцьверджвае ягоныя перакананьні.

Кажа, што ў падобнай сітуацыі ён бы «насовал по щщам» (у чым я, улічваючы ягоную камплекцыю, ніразу не сумняюся). Калі пад’яжджае маршрутка, Аляксандр прэзентуе мне купон на адну бясплатную паездку ў Мінск, яшчэ раз выбачаецца, і развітваецца са мною словамі: «Вось калі б больш было такіх людзей як ты, ужо даўна зажылі б лепш, чым у Польшчы!»

Мараль: Даже если вы в дрова — боритесь за свои права!

Аддзел навiн

16 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Ебабiй
Ебабiй
20 апреля 2015 22:30

Выдатнае апавяданне) Беларуская правiнцыяльная рэальнасць)

Fak
Fak
21 апреля 2015 02:01

Если судить па марали в конце этой байки, то гэтага фрылансера выгрузили из такси, так как он был в дрова.

Родная мова
Родная мова
21 апреля 2015 07:14

Кто-то пользовался гугл переводчиком что бы с русского на белорусский перевести текст статьи? Неуважение к родному языку !!! 🙂

ППШ-41
ППШ-41
22 апреля 2015 16:38
Ответить на  Родная мова

Пользовался один раз))), хотя по родному языку и литературе всегда 4-5 было. А вот «аркушык і асадку» первый раз встретил )))

ППШ-41
ППШ-41
22 апреля 2015 18:47
Ответить на  Родная мова

А вы уверены, что сами знаете значение и перевод всех слов белорусского языка??? Так что ничего постыдного в пользовании словарем нет. Если человек для прочтения даже всей статьи воспользовался словарем, знаит интересуется и не все еще потеряно ;).

ingenegr
ingenegr
21 апреля 2015 09:54

Проблема возникла из-за отсутствия заявленной услуги. В итоге, потеряв массу времени, нервов своих и чужих парень за оплаченные ранее деньги уехал в Минск без услуги? Так смысл в чем?)) Или Wi-Fi появился?

Матрёна
Матрёна
21 апреля 2015 10:51
Ответить на  ingenegr

Не платил он заранее наверное. По крайней мере слуцкие маршрутчики берут деньги на конечной точке.

2015
2015
21 апреля 2015 22:19

С заавальненьнем чытау,але смяшыли словы тыпа»бизнесоуца».Гэты»Адзел навин» арыгинальны хлопец.Куръер , яшчэ давай .

DEMD
DEMD
22 апреля 2015 14:58

Лично для меня в этой статье хамло-водитель на заднем плане.Хождения парня по отделам райисполкома и их отношение к обращению,вот главная тема.К сожалению это не исключение из правил,а сегодняшняя реальность.

ППШ-41
ППШ-41
22 апреля 2015 16:45
Ответить на  DEMD

Неплохо конечно было бы номерок авто этого «вежливого» водителя, что бы пассажиры готовы были к обслуживанию «на высшем уровне». Да и директор фирмы подбором кадров занялся тщательнее, если бы прибыль упала. Но с другой стороны водилу тоже нужно было довести до такого состояния. Не думаю, что из-за пары вопросов автора высадили. Тут нужно было постараться. Есть такая категория людей, которые вежливо «мертвого из могилы поднимут». ))))))))))

Fak
Fak
22 апреля 2015 20:10
Ответить на  DEMD

Ну да, если обыкновенный водитель, так уже и не человек.

ППШ-41
ППШ-41
22 апреля 2015 23:14
Ответить на  Fak

Ну а бюрократы не люди? Им тоже лишний раз пятую точку от стула лень оторвать. Ходють тут всякие, работать мешают ))))))))

ingenegr
ingenegr
22 апреля 2015 23:30

Статья не понравилась. Осадок остался. Представил как бы в этой ситуации поступил средневековый рыцарь, дворянин или обычный пацан на деревенской дискотеке))). А так, ходов много, а толку мало. Водитель возможно хам, но вина в отсутствии Wi-Fi не его, а боксера. Но как поспорить с боксером, когда он разрешил бесплатно на машине прокатиться))) Мораль: сила не в знаниях прав , а в умении пользоваться знаниями.