Случчан і гасцей горада запрашаюць на бясплатныя экскурсіі

0

Краязнаўцы Слуцка падключыліся да ўсебеларускага «Фэсту экскурсаводаў», які будзе праходзіць 18−19 красавіка. У гэтыя дні яны прапануюць случчанам і гасцям горада дзве бясплатныя экскурсіі. Аб гэтым «Кур'еру» паведамілі каардынатары праекта «Фэст экскурсаводаў».

  • У суботу, 18 красавіка, Васіль Цішкевіч, супрацоўнік Слуцкага краязнаўчага музея, правядзе пешаходную экскурсію па горадзе. Удзельнікі таксама пабываюць у музеі этнаграфіі.
  • У нядзелю, 19 красавіка, экскурсавод Павел Мароз зладзіць экскурсію па краязнаўчаму музею і галэрэі мастацтваў.

Стаць удзельнікам экскурсій і даведацца шмат цікавага аб Слуцку можа кожны жадаючы.

Трэба проста прыйсці да Слуцкага краязнаўчага музея ў пазначаныя дні ў 11.00.

Реклама

«Фэст экскурсаводаў» — гэта цэлы шэраг экскурсій па Беларусі, як абзорных, так і тэматычных, прымеркаваных да Міжнароднага дня помнікаў і мясцінаў (18 красавіка).

Галоўная задума Фэсту — пазнаёміць жыхароў канкрэтных рэгіёнаў, гарадоў, вёсак, раёнаў і нават вуліц з тымі помнікамі, побач з якімі яны жывуць і ходзяць кожны дзень.

Арганізатары «Фэста экскурсаводаў»: ГА «Беларускі камітэт ІКАМОС», ГА «Беларуская асацыацыя экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў», ГА «Беларускі Фонд Культуры», Guides.by — гіды і экскурсіі па Беларусі, Дэпартамент па турызму пры Міністэрстве спорта і турызма.

Аддзел навін

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии