Са святам, каталікі! Расклад святкавання Вялікадня ў касцёле св. Антонія, Слуцк

4

«Чаму вы шукаеце жывога сярод мёртвых? Яго тут няма; Ён уваскрос» (Лк.24, 5−6). Гэтыя словы прамовіў Анёл да жанчын, якія прыйшлі ў велікодную ра­ніцу да грабніцы. Пасля тра­гічнай Вялікай Пят­ні­цы прыходзіць ра­дасная нядзеля Змёр­т­выхпаўстання Пана. Езус Хрыстус сваёй Бо­жай моцай перамагае смерць, устае з гробу да вечнага хвалебнага жыцця.

Таямніца ўваскра­сен­ня — гэта аснова хрысціянства, а Вя­лік­дзень — свята надзеі, радасці, трыумфу жыцця над смерцю, дабра над злом. Сапраўды, гэта глыбокая, поўная, незнішчальная радасць, якая надае канчатковы сэнс усяму жыццю чалавека, бо Змёрвыхпаўстанне Хрыста дае надзею на нашае змёртвыхпаўстанне.

На надыходзячыя святы жадаю ўсім жыхарам нашага горада і раёна, каб вера ва ўваскрасенне Езуса Хрыста была няспыннаю сілаю і святлом на дарогах штодзённасці, а ласка Хрыста дапамагала перамагаць усе цяжкасці.

Реклама

Няхай з нашых вуснаў усе навокал пачуюць вокліч радасці і надзеі: «Хрыстос уваскрос! Алілуя!»
Жадаю благаслаўлёных і радасных святаў!

Настаяцель касцёла св. Антонія айцец Алексій Рамановіч

150402_easter

Святкаванне Вялікадня ў касцёле св. Антонія, Слуцк

З усяго сэрца запрашаем да супольнага святкавання:

  • Вялікі чацвер (2.04) — 18.00 — Св.Імша — Памятка апошняй Вячэры
  • Вялікая пятніца (3.04) — 17.30 — Літургія Вялікай пятніцы
  • Вялікая субота (4.04) — 8.00, 13.00, 15.00 і пасля Св.Імшы, а 20-й гадзіне  — Асвячэнне велікоднай ежы
    — 20.00 — Св.Імша
    — 22.00 — Начное чуванне
  • Вялікдзень (5.04) — 6.00 і 15.00 — Св.Імша
  • Велікодны панядзелак (6.04) — 18.00 — Св.Імша
4 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Who do you think we are?
Who do you think we are?
2 апреля 2015 12:16

Курьер окончательно продался Хесусу.

Peter Stepanovich
Peter Stepanovich
3 апреля 2015 11:18
Ответить на  Who do you think we are?

Who Уважаемый. Курьер не продался, это частное издание для того чтобы привлечь читателей публикует все новости. Курьер если смотреть в корень, то он точно как и Библия создает демократическое общество, что бы разногласие религиозных конфесий в Слуцке не стало терроризировать как в других государствах и городах.
Вот пример. Я лежал в больнице г. Вилейка недалеко от кладбищ. Там хоронятся отдельно католики и православные И я видел поломанные кресты котоликов и не то что один-два, а массу. Спрашивал людей кто это сделал, сказали молодежь.
Молодец Курьр, что публикует все новости, и если каментаторы будут комментировать достойно, раскрывать истину, то молодежь не пойдет рушить реликвии.

ingenegr
ingenegr
2 апреля 2015 13:54

С праздником, католики. Воистину Воскрес!

infokurjer
infokurjer
3 апреля 2015 16:39

Часть комментариев удалена (офтоп).