Адменены паказ фельетона «Аб ключах, дзвярах і доўгіх насах». Пастаноўку рыхтаваў Слуцкі народны тэатр драмы і камедыі «Папараць-кветка». Яна павінна была адбыцца ў ГДК у Міжнародны дзень тэатра, 27 сакавіка.
Аб адмене стала вядома сёння, за тры дні да спектакля. Аднак афішы каля ГДК яшчэ запрашаюць на паказ. У білетнай касе пратлумачылі, што адмянілі спектакль з-за хваробы акцёра.
Напярэдадні карэспандэнт «ІК» паразмаўляла з Дзмітрыем Шуманіным, рэжысёрам тэатра і аўтарам фельетона.
Ён распавёў: «Фельетон раскажа пра будні работнікаў культуры. Але нягледзячы на гэта, ён прызначаны для масавага гледача. У аснову сюжэта лягла казка «Бураціна». «Ёсць казка «Пінокіа», а ёсць «Бураціна». Аднак фельетон не падобны ні на адну з іх».
На якую дату перанясуць спектакль і ці пакажуць яго наогул, невядома.
Анастасія Арлоўская
Раней:
- Слуцкий театр покажет авторский фельетон «О ключах, дверях и длинных носах»
- Режиссёры двух слуцких театров в утреннем ТВ-эфире: «Мы не используем розги при работе с актёрами»
- Слуцкий театр: планы и проблемы
- Заведующий дома культуры уволился из-за идеологии
