«Першы пашпарт дае магчымасць самастойна ехаць за межы рэспублікі»

0
Фота: Уладзімір Амяльчэня

У пятницу, 13 сакавіка, у памяшканні салігорскага Дома культуры 20 маладых грамадзян ўпершыню атрымалі пашпарты Рэспублікі Беларусь. Дакументы з нагоды Дня Канстытуцыі атрымлівалі лепшыя вучні, якія сталі пераможцамі ў конкурсах, алімпіядах і ў спорце. Разам з пашпартам маладым людзям давалі невялікія падарункі і тэкст Канстытуцыі Рэспублікі, а таксама віншаванні ад ветэранаў, раённай адміністрацыі.

Пры гэтых урачыстасцях прысутнічалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Лідзія Клішэвіч, начальнік міліцыі Андрэй Русановіч, Аляксандр Кісель, начальнік аддзела па грамадзянству і міграцыі Салігорскага РАУС, а таксама ветэраны Вялікай Айчыннай вайны.

Атрымаўшая пашпарт вучаніца 10-га класа школы № 3 Анастасія сказала карэспандэну «ІК»: «Пашпарт дае магчымасць самастойна ехаць за межы рэспублікі, каб пазнаёміцца з сістэмай навучання ў Еўропе».

Реклама

Уладзімір Амяльчэня

Фота: Уладзімір Амяльчэня
Іван Новік, вучань 9 класа Салігорскай СШ № 1 першым атрымаў пашпарт з рук старшыні раённага Савета дэпутатаў і начальніка міліцыі. Фота: Уладзімір Амяльчэня

150317_passport02

150317_passport03

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии