Залатая завушніца

0

Мікалай Паўлавіч у сва­ім двары лічыцца доў­гажыхаром, бо жы­ве з часоў засялення гэтага дома. А дом дзе­вяціпавярховы, па даўжыні — на паў­квар­тала, пасярэдзіне — праезд на вуліцу. Калі падлічыць, у гэтым доме жывуць не менш за паўтары тысячы чалавек. Вядома, усіх не будзеш ведаць. Але большасць жыхароў, як кажуць, прымялькаліся, сталі пазнавальнымі.

Мікалай Паўлавіч даў­но пенсіянер, але не пра­міне дня, каб не пай­шоў на службу. Служ­бай заве наведванне гаража, які за горадам. Толькі тут знаходзіць ён су­бя­седнікаў. А бывае не без таго, каб вяртаўся пасля кухаля піва.

Чым бліжэй падыходзіць да аркі, тым больш лю­дзей ідзе яму насустрач. Ён не ведае гэтых людзей, як завуць іх, але адзначае: «Гэты чалавек з нашага двара і гэты наш». А сустрэнецца добра знаёмы, можна затрымацца і пагаварыць.

Реклама

Аднойчы насустрач з аркі вый­шла нез­наёмая жанчына. Ішла яна з высока паднятай галавою, прычоска выпірала з-пад шапкі. І здавалася яму, што гэтая жанчына так і хоча сказаць: «Паглядзіце на мае завітушкі». Але яна прайшла, нават не зірнуўшы на Мікалая Паўлавіча.

У наступны дзень у гэ­ты ж час Мікалай Паў­ла­віч зноў падыходзіў да аркі дома. З’явілася і незнаёмка. Яна спяшалася. Калі параўняліся, Мікалай Паўлавіч нечакана для сябе сказаў ёй: «Дзень добры». Але незнаёмка прайшла з высока паднятай галавою, не звяртаючы ўвагі на яго прывітанне.

Прайшло некалькі дзён, незнаёмка не сустракалася. Мікалай Паўлавіч стаў забывацца пра сваю цікавасць.

Аднойчы, амаль падыходзячы да аркі, пачуў, як звонка цокалі абцасікі. Усё бліжэй, бліжэй. Калі жанчына ўжо абмінала яго, пазнаў: «Гэта яна!» — і ледзь не ўскрыкнуў.

Ён кінуў позірк на дол, каб зірнуць на звонкія абцасікі, але ўбачыў не іх. На мокрым асфальце ляжала звычайная жаночая прыколка з блішчастымі шкельцамі. Жанчына пра­й­­­шла, а Мікалай Паў­ла­віч нагнуўся, падняў.

«Вось людзі, залатую завушніцу падняць не хочуць», — сказаў ён так, каб пачула жанчына.

Жанчына рэзка павярнулася да яго: «Гэта мая, — сказала яна. — Я згу­бі­ла».

Мікалай Паўлавіч зра­біў крок насустрач: «Пакажыце вуха».

Жанчына ад­хі­нула свае за­ві­тушкі, за­вушніцы у вуху не было. «Мусіць, ваша. Бярыце», — адказаў Мікалай Паўлавіч і працягнуў да яе руку. На далоні ляжала звычайная з блішчастымі шкельцамі прыколка. «Дурань!» — злосна ўс­крык­­нула жанчына, павярнулася і пайшла прэч. «Правільна кажаце, спадарыня. Адзін з нас дурань», — услед сказаў Мікалай Паўлавіч.

Як адбывалася да­лей­шае знаёмства, на­вед­вальнікі гаражоў не ведаюць. Мікалай Паўлавіч перастаў хадзіць у гараж — на службу. Расказваюць, што яго бачылі з ней­кай жанчынаю ў юве­лірным магазіне — куп­лялі залатыя завуш­ніцы.

Уладзімір Дамель

Малюнак: Вера Шут

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии