Памёр Анатоль Грыцкевіч, аўтар кнігі «Древний город на Случи»

0
ГІСТОРЫК, ВУЧОНЫ, ЧАЛАВЕК. Мінск, 2009 год. Падчас візіту карэспандэнтаў «Кур'ера» да Анатоля Грыцкевіча той падпісаў сваю знакамітую кнігу «Древний город на Случи» і згадзіўся напісаць пра Случчыну новую. Але не вый¬шла. Фота: Таццяна Гусева

20 студзеня ў Мінску на 86-м годзе жыцця памёр беларускі навуковец, гісторык Анатоль Грыцкевіч. Імя доктара гістарычных навук, прафесара Анатоля Грыцкевіча добра вядомае як у Беларусі, так і за яе межамі. Анатоль Грыцкевіч — першы даследчык падзей на Случчыне 1920 года, аўтар выданняў пра Слуцкі збройны чын. За сваё жыццё ён напісаў некалькі сотняў навуковых прац і манаграфій, дзясяткі кніг, прысвечаных гісторыі, у тым ліку часоў Вялікага Княства Літоўскага і Беларусі перыяду барацьбы за незалежнасць.
Па ягонай кнізе «Древний город на Случи», выдадзенай у 1985 годзе, знаёміліся з гісторыяй роднага горада некалькі пакаленняў случчан. Нямногія ведаюць, што аўтар пісаў яе па-беларуску і пасля атрымаў загад перакласці сваю працу на рускую мову.

150121_gritskevich03
Фота: Алесь Дастанка

На працягу 31 года Анатоль Грыцкевіч працаваў загадчыкам кафедры ва Універсітэце культуры.

Летась выйшла апошняя ягоная кніга «Сцягі Оршы», прысвечаная 500-годдзю славутай перамогі нашых продкаў над маскоўскімі захопнікамі.

Реклама

У верасні 2014-га ў Слуцку адбылася прэзентацыя кнігі з удзелам рэдактара выдання Уладзіміра Арлова.

«Анатоль Грыцкевіч знайшоў у Метрыцы Вялікага Княства Літоўскага, што ягоны далёкі продак, баярын Юхно Грыцкевіч, удзельнічаў у той бітве і вярнуўся пераможцам, — піша Уладзімір Арлоў. — Анатоль Пятровіч быў годным нашчадкам таго рыцара, ён сам быў рыцарам у навуцы і грамадскім жыцці Беларусі».

Маё знаёмства з Анатолем Пятровічам Грыцкевічам адбылося ў студзені 2009-га, калі мы з краязнаўцам, случчанінам Ігарам Ціткоўскім прыехалі да яго на інтэрв’ю (Анатоль Грыцкевіч: «Я гатовы напісаць новую кнігу пра Слуцк»).

ГІСТОРЫК, ВУЧОНЫ, ЧАЛАВЕК. Мінск, 2009 год. Падчас візіту карэспандэнтаў «Кур'ера» да Анатоля Грыцкевіча той падпісаў сваю знакамітую кнігу «Древний город на Случи» і згадзіўся напісаць пра Случчыну новую. Але не вый¬шла. Фота: Таццяна Гусева
ГІСТОРЫК, ВУЧОНЫ, ЧАЛАВЕК. Мінск, 2009 год. Падчас візіту карэспандэнтаў «Кур’ера» да Анатоля Грыцкевіча той падпісаў сваю знакамітую кнігу «Древний город на Случи» і згадзіўся напісаць пра Случчыну новую. Але не выйшла. Фота: Таццяна Гусева

Спадар Анатоль сустрэў нас дома, у сваёй мінскай кватэры на вуліцы Маркса.
Гутарка атрымалася шчырай і душэўнай. Анатоль Грыцкевіч прыняў нашую прапанову напісаць новую кнігу пра Слуцк.

«Дасць Бог здароўя і яшчэ гадоў жыцця, працаваць я буду», — запэўніў нас вучоны.

Мы з Ігарам Ціткоўскім не хавалі захаплення, калі Анатоль Пятровіч разгарнуў перад намі генеалагічнае дрэва роду Грыцкевічаў. Гісторык склаў свой радавод з сярэдзіны сямнаццатага стагоддзя. Ягоныя продкі перасяліліся ў 80-ых гадах XVII стагоддзя з-пад Капыля. Там яны былі дробнай шляхтай, а на Случчыне сталі выбранцамі.

Малая радзіма натхняла вучонага. Ён прызнаўся, што калі прыязджае на Случчыну, там, дзе пачыналася княства, яго ахоплівае ўздым.

Анатоль Грыцкевіч вельмі хацеў, каб у Слуцку быў усталяваны памятны знак слуцкім паўстанцам.

Можа быць, з нябеснай Беларусі ён убачыць, што ягоная мара здейснілася?

Таццяна Гусева

Даведка «ІК»

Анатоль Грыцкевіч нарадзіўся 31 студзеня 1929 года ў Мінску. Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1950), Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў (1955), гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1958).

Аўтар манаграфій і больш за 1300 навуковых артыкулаў. У ліку вядучых вучоных-гісторыкаў Беларусі прадстаўляў беларускую навуку на канферэнцыях у Рыме, Парыжы, Лондане, Будапешце, Варшаве, Вільні і Санкт-Пецярбургу.

Значнае месца ў навуковай працы гісторыка займалі Слуцк і Случчына, адкуль родам быў яго бацька Пётр Навумавіч Грыцкевіч (в. Варкавічы). Усім случчанам добра вядома кніга Анатоля Пятровіча «Древний город на Случи». Анатоль Пятровіч Грыцкевіч часта бываў у Слуцку, не адзін раз выступаў як навуковы кансультант пры падрыхтоўцы газетай «Кур’ер» артыкулаў на гістарычныя тэмы.

150121_gritskevich02
Фота: Таццяна Гусева
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии