Супрацоўнікі Дома культуры Салігорска вечарам 13 студзеня на плошчы горада правялі Калядкі. Па сцэнарыю гаспадар з гаспадыняй прымалі гасцей – калядаўшчыкоў. Тут была каза і мядзьведзь. Не абышлося без цыганкі, якая раздавала з мяшка падарункі, што вельмі спадабалася дзецям. Дарослых частавалі каўбасой ды салам.
Пасля ладзілі карагод вакол ёлкі і пелі песні.
Уладзімір Амяльчэня




