Шчадрэц-2015: без бацькі, які паслаў грошы набраць

0

Праз некалькі дзён наступіць Стары Новы год, больш вядомы як Шчадрэц, Каляды, Калядзін. Не па чутках ведаем, што песня «Калядзін, Калядзін, я ў бацькі адзін …» ужо надакучыла.

Таму «IK» сабраў на прасторах інтэрнэту некалькі менш папулярных калядных вершаў, якія не будуць раздражняць слых, а наадварот, цешыць яго.

КАЛЯДЫ. На Шчадрэц дзеці і дарослыя пераапранаюцца ў розных казачных персанажаў: зайчыкаў, варажбітак, разбойнікаў і іншых. Фота: Алесь Дастанка
КАЛЯДЫ. На Шчадрэц дзеці і дарослыя пераапранаюцца ў розных казачных персанажаў: зайчыкаў, варажбітак, разбойнікаў і іншых. Фота: Алесь Дастанка

Прыехала Каляда

Прыехала Каляда ў вазочку,
Ды на сівенькім канёчку.
Прыехала Каляда ўвечары,
Прывезла дудак рэшата.

Реклама

Паставіла дудкі на стаўпе,
А сама села на куце.
Зайграйце, дудкі,
тоненька,

Скачыце, дзяўчаткі,
хорашанька.
А вы, хлопчыкі, пазірайце,
Сабе дзевачак выбірайце.

Прыйшлі Калядкі ўвечары

Прыйшлі Калядкі ўвечары, увечары,
Прынеслі кілбаскі ў рэшаце, у рэшаце.

Паставілі рэшата на стаўпе, на стаўпе,
Самі селі за сталом на куце, на куце.

А вы, музыкі, іграйце, іграйце,
А вы, дзеванькі, гуляйце, гуляйце.

А вы, кілбаскі, з стоўпа далоў, з стоўпа далоў.
А вы, дзеванькі, к чорту дамоў, к чорту дамоў.

А ты, красуня, астанься, астанься
I са мною звянчайся, звянчайся.

Калядачкі

А Калядачкі, Бліны-ладачкі!
А Калядачкі, Нашы нежачкі,

Паўбівалі вы Чорны сцежачкі.
Адна сцежачка Пайшла ў гарод,
А другая — У чыстае поле,
А трэцяя — К быстрай рэчцы.

Што ў гарод пайшла — То наесціся,
У чыстае поле — Нагуляціся,
К быстрай рэчцы — То напіціся.

Бог здоровья даст

Коляда, Коляда,
Открываем все дома,
Все окошки, сундучки,
Даём конфет и пирожки,
Чтобы было благо вам,
Скажи спасибо небесам,
Бог здоровья всем нам даст,
Ведь на это он горазд!

Частушки развесёлые

Мы частушки на колядки
Развесёлые споём,
Вы нас слаще угощайте,
А то обидимся — уйдём!
Достатка всем желаем
Сеем, веем, развеваем
И достатка вам желаем,
Не скупитесь на блины,
Чтоб красиво пели мы.

Коляда идёт к вам в дом

Коляда идёт к вам в дом
И мешки несёт с добром,
Кто подаст нам больше всех,
Ждёт того большой успех!

Не скупитесь на колядки
Не скупитесь на колядки,
Подавайте шоколадки,
Тогда будущий год Вам удачу принесёт!

Жадничать не надо Коляда, Коляда,
Этой ночью к вам пришла,
Только жадничать не надо,
Всё вернется вам сполна.

Як сёння шчадруе слуцкая моладзь

Арына Самусевіч, 19 гадоў: «Запомнілі­ся Каляды ў 2005 годзе. Мне тады было дзевяць гадоў. Я хадзіла з сябрамі па хатах. Спявала, танцавала, распавядала вершыкі. За ўвесь вечар накалядавала 13 760 рублёў і шмат прысмакаў — гэта быў мой першы заробак».
Арына Самусевіч, 19 гадоў:
«Запомнілі­ся Каляды ў 2005 годзе. Мне тады было дзевяць гадоў. Я хадзіла з сябрамі па хатах. Спявала, танцавала, распавядала вершыкі. За ўвесь вечар накалядавала 13 760 рублёў і шмат прысмакаў — гэта быў мой першы заробак».
Арцём Жартун, 18 гадоў: «О, не памятаю, які гэта быў год. Але было крута. Тады 13 студзеня я быў у Лучніках. І там, ведаеце, сур'ёзна рыхтуюцца да Шчадраца: прыбіраюцца, спяваюць песні, прыпеўкі. Але звычайна калядаваць я не хадзіў».
Арцём Жартун, 18 гадоў:
«О, не памятаю, які гэта быў год. Але было крута. Тады 13 студзеня я быў у Лучніках. І там, ведаеце, сур’ёзна рыхтуюцца да Шчадраца: прыбіраюцца, спяваюць песні, прыпеўкі. Але звычайна калядаваць я не хадзіў».
Ангеліна Мацукевіч, 12 гадоў: «Спадабаў­ся Шчадрэц у 2014 годзе. Я была Снягуркай, а мае сябры — Катамі, Ведзьмачкамі і іншымі казачнымі героямі. Бы­ло шмат людзей, усе весяліліся, хадзілі адзін да аднаго ў госці. Усё роўна, якія гасцінцы нам давалі за нашы песні. Галоўным для нас было парадаваць гаспадароў і павесяліцца самім. Абавязкова пайду калядаваць і ў гэтым годзе. Хачу прынесці навакольным радасць і весялосць».
Ангеліна Мацукевіч, 12 гадоў:
«Спадабаў­ся Шчадрэц у 2014 годзе. Я была Снягуркай, а мае сябры — Катамі, Ведзьмачкамі і іншымі казачнымі героямі. Бы­ло шмат людзей, усе весяліліся, хадзілі адзін да аднаго ў госці. Усё роўна, якія гасцінцы нам давалі за нашы песні. Галоўным для нас было парадаваць гаспадароў і павесяліцца самім. Абавязкова пайду калядаваць і ў гэтым годзе. Хачу прынесці навакольным радасць і весялосць».
Уладзіслаў Лясун, 17 гадоў: ­«Шчыра сказаць, я ні­колі не хадзіў калядаваць. Для мяне гэта неяк нецікава, што людзі апранаюцца ў розныя касцюмы і просяць цукеркі».
Уладзіслаў Лясун, 17 гадоў:
­"Шчыра сказаць, я ні­колі не хадзіў калядаваць. Для мяне гэта неяк нецікава, што людзі апранаюцца ў розныя касцюмы і просяць цукеркі".
Дзіна Нікіценка,20 гадоў: «Гэта быў пачатак 2000-х гадоў. Мы як чорцікі тады прыбіраліся. Чаго нам толькі не давалі: і цукеркі, і пячонку, і грошы... І нават велізарны кавалак свежага сала. А потым мы выраслі. Стала ўжо сорамна хадзіць калядаваць, хоць было і весела... Дзяцінства — цудоўны час».
Дзіна Нікіценка, 20 гадоў:
«Гэта быў пачатак 2000-х гадоў. Мы як чорцікі тады прыбіраліся. Чаго нам толькі не давалі: і цукеркі, і пячонку, і грошы… І нават велізарны кавалак свежага сала. А потым мы выраслі. Стала ўжо сорамна хадзіць калядаваць, хоць было і весела… Дзяцінства — цудоўны час».

Падрыхтавала Вікторыя Капская

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии