Жыхар Салігорска Мікалай Курыльчык, старшыня Мінскай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны», узгадаўшы гісторыю з дапамогай шафёру з Украіны, прапанаваў аўтааматарам Слуцка і Салігорска ўмацаваць патрыятычны змест і сэнс сваёй ініціятывы.
Вось што ён напісаў у сваім лісце да аўтааматараў:
«Паважаныя аўтааматары Слуцка і Салігорска!
Як стала вядома са сродкаў масавай інфармацыі, з удзелам прадпрымальніка Алега Дудкі вы аказалі безкарысную дапамогу шафёру з братняй Украіны. Няма сумневу, што ўчынак аўтааматараў са Случчыны стане прыкладам для аўтааматараў усёй Беларусі. Такія справы здзяйсняюць сапраўдныя, інтэлігентна культурныя беларусы ў цяжкую хвіліну, у тым ліку на трасе.
Менавіта пра такіх нашчадкаў апякуецца Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, надаючы патрыятычны змест і сэнс шматлікім векапомным учынкам нашых гераічных продкаў праз сваё выданне «Наша слова».
Звяртаюся да вас з просьбай аформіць падпіску на газету ТБМ імя Францішка Скарыны «Наша слова» для школ горада Салігорска и Слуцка. Індэкс выдання 63865. Кошт падпіскі васьміпалоснага штотыднёвіка на першы квартал 2015 года – 26 250 рублёў.
Спіс школ Салігорска, якія можна падпісаць на газету «Наша слова»:
- гімназія №1: 223710, г. Салігорск, вул. Леніна, 49а;
- гімназія №2: 223710, г. Салігорск, вул. Багамолава, 20;
- гімназія №3: 223710, г. Салігорск, вул. Паркавая, 2;
- школа №1: 223710, г. Салігорск, вул. Наруцкага, 7;
- школа №2: 223710, г. Салігорск, вул. М. Горкага, 13;
- школа №3: 223710, г. Салігорск, вул. Леніна, 11;
- школа №4: 223710, г. Салігорск, вул. Леніна, 12;
- школа №5: 223710, г. Салігорск, вул. К. Заслонава, 40;
- школа №6: 223710, г. Салігорск, вул. Казлова, 51;
- школа №8: 223710, г. Салігорск, вул. Паркавая, 16;
- школа №10: 223710, г. Салігорск, вул. Кастрычніцкая, 63;
- школа №11: 223710, г. Салігорск, вул. Багамолава, 17.
Спіс школ Слуцка, якія можна падпісаць на газету «Наша слова»:
- гімназія №1: 223610, г. Слуцк, вул. Камсамольская, 7;
- гімназія №2: 223610, г. Слуцк, вул. Жукава, 9;
- школа №2: 223610, г. Слуцк, вул. Віленская, 61;
- школа №4: 223610, г. Слуцк, вул. Савецкая, 42;
- школа №5: 223610, г. Слуцк, вул. Садовая, 4;
- школа №6: 223610, г. Слуцк, вул. Піянерская 5;
- школа №8: 223610, г. Слуцк, вул. Сацыялістычная, 108;
- школа №9: 223610, г. Слуцк, вул. Леніна, 315;
- школа №10: 223610, г. Слуцк, вул. Уласаўца, 2;
- школа №11: 223610, г. Слуцк, вул. Зялёная, 25;
- школа №12: 223610, г. Слуцк, вул. Тутарынава, 1;
- школа №13: 223610, г. Слуцк, вул. Чайкоўскага, 1.
Дзякуй за разуменне і дапамогу. Мікалай Курыльчык, тэл. (8 029) 657 90 45».
Алесь Дастанка