У Салігорску з першых дзён яго будаўніцтва жыў сын удзельніка Слуцкага паўстання Юрась Дубовік. Працаваў ён у трэсце №3 і быў вельмі цікавым чалавекам. У нас з ім былі добрыя адносіны. Мы часта дзяліліся ўспамінамі аб пражытым. Напярэдадні гадавіны Слуцкага паўстання, думаю, чытачам будзе цікавы невялікі аповед Юрася Пятровіча пра свайго бацьку, удзельніка тых трагічных падзей, і свой лёс.
«Лёс і доля паўстанцаў былі страшнымі: хто не згінуў у баях з бальшавікамі, адступілі на польскую тэрыторыю. Сярод іх быў і мой бацька.
Я нарадзіўся 24 ліпеня 1924 года ў вёсцы Канчаны пад Маладзечна (тады гэта былі польскія землі) у сям’і падафіцэра 86-га палка менскіх стральцоў арміі генерала Станіслава Булак–Балаховіча. Вучыўся ў Красным, Маладзечна і Вільні. Бацька займаўся сельскай гаспадаркай.

Калі ў верасні 1939 года прыйшлі бальшавікі, бацьку не рэпрэсіравалі. Думаю, не паспелі, таму што неўзабаве пачалася вайна з Германіяй.
У час нямецкай акупацыі я працаваў настаўнікам пачатковай школы. У ноч на 1 верасня 1942 года на наш хутар быў набег партызанаў. Яны забралі бацьку…
Да гэтага часу перад вачыма стаіць карціна: бацьку забіраюць у адным боце. Спяшаліся так, што другі нават не далі надзець… Больш я яго не бачыў.
На трэці дзень знайшлі майго бацьку мёртвым на ўскрайку лесу каля вёскі Сычавічы. Ён быў застрэлены ў патыліцу.
У 1944 годзе, калі зноў прыйшлі бальшавікі, мяне арыштавалі, прысудзілі да 10 гадоў лагераў. Калі вызваліўся ў 1954-ым, прыехаў у Слуцк, будаваў элеватар, скончыў вячэрнюю школу, Маскоўскі будаўнічы інстытут. Калі ў Салігорску арганізаваўся трэст №3, працаваў на будоўлях горада».
Уладзімір Амяльчэня
Ад рэдакцыі: Будучы на пенсіі, Юрась Пятровіч напісаў кніжку «Дзеля Рэчы Паспалітай Беларусі». Памёр ён 5 сакавіка 2014 года.
Яго сын працуе ў Салігорску галоўным інжынерам вядомай у горадзе праектнай і будаўнічай арганізацыі.
Помнят и в Германии, и в Канаде
В Беларуси нет официальных памятников, посвящённых участникам Слуцкого вооружённого восстания. Об этом историческом событии плохо осведомлены жители Случчины и соседних регионов, где разворачивались основные действия ноября-декабря 1920 года.
Но за границей есть памятники белорусам, выступившим против советской власти за независимость своей родины.
Первый из них возведён в Германии в Баварских Альпах недалеко от города Миттенвальда. После Второй мировой войны это была американская зона оккупации. Здесь на берегу озера Люттензее они создали лагерь для перемещённых лиц. В нём среди прочих граждан восточноевропейских стран содержались и белорусы.
В 1948 году недалеко от лагеря они установили памятный знак в честь 28-ой годовщины Слуцкого восстания. Знак содержится в хорошем состоянии и сегодня. Об этом свидетельствует фотоснимок Ирины Ланге, бывшей солигорчанки, который сделан в июле 2014 года.

Память об участниках Слуцкого восстания чтут и в Канаде. В 1966 году члены «Згуртавання беларусаў Канады» собрали деньги и в провинции Онтарио купили ферму. Со временем создали базу отдыха, которая получила название «Слуцак». Белорусы Канады здесь ежегодно вспоминают события 1920 года на Случчине.
Леонид Григорич