Атрута ў душы

0

Гасподзь кожнага з нас зра­біў па падабенству свайму, а ў працэсе жыцця д’ябал забірае душы некаторых у свае кіпцюры. Сквапнасць да нажывы, злосць, нянавісць і іншыя парокі авалодваюць гэтымі людзьмі. На жаль, многія з іх прабіваюцца вельмі высока.

Жыве на нашай беларускай зямлі наш з вамі зямляк. З дзяцінства быў у працы. Дапамагаў бацькам па гаспадарцы, хадзіў у школу, бегаў на дыскатэкі, а надышоў час выбіраць дарогу ў жыццё, і ніякіх пытанняў не ўзнiкла: вы­рашыў стаць механікам. Ён любіў тэхніку, любіў працавать на зямлі, што засталася яму ў спадчыну ад бацькоў.

Спачатку сельскагаспа­дарчы тэхнікум, а потым сель­гасакадэмія. Яму пра­па­ноўвалі далей працягваць шлях у навуку, але ён адказаў: «Генералам каб стаць, трэба пабыць радавым».

Реклама

Малады спецыяліст быў назначаны стар­­шынёю ў ад­ну гаспадарку, дзе справы былі на нізкім узроўні. Ды і былы старшыня быў вельмі сквапны да дзяр­жаў­най кішэні, але, як бы­ло раней, атрымаў «вымову» па партыйнай лініі і быў пераведзены старшынёю сельскага савета. За час свайго гаспадарства сынка прыстроіў на добрую пасаду, пабудаваў дзецям катэджы і, канешне ж, затаіў злобу на маладога старшыню калгаса.

Тым часам старшыня набраў каманду маладых спецыялістаў, улюблённых у сельскую гаспадарку. Механікі, заатэхнікі, ветэрынары — усе тыя, хто калісьці з ім вучыўся і на каго можна было спадзявацца ў нялёгкай сельскагаспадарчай працы. Праз пяць гадоў яны вывялі гаспадарку ў перадавую. Чаго гэта ім каштавала, ведае ўвесь калгас, таму і людзі паважалі іх.

Толькі вось адной стрэмкай ва ўсёй гэтай гісторыі быў старшыня сельскага савета — нахабны і помслівы чалавек. Доўга цярпеў малады старшыня. Аднойчы, калі быў закончаны збор ураджаю, гаспадарка святкавала дажынкі і быў накрыты хлебасольны стол у калгаснай сталоўцы, дзе прысутнічалі і механізатары, і даяркі, і паляводы — усе тыя, хто самааддана працаваў на ад­зіны поспех гаспадаркі, на плён высокіх здабыткаў. Людзі радаваліся, весялі­лі­ся.

Толькі аднаму «госцю» было не да веся­лосці. Злосць і зай­здрасць елі чалавека з нут­ры. Малады старшыня, трошкі падпіўшы, сказаў нахабніку: «Хопіць барзець, чалавеча, і цягнуць з гаспадаркі, я тут старшыня калгаса». — «А я тут улада, і ты ў мяне яшчэ патанчыш».

Вось тут усё і пачалося. Спачатку пайшлі розныя камісіі. Справа дайшла да суда, дзе як на тую бяду не з апошніх месц займаў пасаду сынок «гаспадара» сельскага савета.
Канешне, быў хіб і з боку маладога старшыні. Калі-нікалі прыходзілася ў абход атрымліваць на тэхніку запчасткі і іншыя матэрыялы і разлічвацца са спецыялістамі, якіх наймала гаспадарка, натураплатай. Гэта часам было выгадна аднаму і другому боку.

Як заўсёды, знайшліся «добразычліўцы». Цэлых паўгода сядзеў малады старшыня пад «аховай». Шмат перадумаў ён за кратамі: «Я ж для справы турбаваўся, для людзей».
І людзі не кінулі свайго старшыню. Сабралі грошы і выплацілі «недастачу». А тыя, хто меў зуб на старшыню, зелянелі ад злосці, калі хлопца вызвалілі з пад іхняй «аховы» з зала суда.

Канешне, ­старшынёю хлопец не пай­шоў. Добрыя спецыя­ліс­ты ўсуды патрэбны, а тыя, хто хацеў «з'есці» маладога чалавека, дачакаюцца свайго часу.
Радуе тое, што прэзідэнт шчыльна ўзяўся за такіх вось «гаспадароў» — хабар­ні­каў, якія запускаюць свае брудныя лапы ў нашу кі­шэню.
Усім светам трэба выніш­чаць гэтую атруту. Можа, та­ды будзе крыху лепш жыць.

Мікола Корань

Малюнак: Вера Шут
Малюнак: Вера Шут
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии