Слуцкі князь удзельнічаў у Аршанскай бітве

2

У панядзелак, 8 верасня, адзначаліся 500-я ўгодкі Аршанскай бітвы. У гэты дзень войскі Вялікага Княства Літоўскага разграмілі маскоўскія палкі. Сярод удзельнікаў гістарычнай бітвы быў і слуцкі князь Юрый Алелькавіч, вядомы таксама як Юрый Сямёнавіч Слуцкі.

Гэты дзень, 8 верасня, з канца 80-х — пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя многімі ў Беларусі адзначаецца як неафіцыйнае свята — Дзень беларускай вайсковай славы.
Гэтая дата выдзелена сярод іншых, таму што перамога ў Аршанскай бітве з`яўляецца самай вялікай у беларускай ратнай гісторыі. Да гэтага іншыя буйныя перамогі беларусы, як правіла, атрымлівалі пры падтрымцы войскаў іншых дзяржаў.
Колькасць маскоўскіх войскаў у бітве пад Оршай больш чым у два разы перавышала колькасць войскаў літоўскіх: 80 000 супраць 30 000. Нягледзячы на гэта, літоўскім войскам удалося атрымаць тактычную перамогу.
Мікалай Карамзін у шматтомніку «История государства Российского» апісвае гэтыя падзеі так: «Литовцы никогда не одерживали такой знаменитой победы над Россиянами… Мы лишились тридцати тысяч воинов: ночь и леса спасли остальных».
Страты ж літоўскага вой­ска склалі менш за тысячу ваяроў.

Сын знакамітай Анастасіі Слуцкай

Удзел у гэтай знакамітай бітве прыняў і слуцкі князь Юрый Сямёнавіч Алелькавіч, якому тады было прыкладна 22 гады. Нягледзячы на свой ​​узрост, на гэты момант ён ужо меў вялікі воінскі досвед: упершыню ўдзельнічаў у бітве, калі яму было 15 гадоў. Тады разам з маці княгіняй Анастасіяй Іванаўнай Слуцкай ён абараняў горад ад набегу татараў.
У дзесяцігадовым узросце ён страціў бацьку Сямёна Міхайлавіча Слуцкага і быў абвешчаны новым князем. Фактычна кіраванне княствам узяла на сябе яго маці Анастасія Іванаўна Слуцкая, вядомая тым, што гераічна абараняла горад ад замахаў татараў і літоўскага князя Міхаіла Львовіча Глінскага. Яна правіла княствам да самай смерці, бо большая частка жыцця Юрыя Міхайлавіча праходзіла ў ваенных паходах. Паўнапраўным уладальнікам Слуцкіх зямель Юрый Міхайлавіч стаў у 1524 годзе, калі княгіня Анастасія Іва­наўна памерла.

Трыумф нашай зброі. Перамога пад Оршай стала самай яскравай перамогай нашага войска над ворагам. Таксама мела вялікае стратэгічнае і палітычнае значэнне на той час. Чуткі пра яе хутка абляцелі Прусію, Нямеччыну, Чэхію і іншыя краіны, а нашы гетманы здабылі сабе вялікую славу. Малюнак з сайта livejournal.com
Трыумф нашай зброі. Перамога пад Оршай стала самай яскравай перамогай нашага войска над ворагам. Таксама мела вялікае стратэгічнае і палітычнае значэнне на той час. Чуткі пра яе хутка абляцелі Прусію, Нямеччыну, Чэхію і іншыя краіны, а нашы гетманы здабылі сабе вялікую славу. Малюнак з сайта livejournal.com

Выставіў 250 коннікаў

«У бітве пад Оршай князь Юрый Сямёнавіч Слуцкі разам са сваім поч­там знаходзіўся па правым флангу літоўскага войска, які ўзначальваў Юрый Радзівіл», — піша Анастасія Скеп`ян, спасылаючыся на кнігу Аляксея Лобіна «Бітва пад Оршай 8 верасня 1514 г. Да 500-годдзя бітвы».
Пад почтам у дадзеным выпадку можна разумець яго атрад. Складана сказаць, колькі менавіта чалавек у ім было. Аднак ёсць інфармацыя, якая дазваляе сцвярджаць, што не менш 250. Анастасія Скеп`ян у кнізе «Князі Слуцкія» згадвае, што ён павінен быў выставіць на Аршанскую бітву 250 коннікаў.

Реклама

Развіваў ваенную справу

Князь Юрый Сямёнавіч старанна развіваў ваенную справу. Войска Слуцкага княства ў час яго праўлення было адным з самых буйных у ВКЛ сярод прыватных магнацкіх дружын. Акрамя гэтага, ёсць здагадка, што ў XVI стагоддзі ён наладзіў у Слуцку вытворчасць агнястрэльнай зброі.
Юрый Слуцкі актыў­на ўдзельнічаў у палі­тычным жыцці ВКЛ і быў таленавітым вае­­­начальнікам. Ён ува-ходзіў у склад Рады Вялікага Княства Літоў­скага — дзяржаўнага закана­­даўчага органа пры Вялікім князі, вёў цеснае палітычнае супрацоўніцтва з Кан­станцінам Іванавічам Астрожскім, які каман­даваў войскамі ВКЛ у Аршанскай бітве. Неўзабаве яно перарасло ў роднасны саюз: Астрожскі ажаніўся на сястры князя Аляксандры.

Вольга Шуманская

2 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
DEMD
DEMD
15 сентября 2014 10:32

Подзвiгам продкау сваiх ганарусь
Слава героям!!! Жыве Беларусь!!!

Fak
Fak
16 сентября 2014 20:19

Я так понимаю, что последнюю фразу сябры хором должны проорать, ну прямо как древние люди.