Шыш, а не грошы

4

У нашай вёсцы людзі добрыя і працавітыя. Але тое, пра што хачу расказаць, — выключэнне. Размова пойдзе пра сямейную пару, якую аднавяскоўцы называюць проста і выразна — лайдакі. Гэта даволі яшчэ маладыя людзі, якія аднак нідзе не працуюць, затое многа і сістэматычна п’юць. Пра іх так і кажуць: «Вунь ідзе Аўдоцця з гарэлкай у роце, а за ёй Змітрок нясе агурок».

Толькі ўвайшоў у хату, як пачуў хрыплаваты Аўдоццін голас: «Верачка! Адпусці свайго Мішу, няхай дапаможа мне. Парсюк мой ужо другі тыдзень па вушы ў гразі ходзіць, а пачысціць хлеў няма каму — Змітрок зноў запіў. Не хвалюйся, не пакрыўджу — і пакармлю Мішу твайго, і грошай дам, колькі трэба. Адпусці!» — «Добра, — жонка нецярпліва перасмыкнула плячыма і павярнулася да мяне. — А ты глядзі, каб усе грошы да капейкі дамоў прынёс. Не дай Божа людзі данясуць, што ў краму заходзіў. Тады лепш на вочы мне не паказвайся!»

У Аўдоцінай хаце яшчэ з парога моцна шыбанула ў нос вінным перагарам. Сам гаспадар панура сядзеў за сталом, абедзвюма рукамі абхапіўшы вялікую пляшку з мутнаватай вадкасцю.

Реклама

Убачыўшы мяне, на­ліў чарку, пра­мармытаў: «Пі! А то пакрыўджуся». Я рашуча адмовіўся: «Цяпер не буду. Вось зраблю справу — тады і пасядзім. Можа б, і ты дапамог мне, ці што?» — «Не магу. Сам набіўся, вось і рабі, а мяне не чапай».

Хлеў я пачысціў хутка. Нават саломы пасцяліў парсючку, за вухам пача­саў яго. І ўжо недзе праз гадзіну сядзеў за сталом гаспадароў.

Аўдоцця завіхалася каля печы. Раптам краем вока заўважыў, як яна адным махам сагнала з патэльні вялікага шэрага ката і адразу ж паклала туды кавалачкі сала. Мне зрабілася млосна. Аднак выгляду не падаў — у гасцях, як кажуць, не дома. Піў, як і ўсе, аднак закусваў толькі агуркамі з квашанай капустай. І гэта не засталося незаўважаным.

Спачатку Змітрок маўчаў, але з кожнай выпітай чаркай яго твар усё больш наліваўся чырванню і ўрэшце рэшт спахмурнеў зусім.

«Ты што не ясі сала?! Грэбуешь? Ну дык вось табе шыш, а не грошы». Перад маім носам на імгненне паказаўся і тут жа знік вялізны кукіш. Я хуценька выскачыў з хаты.

«Што прагаладаўся, есці хочаш? — перапытала жонка, падазрона гледзячы мне ў твар. — А ну дыхні. Так, усё ясна… А дзе грошы? Не далі, кажаш. Ну дык і есці ідзі туды, дзе піў».

Жанчына моцна ляснула дзвярыма і выбегла з хаты. Я закурыў. Потым уздыхнуў, узяў на калені свайго любімага ката, яшчэ раз цяжка ўздыхнуў і ўключыў тэлевізар.

Васіль Клімянкоў
в.Варкавічы

140909_shysh_tabe
Малюнак: Вера Шут
4 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Modernist2014
Modernist2014
13 сентября 2014 21:23

Шыш это ещё мягко сказано. Читал вчера Лотмана и думал о судьбе отечественной культуры. слёзы наворачивались на глаза.

Поклонник истины
Поклонник истины
13 сентября 2014 22:34

Подкаблучник. Жена его в рабство отдала! А его и там поимели: унизили — дальше некуда. Смех и позор таким мужикам. Я бы от стыда сгорел, а он еще описывает свое ничтожество!

Modernist2014
Modernist2014
13 сентября 2014 22:57
Ответить на  Поклонник истины

)))))))))))))))))))))))))))))))))))

Ленинец-Буддист
Ленинец-Буддист
15 сентября 2014 07:37

Маскальский «шыш», а не каноническая беларуская «дуля» — это тонкий художественный приём, ящитаю