Каб беларусы пісалі на родной мове

3

Дзень беларускай пісьменнасці адзначаецца 7 верасня. У сувязі з гэтым святам карэспандэнты «IK» вырашылі даведацца, як часта жыхары нашага рэгіёна пішуць на роднай мове. Адказы атрымаліся рознымі.

Іван, пенсіянер (Салігорск): «Лепшыя гады жыцця аддаў краям дзікім, у якіх разгубіў родную мову і пісьменнасць. Люблю чытаць і слухаць радыё па-беларуску».
Іван, пенсіянер (Салігорск): «Лепшыя гады жыцця аддаў краям дзікім, у якіх разгубіў родную мову і пісьменнасць. Люблю чытаць і слухаць радыё па-беларуску».
Сяргей, вартаўнік (Салі-горск): «Брыдка прызнацца, што беларус карыстаецца рускай мовай. Не помню, калі апошні раз пісаў па-беларуску. Стараюся для «Кур`ера» выказацца на роднай мове».
Сяргей, вартаўнік (Салі-горск): «Брыдка прызнацца, што беларус карыстаецца рускай мовай. Не помню, калі апошні раз пісаў па-беларуску. Стараюся для „Кур`ера“ выказацца на роднай мове».
Людміла, пенсіянерка (Слуцк): «Я свабодна пішу на беларускай мове. Напэўна, першае слова, якое напісала на роднай мове, было «Радзіма». Гэтыя добрыя веды мне дала школа. Дзеці мае пішуць і размаўляюць па-руску».
Людміла, пенсіянерка (Слуцк): «Я свабодна пішу на беларускай мове. Напэўна, першае слова, якое напісала на роднай мове, было „Радзіма“. Гэтыя добрыя веды мне дала школа. Дзеці мае пішуць і размаўляюць па-руску».
Галіна, супрацоўніца дэпартамента аховы (Слуцк): «Маё першае напісанае беларускае слова – «матуля». Я часта пішу на роднай мове: калі і сама хачу, калі і патрабуецца. Бывае, забываю, як пішуцца рускія словы, і выбара ў мяне не застаецца».
Галіна, супрацоўніца дэпартамента аховы (Слуцк): «Маё першае напісанае беларускае слова — „матуля“. Я часта пішу на роднай мове: калі і сама хачу, калі і патрабуецца. Бывае, забываю, як пішуцца рускія словы, і выбара ў мяне не застаецца».
Ванда, вартаўнік (Слуцк): «Добра было б, каб у Беларусі мы пісалі і размаўлялі па-беларуску. У Расіі пішуць і гавораць па-руску, ва Украіне – па-ўкраінску, а мы што? Я зараз вельмі рэдка што-небудзь пішу. Хацелася, каб мае дзеці карысталіся роднай мовай».
Ванда, вартаўнік (Слуцк): «Добра было б, каб у Беларусі мы пісалі і размаўлялі па-беларуску. У Расіі пішуць і гавораць па-руску, ва Украіне — па-ўкраінску, а мы што? Я зараз вельмі рэдка што-небудзь пішу. Хацелася, каб мае дзеці карысталіся роднай мовай».
3 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Fak
Fak
6 сентября 2014 16:03

Салі-горск так пишется па-беларуску, или опечатка?

Раскинув мозг
Раскинув мозг
7 сентября 2014 12:41
Ответить на  Fak

Видимо именно так…

ingenegr
ingenegr
8 сентября 2014 13:33

Сколько ни говори что чай сладкий, он не будет слаще. Чтобы он был слаще, нужно положить в чашку сахару.