Споведзь былога марпеха

1

Зняўшы берэт, Андрэй, прыкульгваючы, зайшоў у царкву. Ля царскіх варот стаяў бацюшка, чытаў малітву. Народу ў царкве было мала, чалавек дзесяць. Калі ранішняя служба скончылася, Андрэй падышоў да бацюшкі… «Я да Вас… Дапамажыце», — і было відно, як цяжка яму даецца кожнае слова…

Пах гарэлага мяса, змешанага напалову з гарэлай гумай, посвіст куль, узрывы, стогны параненых. Андрэй выцягнуў з палаючага танка малодзенькага лейтэнанта, узва­ліў на плечы і кінуўся да сця­ны паўразбуранага до­ма. Але паспеў прабегчы некалькі крокаў, адчуў, як уздрыгнуў лейтэнант і нешта цёплае пацякло па ягонай шчацэ, спадаючы на камуфляж. Кроў… Андрэй апусціў лейтэнанта на зямлю — той ўжо не дыхаў. Побач разляцелася ўдрызг цагліна… «Снайпер — сука», — і перакаціўшыся праз кучу цаглянага дрэзу даў чаргу са свайго АКСа па вокнах дома насупраць, дзе мільганула постаць у белым. Нешта моцна штурханула ў плячук, затым удар у бядро… «Трэба дапаўзці, там за сцяной снайпер не дастане…»

Перавязаўшы ра­ну на назе, пры­ту­ліўся да сцяны, закрыў вочы. Памяць выцягнула малюнкі з даваеннага жыцця. «Ну вось і „мульцікі“ пайшлі», — толь­кі змог падумаць Андрэй і адключыўся ад рэчаіснасці. Ачуняў ад таго, што тыкаў у нос аміячку. Жаночы голас даносіўся з бяздоння, а перад вачыма мільгацела істота ў белых калготах.

Реклама

«Андрэйка, любы мой, я не хацела… Я не ведала… Даруй… Калі разгледзела цябе ў прыцэл, як ляжаў ля сцяны, ажно сэрца абарвалася…» — «Я што ўжо ў рай трапіў? Інга? Ты… Што ты тут робіш? — і толькі цяпер да Андрэя дайшло. — Ты снайпер?»

З памяці вырваўся родны пасёлак гарадскога ты­пу. Андрэй малады, статны марпех-гвардзеец з дэмбельскім чамаданам крочыць па роднай вуліцы. Прырода ўжо даўно прачнулася ад зімовай спячкі. Бярозкі выпусцілі першыя маладыя ліпкія лісточкі, абапал дарогі цвілі дзьму­хаўцы. На душы ў салдата радасна і светла. З су­сед­няга двара выбегла дзяўчына. «Ого, якія тут прыгажуні павырасталі за маю адсутнасць».

Гэта была дачка суседа Інга, і сапраўды прыгажуня. Белакурая, высокая, не па гадах па-жаночаму складзёная, хоць на самой справе было ей толькі сямнаццаць. Яна пачырванела, апусціўшы вочы, і, не сказаўшы ні сло­ва, пабегла назад у двор.

З сёмага класа дзяўчына была закаханая ў яго, дзе­сяцікласніка. Яна часта пралівала горкія слёзы ў падушку па начах, калі бачыла, як заляцаюцца да яе каханага старшакласніцы, а на яе ён не звяртае аніякай ува­гі. Інга нават пайшла займацца ў секцыю па біятлоне туды, дзе Андрэй зай­маўся ў секцыі па каратэ.

Ён, як і старэйшы брат, ма­рыў стаць дэсантнікам. Але, калі падышоў час служыць у войску, папаў у марскую пяхоту. Ну, вось і дэмбель. Вырашыў: адпачну да восені, а там падамся ў вучылішча, якое скончыў брат, які ўжо другі год нёс службу ў Аўганістане.

Праз два тыдні Уладзімір прыехаў ў водпукс на сваю малую Радзіму. Андрэю ў падарунак прывёз сапраўдны дэсантны нож, такі ж быў і ў яго. Дасталіся гэтыя нажы ад захопленага душманскага сховішча.

Андрэй жыў мірнай працай, дапамагаў бацькам па гаспадарцы, па выходных хадзіў на трэніроўкі, а вечары праводзіў на дыскатэцы. Інга бегала за ім як хвосцік. Юнак даўно адзначыў: закахалася дзяўчына, але яго сэрца ляжала да другой.

Малюнак: Вера Шут

Аднойчы, вяртаючыся з ДК, пачуў, як дзяўчына клікала на дапамогу. Андрэй кінуўся на голас. Трое хлопцаў валтузілі Інгу, тая адбівалася як магла. Марпех раскідаў гвалтаўнікоў як шчанят, надаваў ім тумакоў і папярэдзіў, каб больш сюды і носу не патыкалі, бо будзе дрэнна.

Дзяўчына расказала яму, што бацькава маці заве да сябе пасля заканчэння школы, каб паступіць у фізкультурны інстытут у горадзе Рызе — бацькавай Радзіме. Пры раставанні Інга абхапіла Андрэя за шыю, няўмела чмокнула ў губы і сказала: «Дзякую любы», — і пабегла да хаты. «Вось табе і пірагі», — падумаў Андрэй, не дай Бог да Валянціны дойдзе, будзе непрыемнасць.

У жніўні Інга паехала да бацькавай маці, а ў верасні ў Андрэя з Валянцінай адбылося ­вя­­­селле. Праўда, з боку Ва­лянціны прысутнічалі адны настаўнікі. У яе не было родных, выхоўвалася ў дзіцячым інтэрнаце. Праляцела некалькі га­доў сямейнага шчасця, праўда, дзетак пакуль што не было, а Андрэева мара так і засталася марай. Маладая жонка не адпусціла нікуды. Працаваў вадзіце­лем у аўтапарку.

Шмат што змяні­лася ў свеце за гэтыя гады. Нашы вывялі войскі з Аўганістана, а амерыканцы ўвялі свае. Раскідаўся «вялікі і непарушны саюз», і кожная былая з рэспублік пачала жыць сваім розумам. Пачалася новая вайна паміж былымі са­юз­нікамі. Уладзімір, паколь­кі служыў у Расійскім войску, пабываў, як цяпер кажуць, у гарачай кропцы. Камандаваў атрадам дэсантнікаў у Чачні.

Пра Інгу Андрэй не ўспамінаў. Бабка Інгі па мацярынскай лініі, суседка Андрэя, казала, што Інга скончыла інстытут і нават выступала ў маладзёжнай зборнай. Потым атрымала траўму, і дарога ў вялікі спорт зачынілася. Калі рэспублікі «разбег­ліся», Інга зусім перастала пісаць і невядома дзе і што яна цяпер робіць, але настырная бабка ўсё роўна адсылала да яе свае лісты і запрашала прыехаць да сябе.

У Андрэева жыццё таксама ўварваліся змены і не ў лепшы бок. Спачатку памерла маці, праз месяц пры родах сканала Валянціна, так і не нарадзіўшы дзіцятка, а яшчэ праз два тыдні са шпіталя прыйшло пісьмо, што памёр брат, выконваючы свой воінскі абавязак, але Андрэй не паверыў.

Аднойчы перабіраю­чы свае і брата­вы рэчы, ён натык­нуўся на братавы падарунак. Рашэнне прыйшло само сабой: паеду ў тую часць, дзе служыў брат, нічога мяне тут не трымае, акрамя бацькоўскіх могілак. Былога марпеха залічылі ў разведку, дзе служыў брат. І вось ужо другі месяц Андрэй на вайне…

Малюнак: Вера Шут

Інга перавязала плячук, рана аказалася невялікая, а вось з нагою было больш сур’ёзна. Куля зачапіла костку, хоць і выйшла навылят. «Нічога, да вяселля зажыве», — паспрабаваў падбадзёрыць сябе старшына. «Да чыйго вяселля, — з горыччу адзначыла Інга. — Мне бабуля пісала, што твая жонка памерла пры родах». Андрэй у адказ толькі кіўнуў галавой і палез у падсумак за сухпайком.

«Вайна вайной, а абед…» — ён не дакончыў, бо Інга неяк здаўлена войкнула, убачыўшы ў руках Андрэя дэсантны нож. «Адкуль ён у цябе?» — і дастала са свайго падсумка нож-«блізнец». У Андрэя зашчаміла ў сэрцы. «Гэта ж братаў нож. Як ён да цябе папаў - гэта ты… яго?» — «Не, Андрэйка, не. Не я. Хахлуха. Была ў нас у атрадзе паскуда з паскуд, ніхто яе не любіў, нават самі „чэхі“ баяліся яе. А тры дні назад яе знайшлі ў развалінах без галавы і ўсю парэзаную. Ці то вашы дабраліся да яе, ці самі чачэнцы яе прыкончылі.

Хахлуха хвалілася трафеем, гаварыла, што заваліла вялікага афіцера, бо пры ім былі дакументы і гэты нож, які я падабрала там, дзе яе кончылі». — «Колькі ж ты загубіла нявінных душ? Чаму ты сюды прыехала? Чаго табе не хапала? Грошай?» — са злосцю запытаў Андрэй.

«Не… Не грошы былі асноўнай прычынай. Калі ты ажаніўся, я месяц не магла адысці, кожны дзень выла, гледзячы на тваю фотку, якую сцібрыла ў тваіх бацькоў, а потым неяк адышла. Вучоба, спаборніцтва, але ў сэрцы сядзела стрэмка, і гэтай стрэмкай быў ты. Мяне апаноўвала такая злосць, што я хацела забіць цябе, а потым сябе.

На адных зборах я атрымала траўму, і шлях у спорт быў для мяне зачынены. А потым пачаўся «вялікі расхэйдас», і кожны пачаў выжываць, як мог. Я пачала паціху выпіваць, затым падсела на наркотыкі, спатрэбіліся грошы. Але памятай, у якім бы я стане ні была, я засталася вернаю табе. Я ўсё ж насіла надзею ў сабе, калі ўсё скончыцца, прыеду з баблом і заваюю цябе. Але, як бачыш, здарылася па-іншаму.

«Чакай, а як жа ты сюды трапіла?» — «Аднойчы ў рэстаране да мяне падсеў дзядзечка, ну я па п`яні раскрыла сваю душу. А ён, гад, прапанаваў «чыстую працу і лёгкія бабкі» і тут жа выдаў аванс, шэсць соцень зялёнымі. Аказалася, што гэтыя грошы трэба было адпрацаваць.

Андрэй маўчаў, апусціўшы галаву, толькі сківіцы хадзілі хадуном. Інга паднялася, узяла вінтоўку, закінула за плечы і пакрочыла да пралому ў сцяне. Раптам яна войкнула і пачала асядаць, трымаючыся за сцяну. Андрэй падпоўз да яе. Інга трымалася за грудзі, а паміж пальцамі цвыркала кроў.

«Ну вось і ўсё. Даруй мне, каханы, даруйце мне, людзі, даруй мяне, Божа», — толькі і змагла сказаць і заціхла, слязінка выкацілася з вока, застыўшы дыяментавай кропляй на шчацэ.
У праёме паказаліся дэсантнікі: «Хлопцы, ён жывы, лажыце на палатку і ў санчасць».

Ачуняў Андрэй ужо ў шпіталі. Вачам сваім не паверыў: перад ім на зэдліку сядзеў яго брат Уладзімір. «Ты… жывы?» — Андрэй памкнуўся да брата. «Ляжы, ляжы, табе пасля аперацыі патрэбен пакой».

Уладзімір паведаў брату пра гісторыю пахаронкі: «Бандыты напалі на нас, акружылі. Капітан па гарачцы прыхапіў маю камандзірскую сумку, якую потым знайшлі ў разва­лінах дома. Непадалёк валялася ўся перарэзаная белакалготніца — снайперша. Я пры прарыве таксама быў паранены. Але пакуль адышоў і не расказаў, хто я такі, дадому атаслалі пахаронку. Вый­­шла памылка. Калi вярнуўся ў часць, мне да­клалі, што ты тут. Вось і па­слаў сваіх арлоў адшукаць цябе. Жывы, ну і слава Богу.

Пасля шпіталя Андрэй адбыў дахаты. Цяжка яму было ў душы і шчаміў боль у сэрцы пасля ўсіх гэтых падзей, таму і зайшоў у царкву, каб паспавядацца.

Андрэй кульгаваю паходкай, абапіраючыся на палачку, пакідаў царкву. Бацюшка перакрыжаваў былога марпеха са спіны: «Маліся, сынок. Маліся — і Бог даруе. Нічога ўжо не перакрэсліш. Кожнаму Гасподзь даў свой крыж, і несці яго да сканання…»

Мікола Корань (Слуцк)

Малюнак: Вера Шут

1 Комментарий
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Modernist
Modernist
31 августа 2014 22:34

С первых строк нет ясности где идет бой. Афганистан Чечня.Какое то шаблонное повествование: гвалтауники, защитил девушку, белые колготки… Всё это много раз слышано в разных вариантах.