Як Сяргей стаў Сяржуком

19

Да свайго 25-годдзя случчанін Сяргей вырашыў зрабіць сабе падарунак — змяніць імя на беларускае. Супрацоўнікі ЗАГСа спачатку вырашылі, што ён жартуе, а пасля адправілі хлопца ў Акадэмію навук.

— Патрыятычныя пам-кненні ў мяне даўно прысутнічалі. Я люблю беларускую культуру, ганаруся тым, што беларус, і думка пра тое, каб змяніць імя, у мяне з`явілася яшчэ гады два таму. А тут як раз тэрмін дзеяння пашпарта сканчаўся, і я вырашыў рэалізаваць сваю ідэю, — распавёў Сяржук. — Мне здавалася несправядлівасцю, што ў нас Змітра запісваюць Дзмітрыем — карацей, пішуць у пашпарты рускія варыянты імёнаў.
Супрацоўніцы ЗАГСа спачатку вырашылі, што я жартую. «А з чаго вы ўзялі, што ёсць такое імя?» — спыталі.
Калі яны зразумелі, што ў мяне сур`ёзны намер, параілі звярнуцца ў Акадэмію навук за даведкай, што такое імя існуе.

Сяргей быў упэўнены: ён першы, хто мяняе імя на беларускае.
— Як жа я здзівіўся, калі, даведаўшыся, што мне трэба, супрацоўніца Акадэміі навук адчыніла на кампутары гатовы бланк і пачала ўводзіць мае дадзеныя. Спытаў, ці не адзін я такі. «Ды не, — кажа. — Вось нядаўна звяртаўся яшчэ адзін Сяргей, таксама Сяржуком стаць хацеў».

Реклама

Пасля дакументы ад-правілі ў Міністэрства юстыцыі, і праз пэўны час Сяргей атрымаў адказ, што яго зварот разгледзелі, і яму дазваляюць змяніць імя.
— Шчыра кажучы, я чакаў, што будуць праблемы, але атрымалася на дзіва проста. Забаўныя пытанні кшталту «А ты падумаў пра дзяцей?» мне задавалі знаёмыя і супрацоўнікі ЗАГСа. На маю думку, гэта сведчыць пра тое, што беларусы прывыклі бачыць свет па-руску, у іх не працуе беларускае мысленне. Людзі не разумеюць, як можна жыць з імем Сяржук.

СЯРЖУК ПА ПАШПАРЦЕ. Я люблю беларускую культуру, ганаруся тым, што беларус, і думка пра тое, каб змяніць імя, у мяне з`явілася яшчэ гады два таму. Фота: Алесь Дастанка
СЯРЖУК ПА ПАШПАРЦЕ. Я люблю беларускую культуру, ганаруся тым, што беларус, і думка пра тое, каб змяніць імя, у мяне з`явілася яшчэ гады два таму. Фота: Алесь Дастанка
Супрацоўнікам ЗАГСа я сказаў, што сваіх дзяцей назаву не Ванем, Пецем ці Сашам. Можа, у мяне сын будзе Францішак?

Я нікога не прымушаю зваць мяне Сяржуком, бо гэта неразумна. Людзі, якія мяне ведаюць шмат гадоў, прывыклі звяртацца да мяне як да Сяргея. Але як ні дзіўна, многія знаёмыя падхапілі маё новае імя і вельмі пазітыўна яго ўспрымаюць. Нават тыя, хто не размаўляюць па-беларуску, нічога супраць не маюць, не кпяць з гэтага. І маці паставілася з паразуменем да майго ўчынку. Дарэчы, адзін знаёмы хоча скарыстацца маім досведам і таксама змяніць імя на беларускае.

У паўсядзённым жыцці Сяржук карыстаецца дзвюма мовамі - рускай і беларускай. Нядаўна хлопец абараніў дыплом па-беларуску.
— Сёлета я скончыў Міжнародны гуманітарны эканамічны інстытут па спецыяльнасці «Палі-талогія». Сябра камісіі з Міністэрства адукацыі вельмі ўзрадаваўся, прачытаўшы тэму майго дыпломнага праекта «Нацыяналізм у 19 стагоддзі». Маўляў: «Я хоць паразмаўляю па-беларуску». Атрымаў 10.
Сяржук лічыць сябе нацыяналістам. На яго думку, улады павінны садзейнічаць умацаванню нацыянальнай ідэі.

— Аб`яднаць беларусаў могуць агульныя каштоўнасці - мова, культура. Я перакананы: гэта адзіны гарант бяспекі нацыі. Раскруткай нацыянальнай ідэі павінна займацца дзяржава, бо нават у самых ініцыятыўных беларусаў няма столькі рэсурсаў, каб паўплываць на сітуацыю ў грамадстве.

Стаць беларускамоўным Сяржуку замінае тое, што не ўсе яго разумеюць.
— Пытаюся ў краме пра цукар, а мяне не разумеюць. А для дзяцей беларуская мова ўвогуле як замежная. Мы выхоўваем пакаленне, якое без перакладчыка не зразумее паляка і ўкраінца.
Сяржук успамінае, як у некаторых сітуацыях мова яго абараняла.
— Аднойчы у кавярні да нас з сябрамі падышоў нецвярозы і пачаў рабіць заўвагі, відавочна, правакуючы канфлікт. Я звярнуўся да яго па-беларуску, і ён паціснуў мне руку: «Уважаю».

Вольга Слуцкая

19 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Стефания
Стефания
9 августа 2014 11:42

Ты- таки это сделал, молодец 🙂

Fak
Fak
9 августа 2014 12:18

/… удалено (троллинг) — Админ…/

Беларус
Беларус
9 августа 2014 12:21

Малайчына! Вельмi актуальныя думкi пра наша грамадства. Хочацца, каб нас такiх, было болей!

Мадэрнiст
Мадэрнiст
9 августа 2014 22:12

Знавал я аднаго беларуса (не нацыяналист, а звычайны беспартыйны алкаголик и зусим не адраджэнец) з тых пра якого Дэмд бы сказау"кончилось ваше время"(поскольку имя ему дали в коммунистические времена), так вот в паспорте у него было записано Хама (Фома).

Модэрнист
Модэрнист
9 августа 2014 22:30

Один мужик в СССР хотел поменять имя отчество и фамилию. Звали его Никита Виссарионович Троцкий.

Fak
Fak
10 августа 2014 10:14

Кстати, у Сяржука фамилия Кийко или Кiко? А то непонятно татарин он или француз.

VERN
VERN
10 августа 2014 11:01

Назвала меня мамочка Мишкой-очень странная мама моя.©

Модернист
Модернист
10 августа 2014 19:13

«Мои отсталые родители дали мне пошлое имя Фёдор. Я изменил его на иностранное -Альфред»

Модернист
Модернист
10 августа 2014 19:18

Сяржук вроде адекватный и не злой парень (не то что некоторые), Курьер, а не познакомили бы вы нас с его дипломной работой (если он согласиться).Тема то довольно любопытная. И почему её только должен научный руководитель Сяржука читать? Было б вельми цикава пазнаёмицца з сяржуцкими даследаваннями. И сам Курьер приобрел бы репутацию аналитической газеты.

Модернист
Модернист
10 августа 2014 19:38

Сяржук это ещё пристойно. Вот в «Арсенале» был футболист Самир Насри.

Sseven
Sseven
11 августа 2014 10:04

А все-таки интересно: какое отчество будет у детей? Сяржукавiч (ўна)

Олег Буркин
Олег Буркин
11 августа 2014 14:33

/… удалено (тролинг) — Админ…/

Vern
Vern
11 августа 2014 19:10

/… удалено (офтоп) — Админ…/ Объединить людей может только совместный труд или испытания. Не люблю националистов.

МихаиЛ
МихаиЛ
12 августа 2014 08:01
Ответить на  Vern

Согласен — общие дела объединяют лучше. Но язык тоже общее дело. А значит сближает людей. Причем для этого выдумывать ничего не надо. Язык -дело само по себе.

Также думаю что раз один язык, то скорее всего схожий геном, менталитет. И уж лучше здоровый национализм чем пидеральный космополитизм или поклонение глобализации, долларам и фастфуду или наоборот — няшмяшу и матрешкам.

Zorro
Zorro
12 августа 2014 00:11

Малайца, хлапец!

Supertrooper
Supertrooper
12 августа 2014 09:24
Ответить на  Zorro

Несомненно малайчынка, але не тешьте себя мыслю что у вас с ним что-то общее -он не такой как притыренные фанаты национализма.

Supertrooper
Supertrooper
12 августа 2014 09:37
Ответить на  Supertrooper

..ЗЫ .Хотя бы потому, что такие как вы словом и делом внушают отвращение ко всему белорусскому, а такие как Сяржук наоборот внушают уважение.

МихаиЛ
МихаиЛ
12 августа 2014 07:49

На вкус и цвет. Для меня имя это неблагозвучное.

Но это его дело что в паспорте написано. Парень видно адекватный плюс не помешанный на мове и околотого. А раз его друзья продолжают звать Сергей — тем более его дело, пусть он паспорту хоть Сержио-Сольфеджио.

Сколько людей знаю которые по паспорту например Варвара, а зовут все Валя. Еще знаю Лену, которую все Катей зовут. И Никиту, который для всех знакомых — Коля.