Зінаіда Цімошак: Падарожжа па праблемах вясковых людзей

32
Реклама

У якасці грамадаскай актывісткі часта прыходзіцца выслухоўваць розныя скаргі жыхароў горада на якасць жыллёва-камунальных паслуг. Паколькі ўсё ж побытавае жыццё гараджан аблегчана камунальнымі паслугамі, вырашыла для параўнання пацікавіцца клопатамі вяскоўцаў, іхнімі стандартамі жыцця.

Для падарожжа з сябрамі выбралі вёскі Грозаўскага сельскага савета Капыльскага раёна, які знаходзіцца адначасова і ў цэнтры Беларусі, і ў глыбінцы. Аграгарадок Грозаў месціцца амаль на мяжы з Слуцкім раёнам. Землі тут урадлівыя, сенакос вырастае ў рост чалавека.

Дзіўна толькі, што ўрадлівасць зямель цяпер негатыўна адлюстроўваецца на знешнім выглядзе навакольных вёсак. На пустуючых землях у «неперспектыўных вёсках» квітнее і рассыпае семя рознае пустазелле, скрозь можна ўбачыць участкі, якія больш напамінаюць узлескі, але не вясковыя сядзібы.

Якія б вёскі не праехалі — у Слабодцы, Дубейках, Аксамітах, Балгавічах, Яўсеевічах і нават у аграгарадку Грозаў людзі скардзіліся на тое, што не косяцца пустуючыя ўчасткі і ўчасткі вуліц, якія прымыкаюць да пустуючых сядзіб. (Згодна з заканадаўствам функцыі гаспадароў на гэтых землях павінна выконваць дзяржава).

Реклама

Шчыруючы на сваіх кавалках зямлі, тутэйшыя гаспадыні ўпрыгожылі іх кветкамі, аздабляюць рознымі цікавымі вырабамі і з сумам паглядаюць на здзічэлыя суседнія «джунглі», якія з’яўляюцца рассаднікам небяспечных для здароўя кляшчоў і камароў. Нярэдка ў вёскі прыходзяць і лясныя госці: дзікі, лісы.

Убачыўшы незнаёмых людзей, вяскоўцы з цікаўнасцю ўступалі ў гаворку, не верылі, што хтосьці цікавіцца іхнімі праблемамі. А жыццё вяскоўцаў ў закінутых вёсках — гэта змаганне за штодзеннае існаванне.

Фота: Зінаіда Цімошак
Фота: Зінаіда Цімошак
Вось бабулька з вёскі Слабодка паказвае на вялізную лужыну — яму пасярод дарогі:

— Крамы ў нас ўжо даўно няма, прыязджае аўталаўка, — гаворыць Алена Аляксандраўна Пятроўская. — А як вады дождж налье, то не хоча ў нашу вёску ехаць. Аўтобус да нас ніколі не хадзіў, а зараз і дзеці з цяжкасцю даязджаюць. Зрабі нам, дзіцятка, каб дарога была лепшая, ды каб абкасілі хаця б абочыны вуліц. Бо хутка не пазнаходзім адзін аднаго ў гэтым гушчары.

Фота: Зінаіда Цімошак

Тая ж праблема і ў вёсках Яўсеевічы і Балгавічы. Некалі тут віравала жыццё, нават быў асобны калгас, існавалі васьмігадовая і пачатковая школы. З-за малых заробкаў і побытавай няўтульнасці моладзь пакінула сёлы. Нягледзячы на гэту акалічнасць, тут шмат упарадкаваных гаспадарак, ёсць і адносна маладыя людзі, якія пакінулі гарады і пастаянна пражываюць тут. У акуратных палісадніках вока прывабліваюць разнастайныя кветкі, у многіх вяскоўцаў нізка пакошана траўка ў садах, як ў гарадскіх парках. Праблема № 1 — адсутнасць сувязі з абласным цэнтрам. Яшчэ некалькі гадоў таму назад сюды хадзілі аўтобусы з Мінска, Слуцка. Цяпер толькі адзін раз на тыдзень заязджае аўтобус з Капыля, раённага цэнтра.

Фота: Зінаіда Цімошак

З намі паразмаўлялі некалькі пажылых людзей.

Галіна Мікалаеўна — пажылая «дачніца», даглядае бацькоўскі дом і жыве ў вёсцы Яўсеевічы з ранняй вясны да позняй восені. Алена Васільеўна Дарашэвіч усё жыццё адпрацавала ў мясцовым калгасе. Абедзве не хаваюць сваё абурэнне:

— На лядовыя палацы грошай у дзяржавы хапае, а на аўтобус з Мінска для нашых вёсак няма. Мы многага не хочам: хай бы хадзіў хаця б 2 разы на тыдзень, прывозіў у пятніцу людзей і адвозіў. Не ўсе ж багатыя, ды й паліва ўсё даражэе. Дзяржаўныя стандарты разлічаны толькі на гарады, а вяскоўцы жывуць як у нейкім зачыненым гета. Каб куды выехаць — трэба ісці 3−5 кіламетраў пешшу да бліжайшай дарогі, дзе праходзяць аўтобусы.

— Лекаў не купіць, доктара няма, крамы няма, пры былым старшыні сельскага выканкама быў сацыяльны дом ў Яўсеевічах, а цяпер няма нічога, вуліцы не абкошваюцца, нейкі каменны век. Дарэчы, таксоўкі, якія едуць з Капыля на Мінск, можа, калі б і заехалі сюды. Дык жа няма дарогі. Некалі паклалі асфальт, ён даўно разваліўся.

Фота: Зінаіда Цімошак

Жыхары наступнай вёскі Балгавічы амаль слова ў слова паўтарылі ўсё вышэйнапісанае. Адсутнасць цывілізаванай дарогі для іх таксама балючая праблема, да іншага ўжо прызвычаіліся. Хоць вяскоўцы мала вераць у магчымасць чагосьці дабіцца, але з радасцю згадзіліся пазбіраць подпісы пад калектыўным зваротам ў Капыльскі райвыканкам.

З Балгавіч накіраваліся ў аграгарадок Грозаў праз маленькую вёску з прыгожай назвай Аксаміты. З прыкладна 28 сядзіб сем дамоў ўжо даўно пакінутыя, таму вёска выглядае крыху здзічэлай з-за двароў, падобных на лес.

Фота: Зінаіда Цімошак

Астатнія двары дагледжаныя: кветкі, каменныя горкі, абсажаныя кветкамі, месцяцца ўздоўж платоў прама на вуліцы. Некаторыя гаспадыні змагаюцца з дзікай расліннасцю на суседніх запушчаных нічыйных сядзібах і садзяць там таксама кветкі. Калі б дзяржава выканала свае абавязкі па ліквідацыі пакінутых дамоў і скошванню пустуючых участкаў, ды дапамагла б жыхарам змагацца з наступаючай лазой, то ў гэтую вёску можна б было прывозіць экскурсіі. Дарэчы, лаза пачала наступаць пасля таго, як ў савецкія часы на месцы крынічнага ручайка мясцовыя ўлады спрабавалі зрабіць жытнёвае поле. Зараз на месцы ручайка і аксамітнага луга — балотца, адкуль на вясковыя агароды прыходзяць дзікі і іншыя лясныя жыхары. Менавіта гэтай вёсцы, дзе прайшлі дзіцячыя гады паэткі Галіны Каржанеўскай, прысвечаны радкі з верша:

Аксаміты, а лепей Аксаміты (націск на «ы»)
Завецца вёска, дзе жыла гады.
За ёй, кустамі пышнымі прыкрыты,
Бег ручаёк няведама куды.

Фота: Зінаіда Цімошак

Тутэйшыя жыхары баяцца, што на зарослых здзічэлых сядзібах можа ўкараніцца баршчавік Сасноўскага, парасоны — шапкі якога ўжо заўважаны на абочынах дарогі, якая вядзе ў аграгарадок Грозаў.

Фота: Зінаіда Цімошак

Што датычыцца баршчавіка, то для Грозава гэта сапраўдная экалагічная катастрофа. Нягледзячы на разрэкламаваныя праграмы барацьбы з гэтай небяспечнай раслінай, у гэтым годзе фінансавыя сродкі не выдаткоўваліся, і яна працягвае сваё пераможнае шэсце. З кожным годам плантацыя, якая мяжуе з будынкам сярэдняй школы, усё пашыраецца, жыхары Грозава змагаюцца з раслінай на сваіх агародах, атрымліваюць апёкі.

Аграгарадок Грозаў з’яўляецца і цэнтрам сельскага савета. Грошы на будаўніцтва аграгарадкоў выдаткоўваліся немалыя, аднак і тут нямала двароў, зарослых пустазеллем у рост чалавека. Заўважылі таксама здзічэлы «прэзідэнцкі домік».

Пражывае тут больш за 500 жыхароў, а няма лазні, дзе можна было б памыцца пасля працы.

У снежні 1941 года ў невялікім лесе побач з аўтамабільнай дарогай Капыль — Слуцк у некалькі кіламетрах ад Грозава немцы растралялі 447 мясцовых жыхароў яўрэйскага паходжання, сярод якіх было 52 дзетак ва ўзросце да 5 гадоў. У 2006 годзе пры дапамозе спонсараў з Варонежа, чые родзічы таксама знайшлі тут сваю смерць, быў пабудаваны мемарыял Памяці ахвярам халакосту. На помніках мемарыялу высечаны імёны загінуўшых, іх колькасць уражвае.

Фота: Зінаіда Цімошак

Фота: Зінаіда Цімошак

Але яшчэ больш уражвае, што да мемарыялу, у будаўніцтва якога ўкладзена столькі спонсарскіх грошай, трэба прабірацца з сякерай. Былы старшыня сельвыканкама Валянцін Абрамовіч, будучы ініцыятарам увекавечання месца растрэлу аднавяскоўцаў, падтрымліваў дарогу ў належным стане, выбіваў сродкі, клапаціўся ён і пра вёскі, набыў трактар для абкошвання вёсак.

Пра яго з настальгіяй успаміналі жыхары розных вёсак, з якімі мы сустракаліся. Людзі не разумеюць, чаму гаспадарлівага чалавека ў нейкія 60 гадоў адправілі на пенсію па ўзросту, у той час, як многім чыноўнікам найвышэйшага рангу перавальвае за 70, а яны кіруюць дзяржавай.

Пагутарыўшы з людзьмі, мы прапанавалі ім паспрабаваць паўдзельнічаць у вырашэнні праблем. Вяскоўцы з радасцю згадзіліся пазбіраць подпісы пад калектыўнымі зваротамі аб адкрыцці лазні, рамонце дарог, ліквідацыі плантацыі баршчавіка, ачысткі супрацьпажарнага вадаёма.

У сваю чаргу 23 ліпеня я пабывала на прыёме ў старшыні Капыльскага райвыканкама і старшыні раённага Савета дэпутатаў, на якім давяла да ведама кіраўніцтва патрабаванні вяскоўцаў, якія падцверджаны адпаведнымі фотакарткамі.

Кіраўнікі раёна абяцалі іх разгледзець і прыняць меры, пры гэтым скардзіліся на адсутнасць фінансавай базы для ўтрымання вёсак у належным стане згодна з правіламі ўтрымання населеных пунктаў Беларусі.

Атрымліваецца, што на будаўніцтва аграгарадкоў дзяржава знайшла грошы, а далейшы іх лёс пусціла на самацёк. Я ўжо не гавару пра малыя вёскі, якія і патрэбна было б развіваць замест выкідвання грошай ў прорву.

Тым не меньш чыноўнікі павінны зразумець: краіна Беларусь — гэта не толькі сталіца Мінск, але і вёскі. Яны існуюць і ў бліжэйшым будучым не будуць зруйнаваны, бо там працягваюць жыць людзі, асабліва ў летні час. Значыць, тыя законы, якія ёсць на паперы ў адносінах да вясковых людзей, трэба выконваць і удасканальваць у лепшы бок. А задача грамадскіх актывістаў — заставіць кіраўніцтва ўспомніць пра вёску.

Таму некалькі слуцкіх і капыльскіх актыўных людзей вырашылі паспрабаваць дапамагчы сялянам зрабіць іх нялёгкае жыццё больш утульным.

Зінаіда Цімошак
(першакрыніца тэксту на сайце novychas.info)

Реклама

32
Комментарии: будем признательны за ваши отзывы.

Пожалуйста, авторизуйтесь чтобы добавить комментарий.
14 Авторы комментариев
Раскинув мозг

Не всё так просто, как кажется… Во многом автор прав, хотя есть много «но». Сейчас не только хитрый колхозник считает копейку, но и государство уже научилось так делать. Не рентабельный магазин — закрыли. Если кроме хлеба и соли ни чего не покупает народ, так зачем держать магазин? Продавец тоже заработать должен на икру! Ради 2−3 сельчан автобус из деревни в Минск гонять тоже в убыток. Сейчас минчане на машинах больше ездят. Неужели нельзя договориться с другими односельчанами, чтобы подвозили? Или сельчане друг другу враги заклятые? Конный пешему не товарищ? А про баню вообще надо помалкивать. Колхозник за деньги в баню никогда не пойдет в деревне — только за счет колхоза, т. е. даром. Пусть сельчане не обижаются, покритикую — не любят они мыться. Иной раз в автобусе или… Подробнее »

Галіна

Дзіўны каментарый! Як ёсць, так і добра… Аўтобус патрэбен не столькі вяскоўцам, колькі дачнікам, якія зараз і трымаюць вёску. А лазні ляснулі першымі пасля развалу СССР. На добры толк, трэба і лазня ў сельскім савеце, і падвоз да лазні.А так пакінулі людзей дзічэць і прападаць, бо гэта, бачыце, нерэнтабельна. Лядовыя палацы таксама нерэнтабельныя і нават стратныя. І што?!!

BORIS

ЗИНА ТЫ ПРАВА

DEMD

Магазин и баня на селе это не просто торговая точка и помывочный пункт. Это еще и общение, а баня-целый ритуал. Мой покойный дед, царствие ему небесное по воскресеньям в баню ходил, как на праздник. С суботы бабушка готовила чистое билье и ложила на табурет. Утром дед поднимался, закуривал самокрутку, клал в льняную торбу билье, двухручную мачалку, мыло и обязательно бутылочку самогона, сабственного приготовления. Возле бани собиралось все мужское население, женское ходило в субботу. Процес помывки растягивался на пол дня. Несколько раз посещалась парилка, переменно обливались горячей и холодной водой, самые смелые добегали до близпротекаюзей речки и окунались там, друг другу терли спины, а после вымытые и распаренные долго сидели в раздевалке и выпивали по стопке. Это не помывка, а целое тотральное действо. Я мальцом с дедом ходил несколько… Подробнее »

Внимательный

Нельзя сравнивать город и деревню, тем более требовать, чтобы «цивилизация пришла» в деревню. У белорусской деревни свой неповторимый колорит. Она не похожа на польскую деревню или иркутскую, молдавскую, и, тем более, на узбекский кишлак. Многие задумываясь построить дом выбирают всё же деревню. Каждый выбирает сам, где ему жить. Слушать ежедневно звук перфоратора в 9-этажке или пение петуха ранним утром. В любом случае кто-то чем-то жертвует и взамен получает то, что хочет. Конечно связь бы хорошую провести в деревню, дороги сделать, электричество чтобы стабильно поступало в дома…

DEMD

За 20 лет, по словам Лукашенко в сельское хозяйство вбухали 60 ярдов вражеских доллоров!!! Да за такие бабки в каждой деревне не то что магазин с баней, супермаркет с сауной должны быть

Вали Долл

А за ту помощи, что вашим братьям госдеп вбухал уже должна победить революция)))))))))))))

DEMD

Вы Вади Долл если что-то знаете, пожалуйста фамилии, моих братьев", которых госдеп озолотил, я с них спрошу.

BORIS

DEVD Деньги вбухали в строительство комплексов ферм покупку комбайнов и техники топливо, но только не в строительство и благоустройство деревень

DEMD

Сельское хозяйство уважаемый это не только фермы и трактара, это еще и люди, их дети. И если не будет села, вески с магазинами и банями, так кому все эти комплексы свиные и коровьи будут нужны? О том и речь, что о животных заботятся лучше, чем о человеке. Дойка коров компьтеризирована кое где уже, а дороги нормальной нет.

Внимательный

BORIS и DEMD пишут про одно и то же, но создается впечатление, что DEMD обвиняет в происходящем BORISа. Будто он туповатый и не понимает ни чего! BORIS пишет о реалиях, а DEMD — теории разводит! Мы все знаем, как должно быть и без теоретиков, но есть еще реальная жизнь.

DEMD

Да вы не внимательный, а замечательный. Все замечаете, все знаете, а поехать в село и поднять проблеммы сельчан и озвучить их не хотите или боитесь?
И человека обозвал тупым от моего имени, а сам вроде не приделах.

Внимательный

Наивный DEMD! Перед кем в селе поднимать проблемы сельчан? К кому туда ехать? К председателю сельсовета, который ни чего не решает? Кому там озвучивать? Всё давно озвучено — только выполняй. На счет «тупого» — читайте внимательнее вместо выхватывания отдельных слов. Я знаю BORISа и знаю где он живет, а живет он в деревне. Поэтому его учить жизни не нужно — он знает, что такое село.

DEMD

На село вам ехать не к кому, подымать проблемы не перед кем, озвучивать некому, так какого вы пытаетесь заткнуть рот тем, кому есть что и перед кем озвучивать?
С Борисом я не знаком и где он живет не знаю, но тупым его не называл, даже косвенно. Так что вы не выхватываете слова из контекста, а сами придумываете и озвучиваете якобы мысли других.
Обьясните своему знакомому почему я в своем коментарии продолжив его мысль посчитал его тупым.

Генадзь

Дзякуй Зінаідзе Цімошак і рэдакцыі газеты за узняюту праблему. Па каментарыях спрачацца няма жадання. Толькі скажу, што пакуль не зразумеем, што веска — больш чым цэнтнерызгектара і тоныадкаровы, то не будзем мы і народам і дзяржавай. У нядўнім нумары СБ чытаў, што ў сельскую гаспадарку ўкінута 40 мільярдаў даляраў, а вырашчана прадукцыі, здаецца, на 34 мільярды. Я не атрымваю ніякай дапамогі ад дзяржавы, але нават паразумення часам не знаходжу. І справа нават ня ў тым, што аддача нізкая, а ў тым, што каштоўнасць вясковага жыцця падае. Селета на аграрныя спецыяльнасці дабор — могуць паступаць двоешнікі па тых, нашых мерках. Яны будуць кіраваць вескай у будучыні. Чаго чакаем. Дарэчы ў Польшы было за пяць год тых жа 40мільярдаў укінута, але параўнайце… Подробнее »

Kron

В каждой деревне магазин и баню нет смысла содержать. Передвижные лавки — этого вполне достаточно для «хуторов». В том же Грозава много чего есть, даже филиал банка, — чему лично я был очень удивлён. Автобусы не ходят, асфальт плохой — ну так не ездят люди активно на автобусах, вокруг оглянись чуть ли не у каждого по одной-две машины. Да и к тому же дорога до самого Грозава не плохая, разве что в нём самом. Раньше жили с грунтовыми дорогами, бегали в пыли и как-то жили… Бани — только ленивый не строит, да хотя бы летний душ из бочки сделали… Другие проблемы на селе, а не эти, совсем другие. Статья получилась скорее с надуманными проблемами.

Генадзь

Kron, ежели проблемы поднятые в статье надуманы, то проблемы благоустройства Случи и Бычка, вместе с городским парком, дважды надуманны. Я уж не говорю о проблемах бездомных собачек и футбола. Кто имеет одну-две машины? Бабуля из Слободки, или которая из Благович? А зачем в Слуцке строили новую баню — у каждого душ, старая баня была. Да и не о том. У меня душевая кабина в доме. Нужно, так и баню построю. И не то страшно, что на нас власть забила, а то, что вот такая старость ждет — ты будешь нахрен никому не нужен. Потому тикают все их весок. Агрогородки? В моей школе учились в две смены. А вообще в заречной зоне было три средних школы, много начальных, четыре садика. Сейчас одна школа-садик и в некоторых классах по одному человеку. Было три хозяйства, осталось одно. Было… Подробнее »

МихаиЛ

Генадзь, трижды респект за комментарий! Полностью разделяю вашу точку зрения.

Kron

Генадзь, вот, вы сами уже и начинаете озвучивать проблемы села. И одна из самых основных что все действительно оттуда уезжают. А почему — нет достойной оплаты труда на работе! Работа есть, оплаты нет. Например в этом году перед уборочной требовалось только порядка 9000 механизаторов. Ведь столько выпускают их из ССУЗОВ — а они все в Минск едут, наверно там посевные и уборочные идут… Уезжают люди, закрывается сервис, зачем поддерживать обслуживание, если потребителя на селе нет. Всё закономерно, всё логично. А теперь поясню почему проблемы надуманы, — в данном случае пытаются решить проблемы «нольцелых шесть десятых бабушки», что бы ей на селе доживалось. А что потом? Что с инфраструктурой делать? Дети её поедут туда? Или они продадут «дом» за подороже только потому что там ямы… Подробнее »

Генадзь

Kron, теперь понятно. Но, вслед за автором статьи, повторю — эти проблемы неподъемные. Я знаю, т.к. поднимал и в одиночку, и как-то нас аж 60 таких, как я с пяти облостей собралось и поднимали проблему села. И совместно с Международным фондом развития сельских территорий — тщетно — кому то нужно не село, отлаженное и легко управляемое производство сельхозпродукции, а кому то возможность распилов и откатов. Про село не думают. А козалось бы — посмотрите на Столинщину — вопреки стараниям государства там село процветает и развивается. Но, увы, не в наших силах. А здесь автор статьи о другом — вот эти бабули отдали жизнь селу, их, по большому счету, ограбили, а сейчас никому они не нужны. И мы с женой знаем, что случись что с кем из нас одним, и здохнем здесь никому не нужные — ни государству, ни обществу. Вот одна из причин, по которой… Подробнее »

Внимательный

Генадзь, а с чего Вы взяли, что если сбежите в город, то будете кому-то нужны? Если уж кто-то не нужен в деревне, то в городе и подавно. Будет жить с сыном или дочкой в одном подъезде — им некогда будет зайти. Все от воспитания зависит. В городе старики так же ни кому не нужны, как и в деревне. Если Вы о государстве — то оно считает выполнившем свой долг — пенсию назначили.
Можно подискутировать о количестве лампочек на улицах деревень и на проспектах Минска, если хотите:)

Зінаіда Цімошак

Адказ Крону на яго «Другие проблемы на селе, а не эти, совсем другие. Статья получилась скорее с надуманными проблемами» - Я і не спрабавала гаварыць пра глабальныя праблемы сяла, паколькі іх вырашэнне не залежыць ад мяне. Гэта разумелі нават вясковыя бабулькі, і просяць яны аб штодзённых простых рэчах: засыпаць яму, каб машына магла падвезці прадукты, каб тая ж хуткая з Капыля магла пад’ехаць, дарогу на могілкі, каб можна было аддаць павагу памёрлым., дапамагчы справіцца з плантацыямі баршчэўніка Сасноўскага, які рассыпаецца на агародах. Душ не кожны можа зрабіць, у бочку трэба насіць воду з калодзежа, які звычайна агульны і знаходзіцца на вуліцы.Калі дзяржава не здольная вырашаць нават такія дробныя праблемы — дык навошта тады такая дзяржава з такімі чыноўнікамі і дэпутатамі? Дарэчы,… Подробнее »

Kron

Зинаида, то что вы поехали и пообщались это хорошо, но будет ли хотя бы рассмотрен самый минимум озвученных вопросов. Места те я знаю не плохо, и через Грозава ездил тоже не так давно. Дорога боле-менее и местами можно под 100−120 км/ч ехать. Я не скажу что там всё плохо, видал и похуже деревни и дороги к ним. На счет — засыпать ямы и покосить, то могли бы и средствами колхоза к которому относятся деревеньки, а не силами Копыльского районного. Видимо председатель колхоза там такой трудится — не хозяин своей земли… А вообще вы к председателю ходили общаться на эту тему? Ведь не асфальт ложить собираетесь к умирающим деревням, а просто подсыпать большие ямы на грунтовой дороге к ним. Или вы сразу в Копыльской районный комитет обратились что бы ему по голове настучали? Вот вы озвучили про колодец, а почему вы считаете что эти мелкие… Подробнее »

Генадзь

Много можно букфф написать написать о проблемах современного белорусского села, но достаточно прочеть комментарии к данной статье, написанные жителями провинциального города, который и выживает только благодарая тому же селу, и поймешь об отношении беларусов к селянам больше, чем перечитав все передовицы беларусских газет, в т. ч. и оппозиционных. Из тех 40 миллиардов вброшенных в село, такие города. как Слуцк, получли может больше, чем сами селяне. Да и не было бы у нас своей сельхозтехники, не навешивай сырые разработки на селян. Но селяне же у нас быдло вонючее.
Прав был посол Франции в Беларуси, оценивая нас не как талерантных, а как скорее «абыякавых». После прочтения комментариев отпадает желание оспаривать известный тезис полубеларуса-полулитовца Пильсудского «беларусы — это ноль!».

Модернист

И вновь продолжается бой. И сердцу тревожно в грудиииии…

евгения

Большое спасибо автору. Хорошая статья и хорошее дело.

Fak

Вячеславовна молодец, видать старой советской закалки, всё коммунизм строит, правда и сама сбежала жить в город из деревни поближе к ледовым дворцам.

Тычоблин

«Хоць я старай кабецинай стала усё езжу у веску па мяса, па сала».

Kron

Ну с города ж виднее как нужно жить в деревне…

Зінаіда Цімошак

Факу і Крону: Дык вось жа я і не збегла зусім з вёскі, бо больш за паўгода ў летні час жыву там і змагаюся з пустазеллем не толькі на сваім, але і на двух суседніх пустуючых участках побач. Згодна закону, гаспадаром суседніх участкаў з’яўляецца дзяржава… Мусіць, калі б ёй кіравалі разумныя людзі, то пытанне можна было б вырашыць.

У адносінах да калгасаў і саўгасаў я больш спагадлівая, чым вы. У калгасаў ёсць свае гаспадарчыя задачы, якія яны выконваюць на землях, якія належаць калгасам, і яны не абавязаны выконваць функцыі райвыканкамаў

евгения

Хорошо, что нашлись люди, которым небезразлична ситуация на деревне, и которые могут как-то помочь изменить ситуацию к лучшему.

Вiталь

Хозяином может быть человек государственный, но государство никогда хозяином быть не сможет. Коллективная форма управления размазывает ответственность, и по факту, все равно остаются личные интересы. Так стоит ли обманывать самих себя???