Стрэмка ў мяккае месца

0

На вясковай вуліцы сак­рэтаў няма. Што Пятра Афа­насьевіча, лепшага ме­ханізатара па выніках вясенняй пасяў­ной, кі­раў­ніцтва гаспа­даркі ўзнага­ро­дзіла незвычайным падарункам, аб­ляцела вёску раней, чым узнагароджаны вяр­нуў­ся да хаты. Кожны новы даведвальнік на­ві­ны пытаўся, а што ён будзе рабіць з гэтай шліфаваль­най машынкай. Зразумела, калі дарылі пральную машыну, ці халадзільнік. Быў выпадак, камбайнёру падарылі «Жыгулі» ў суседняй гаспадарцы, але ціхенька і адабралі. Каб дарылі шліфавальную машынку, такога вёска не помніла.

Назаўтра зранку Пётр Афа­насьевіч вырашыў па­да­ру­нак выкарыстаць. Сярод двара прыхваткам за вясну змайстраваў альтанку. Пасля работы добра пасядзець вечаровай прахалодай, жонка падасць вячэру. Альтанка была амаль гатова, толькі дошкі шурпатыя. Паехаць у горад ды купіць гэту машынку часу не было. Пётр Афанасьевіч звярнуўся да аг­ра­нома, які ў горадзе бывае амаль штодня, каб той купіў яму. Але аграном не купіў, сказаў, што ў магазіне няма. І вось яно, яго жаданае шчасце, у руках.

Там, дзе пройдзе шліфа­валь­ны круг, дошка стано­віцца такой гладзенькай, што хочацца да яе шчакою прытуліцца. А машынка гудзіць, толькі пыл вылятае ў спецыяльны пылазборнік.

Реклама

Яшчэ не нацешыўся цудам Пётр Афа­насьевіч, як да яго сусед прыйшоў. Стаіць і дзівіцца. Не вытрымаў і кажа: «Як скончыш, дай мне машынку, пашліфую лаўку каля двара, а то жанчына стрэмку загнала ў тое месца, на якім сядзела». — «У цябе во­пыту шліфаваць няма, та­му ў раз сапсуеш, а яна каштуе паўтара мільёна. Прынось залог і бяры хоць на дзень». — «Ты сур’ёзна гэта кажаш?» — перапытаў сусед. «Не жартую, прэмію атрымаў таксама, грошы маеш», — адказаў Пётр Афанасьевіч.

Сусед моўчкі павярнуўся і пайшоў да свайго дому. А Пётр Афанасьевіч пра­цягваў работу і радаваўся сваёй хітрасці: не адказаў, але і не даў — сусед больш не прыйдзе. Ды памыліўся. Яшчэ звонку не адшлі­фаваў апошнюю дошку, як сусед зноў з’явіўся. Пётр Афанасьевіч бачыў, што той у кулаку трымае грошы.

Гэта не першы раз сусед прыбягае: то гебліка дай, то пілку тонкую, а то проста цвіка папрасіць, бо свайго не мае.

Скончыў сваю работу Пётр Афанасьевіч, машынку выключыў, мяккай шчоткай абцёр. Тут сусед руку працягвае і кажа: «Роўна паўтара мільёна». Так абмяняліся: сусед узяў шліфмашынку, а Пётр Афанасьевіч грошы.

Гаспадар цуда-машынкі ведаў, што сусед будзе расказваць людзям, які ён скупы. Ад гэтага неяк прыкра на душы стала. Раптам ў нейкім закуточку галавы шавяльнулася думка: на гэтыя грошы купіць суседу шліфмашынку, тады не будзе яго тоўстазадая жонка стрэмкі заганяць у мяккае месца. Падумаў, і стала смешна. Смяяцца людзі будуць над суседам, як Пётр Афанасьевіч адвучыў пабірацца.

Зборы былі нядоўгімі, выгнаў з гаража аўто, а жонцы сказаў, што скора будзе дома. У горадзе яго вабіў магазін «Будмаркет». Любіў гэты магазін за безліч добрых прылад.

Шліфавальныя ма­шынкі розных памераў стаялі на асобнай паліцы. Ён выбраў адну. Каштавала яна трошкі менш. А каб дагнаць да паўтара мільёна, ку­піў некалькі кругоў-пры­ліпалаў да машынкі ды маску на твар, каб не дыхаў сусед пылам.

Дарогай думаў, як лепей будзе аддаць пакупку суседу, уяўляў, як той абрадуецца. У гаспадарцы такая машынка вельмі патрэбна. Сам не адважыцца купіць, а яго тоўстазадая грошай не дасць.

Пакупку паклаў у гаражы, стаў чакаць суседа. Таго доўга не было, значыць, нешта яшчэ шліфаваў. Бо на лаўку часу многа не патраціш.

Сусед прыйшоў амаль вечарам, калі Петр Афа­насьевіч канчаў фар­баваць альтанку. Па­ды­шоў і падзівіўся, як роўненька пафарбавана. «Як застанецца фарба, дасі мне, пафарбую лаўку на вуліцы. Вось жонка рада будзе», — і аддае машынку. «Не сапсаваў?» — Пётр Афа­насьевіч узяў і пак­руціў машынку ў руках. «Грошы мае аддай», — нецярпліва сказаў сусед. «Грошы ў гаражы, а чужыя рэчы трэба вяртаць чыстымі».

Пётр Афанасьевіч неяк нетаропка паклаў сваю машынку, падышоў да рыштака, на якім ляжала ў прыгожай упакоўцы новая пакупка, узяў яе ў рукі і моўчкі стаў перад суседам.
«Вось твае грошы», — сусед глядзеў, здзіўлена вылупіўшы вочы. — «Купіў табе, у гаспадарцы рэч патрэбная». — «Ну і жлоб ты», — сказаў сусед, узяў пакупку і моўчкі пайшоў з двара.
Што азначае слова «жлоб», Пётр Афанасьевіч не разумеў. Назаўтра на машыннай станцыі яго прасілі расказаць, як аш­часлівіў суседа.

«Зрабіў дабро, — адказваў Пётр Афанасьевіч, — каб жонка стрэмак у мяккае месца не заганяла».

Уладзімір Дамель

140722-stremka

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии