Замалёўка. Птушаня не вылятае з гнязда

0

Сваё гняздо ластаўкі зрабілі некалькі гадоў назад пад мантажным люкам ліфта на дзявятым паверсе жылога дома. Як помню, гады тры яны прылятаюць вясной. Падрамантуюць сваё жыллё і выводзяць птушанят.
У гэтым годзе акно і фортка ў калідоры забіты на цвік і не адчыняюцца. Ластаўкі доўга шукалі, як трапіць да сваёй хаткі. Нарэшце знайшлі шчыліну ў дзвярах выхада на дах. Таму запазніліся з вывадам птушанят.

З гнязда птушаняты вылецелі больш за нядзелю таму. Толькі адно ніяк не вылятае: вылязе і сядзіць на ўскрайку гнязда, чакае, калі прынясуць бацькі ежу. А бацькі заляцяць, сядуць на лесвіцы, што вядзе на дах, і завуць малога. Але малы чамусьці не вылятае.

Цікава, што колькі гадоў птушкі трымаюцца свайго гнязда, помняць да яго дарогу. Скора ластаўкі адляцяць у вырай. Ці паляціць з імі апошняе птушаня?

Реклама

Уладзімір Амяльчэня

140723-lastochka

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии