Беларускі брэнд бярэ пачатак у Слуцку

2

У чацвер, 17 ліпеня, брэндзінгавая кампанія Fabula прэзентавала брэнд «Князь Рыбанька», які быў названы ў гонар заснавальніка мануфактуры Слуцкіх паясоў Князя Міхала Казіміра Радзівіла Рыбанькі.

140717_rybon'ka_5

Аб гэтым паведамляе сайт кампаніі Fabula. Як пазначана на гэтым сайце, брэнд «Князь Рыбанька» стаў першым у сваёй прадуктовай катэгорыі брэндам, які створаны на падмурку нацыянальнай гісторыі і культуры. Нагадаем, што сузаснавальнікам і крэатыўным дырэктарам Fabula з’яўляецца случчанка Вольга Кашкан. Інтэрв'ю з ёй «ІК» публікаваў напачатку гэтага года.

Реклама

140717_rybon'ka_2

«Як падтрымаць і развіць у беларусах нацыянальную самасвядомасць? Мы вырашылі, што з’яўленне сапраўдных беларускіх гандлёвых марак, асабліва ў сектары FMCG (шырспажыў - заўв.рэд), — гэта просты, дзейсны і яскравы крок у гэтым напрамку. Так і нарадзіўся наш «Князь Рыбанька», — пішуць супрацоўнікі кампаніі на прэзентацыйнай старонцы брэнда.

140717_rybon'ka_1

Выкарыстанне імя гістарычнай асобы ў назве прадукту яны тлумачаць клопатам пра нацыянальную ідэю: «Такі ход дазваляе на спажывецкім узроўні весці прамоцыю беларускай нацыянальнай ідэі. Тым больш, уся прадукцыя брэнда — ад селядца да чырвонай рыбы — была любімай у шляхецкім асяроддзі». Тэма дзейнасці князя Рыбанькі абыграна і ў дызайне. Згодна інфармацыі кампаніі, ён зроблен з выкарыстаннем адценняў, характэрных для знакамітых слуцкіх паясоў.

140717_rybon'ka_4

«Князь Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька (1702−1762), адзін з найслаўнейшых магнатаў беларускай зямлі, быў надзвычай актыўнай і амбітнай асобай. На яго рахунку безліч важных дзеяў: заснаванне мануфактуры шаўковых паясоў у Слуцку, шкляных мануфактураў у Налібоках і Урэччы, стварэнне прыватнага тэатра і г. д. Не меншую вядомасць князь атрымаў за жыццялюбнасць і шырыню душы, што праяўляў на пірах і застоллях. Многія яго здзяйсненні зніклі ў смузе стагоддзяў, але каларытны і непаўторны зварот «Рыбанька» застаўся з намі як напамін пра слаўныя часы нашай гісторыі», — дадае гістарычную даведку Fabula.

140717_rybon'ka_3

Брэнд быў створаны па заказу ТАА «Фаўна».

Вольга Шуманская

Раней:

2 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Сомнение
Сомнение
18 июля 2014 09:47

Что за люди! Всё готовы опошлить, лишь бы денег заработать. Не удивлюсь, если начнут выпускать женские прокладки «София Слуцкая». Куда катится общество???

Человек
Человек
18 июля 2014 23:35
Ответить на  Сомнение

Пока единственная здесь пошлость прозвучала от вас.