Дарога да Салігорска зрабіла рэзкі паварот да вадасховішча і ўзбегла на пагорак, з якога адкрыўся далягляд, дзе пасецца статак будучых кароў сельгасгаспадаркі «Гарняк». Пастух наглядае за імі здалёк з кабіны «Жыгулёў». Пастаяў, падзівіўся, паўспамінаў…
Пастушком я стаў яшчэ ў час нямецкай акупацыі. Пазней зрабіў кар’еру: у 1944 годзе я ўжо самастойны пастух. Толькі пасвіць даводзілася некалькі кароў.
Шчаслівай была сям’я, якой удалося зберагчы сваю рагулю ў час ваеннага ліхалецця. З нецярпеннем чакалі цёплых вясенніх дзён, калі можна было вывесці яе з хлява на вяроўцы, баючыся, каб не павалілася з голаду. Па балоце пасля снегу выпрыгваў на купінах чорнагалоў – першы корм для рагуль. За імі басанож ішоў пастух…
Успаміны, успаміны.
Уладзімір Дамель

Працяг давайце.Вельми цикава.Тычина бы развярнуу тэму..