Памёр Мікалай Мельнікаў

1

У Салігорску 25 мая на 84-м годзе жыцця памёр Мікалай Апанасавіч Мельнікаў — былы лётчык, паэт і вялікі сябар газеты «Інфа-Кур'ер». На працягу многіх гадоў на нашых старонках друкаваліся яго вершы, напоўненныя вострым, надзённым гумарам.

Нарадзіўся Мікалай Апа­насавіч 3 чэрвеня 1930 го­да на Магілёўшчыне ў вёсцы Дабужа Быхаўскага раёна ў сям'і вясковага каваля. У 1951 годзе ён стаў курсантам Разанскага авія­цыйнага вучылішча. Пасля яго заканчэння працаваў у Вільні, лётаў на самалётах рознага тыпу, выконваў рэйсы ва Уладзівасток, Хабараўск, Сочы.

За мужнасць, праяўлен­ную пры экстранай пасадцы ў Кіеве пасажырскага самалёта з непра­цуючым рухавіком, Мікалай Мель­нікаў узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Cцяга.

Реклама

Доб­разычлівасць, добра­сум­­леннасць, ­радасць за пос­пехі іншых — тое галоўнае, чым адрознівала­ся жыццё гэтага цікавага чалавека.

140528melnikov

Пахаваны Мікалай Апа­на­савіч Мельнікаў 27 мая ў Старобiне. Над яго магілай прагучаў верш, які ён перадаў рэдакцыі некалькі гадоў таму, папрасіўшы, каб менавіта гэтыя радкі прачыталі на яго пахаванні.

Як памру я, пахавайце
Мяне з жонкай побач,
Каб жылі мы ў адной хаце
Ды й гулялі поруч.

Шмат чаго не дасказалі
Мы адзін другому
Пры жыцці, не дакахалі,
Гэта ж так вядома!

На тым свеце часу хопіць,
Каб паразмаўляці.
Так што не хвалюйся, хлопец,
Будзе час кахаці.

Вунь жывуць Адам і Ева,
Голыя заўсёды
Пад той яблыняю-дрэвам,
Такая там мода.

Кажуць, у раю на гэта
Ўвагі не звяртаюць.
Хто там — хлопец ці кабета —
Хай сабе гуляюць.
***

Калектыў «Кур'ера» глы­бока смуткуе з нагоды смерці Мікалая Апанаса­віча Мельнікава і выказвае шчырыя спачуванні родным і блізкім нябожчыка.

Калектыў «Кур'ера»

Раней

1 Комментарий
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Modernist
Modernist
29 мая 2014 20:22

Смуткую. Хороший был дядька.