Случчанін Эдвард Вайніловіч — заснавальнік цэркваў, касцёлаў і сінагог

Эдварда Вайніловіча, заснавальніка каталіцкай царквы св. Сымона і св. Алены ў Мінску, вядомай як Чырвоны касцёл, хочуць прылічыць да ліку блажэнных. Аб гэтым мы ўжо пісалі раней.

Фото с сайта wikipedia.org
Фото с сайта wikipedia.org
Лёс Эдварда Вайніловіча непарыўна звязаны са Случчынай. У вёсцы Савічы знаходзіўся яго радавы маёнтак. Адукацыю ён атрымаў у Слуцкай гімназіі, з`яўляўся ганаровым суддзёй Слуцкага павета, узначальваў мясцовае Таварыства дабрачыннасці. Пры яго падрымцы было створана камерцыйнае вучылішча.

З нагоды пачатку працэсу беатыфікацыі славутага земляка «ІК» прыводзіць фрагменты тэксту Ігара Ціткоўскага «Эдвард Вайніловіч. Яго прах вярнуўся на радзіму, а душа знайшла спакой у мілай сэрцу Беларусі», апублікаванага ў № 24 ад 15.06.2006 г.

Вольга Шуманская

Реклама

Эдвард Вайніловіч (1847−1928) паходзіў са старадаўняга шляхецкага роду. Нарадзіўся ў маёнтку Сляпянка каля Мінска. Атрыманыя ў спадчыну ўладанні, большасць з якіх знаходзіліся ў межах Слуцкага павета, ператварылі яго ў аднаго з багацейшых памешчыкаў Мінскай губерні.

Чырвоны касцёл

Храм узведзены па фундацыі Эдварда і Алімпіі Вайніловічаў у памяць сваіх заўчасна памёршых дзяцей і асвечаны ў гонар іх нябесных апекуноў святых Сымона і Алены. Будавалі храм у 1908−1910 гады.
Пасля рэвалюцыі храм закрылі, і тут размясціўся Дзяржаўны польскі тэатр БССР. У 1930-я гады, калі непадалёку ўзводзілі Дом улады, касцёл павінен быў знікнуць, бо праектам прадугледжвалася забудаваць новымі карпусамі ўвесь перыметр плошчы. Праект не быў рэалізаваны, і храм захаваўся. Не быў ён разбураны і падчас вайны. У 1950-я гады касцёл зноў вырашылі знішчыць, але на гэты раз яго абаранілі кінематаграфісты. Тут размясцілася кінастудыя «Беларусьфільм», а ў 1975−90-я гады быў клуб кіне-матаграфістаў (Дом кіно). У 1990 годзе храм адда­дзены вернікам. Цяпер будынак Чывонага касцёла з`яўляецца своеасаблівай візітнай карткай нашай сталіцы.

«Мінскі Бісмарк»

Яго былыя сядзібы знаходзяцца на тэрыторыі цяперашняга Капыльскага раёна. У маёнтку Савічы, напрыклад, былі пахаваны яго продкі, а таксама заўчасна памёршыя дзеці - дачка Алена і сын Сымон. Спавядалі Эдвард і Алімпія Вайніловічы каталіцызм, але да ўсіх веравызнанняў ставіліся паважліва.

Шматлікія сведчанні гавораць пра апякунства і ахвяраванні Вайніловічаў храмам розных канфесій. Напрыклад, у сваіх Макранах ён узвёў праваслаўную Георгіеўскую царкву, а непадалёку — каталіцкі касцёл. У Клецку для яўрэяў пабудаваў сінагогу. Добразычліва ставіўся да татар-мусульманаў.

Адукацыю Эдвард меў хатнюю, потым з срэбраным медалём скончыў Слуцкую гімназію. Прафесійную падрыхтоўку атрымаў на тэхналагічным факультэце Пецярбургскага ўнівер-сітэта, працаваў інжынерам на Пуцілаўскім заводзе. Удасканальваў веды ў Італіі, Германіі, Польшчы.

Сам Пётр Сталыпін, які за здольнасці і рэфарматарскія адносіны да працы называў Вайніловіча «Мінскім Бісмаркам», прапаноўваў яму заняць у сваім ура­дзе на выбар пасаду віцэ-прэм`ера або міністра сельскай гаспадаркі Расіі. Але Эдвард прыклаў намаганні для падняцця эканомікі і дабрабыту свайго краю.

Ён з`яўляўся членам і прымаў удзел у працы трох Дзяржаўных Дум Расіі. На працягу 35 гадоў з`яўляўся ганаровым суддзёй Слуцкага павета. Узначальваў Таварыства дабрачыннасці Слуцкага павета. Пры яго падтрымцы ў Слуцку было адкрыта камерцыйнае вучылішча. На аснове навейшых дасягненняў у сваіх маёнтках арганізоўваў сельскагаспадарчую працу. З 1878 года стаў членам, віцэ-старшынёй, а потым і старшынёй Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі. Падтрымліваў і фінансаваў беларускія зямляцтвы ў Вільні і Пецярбургу, фінансаваў першае легальнае беларускае выдавецтва «Загляне сонца і ў наша ваконца».

Падчас рэвалюцыі падтрымаў утварэнне Беларускай Народнай Рэспублікі, удзельнічаў у пасяджэннях Рады БНР. Працягваў грамадскую дзейнасць і ў Слуцку. У яго доме 14 і 15 лістапада 1920 года праходзіў Беларускі з`езд Случчыны, які ўзняў Слуцкае паўстанне супраць бальшавікоў.

У 1920 годзе разам з жонкай ад`ехаў у польскі горад Быдгашч, дзе на свае сродкі пабудаваў шматпавярховы дом для дзяцей-сірот, за што заслужыў вялікую павагу жыхароў месца. У гэтым гора­дзе быў пахаваны. Пасля смерці ў чэрвені 2006 года яго астанкі былі перапахаваны ў заснаваным ім касцёле святых Сымона і Алены.

Ігар Ціткоўскі

Раней:

10 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Кирилл
Кирилл
23 мая 2014 13:22

Давайте вместо БМП, которая является символом бессмысленной военной агрессии и бессмысленно пролитой крови установим памятник Войниловичу. Будет в Слуцке символ добрососедства, взаимоуважения, просвещения, патриотизма и меценатства.

Modernist
Modernist
23 мая 2014 14:08
Ответить на  Кирилл

У чиновников нет золотого запасу. Вот еслибы здание станции юных техников продали бы михаилу за 20тысяч долларов, то на памятник были бы деньги. Да и не имеет Войнилович идеологического значения как БМД. Это культура.о нем знают немногие,

Кирилл
Кирилл
23 мая 2014 18:21
Ответить на  Modernist

Да, БМД, спасибо, что поправили.

Деньги не проблема. Ту же БМД продать кому-нибудь или на металлолом сдать — вот и деньги.

Ленинец-Буддист
Ленинец-Буддист
23 мая 2014 16:21
Ответить на  Кирилл

Наконец-то прозвучало весьма умное предложение. И не только Войниловичу, но и Радзивилу и другим сынам Случчины, какой бы конфессии они бы не принадлежали.

Fak
Fak
23 мая 2014 18:41
Ответить на  Кирилл

А давайте вместо какой-нибудь вашей недвижимости памятник установим, в Слуцке же больше свободных мест нету. А то жизнь так и пройдет бессмысленно.

Zorro
Zorro
24 мая 2014 00:41
Ответить на  Fak

Переплавить Ульянова. Половина //-ов от возмущения подохнут просто. А там и до Войниловича руки дойдут. /… комментарий отредактирован — Админ…/

Раскинув мозг
Раскинув мозг
22 августа 2014 14:59
Ответить на  Кирилл

И нахрена памятник Войниловичу ставить за памятным знаком воинам-интернационалистам? Может сначала думать, а потом писать?

DEMD
DEMD
23 мая 2014 18:09

Войниловича нынешнее покаление чинуш предало забвению потому, что на его фоне они выглядят мерзкими бездарями хапугами ничего не создающими, а только разрушающими и потребляющими, одним словом-паразиты.
Такие, как Войнилович-душа нации, а для нынешних мамлюков-приспособленцев материальное всегда будет смыслом их существования.

Fak
Fak
23 мая 2014 20:00

При царе было всё иначе, богатые помещики для своих холопов храмы строили, а для себя скромные маенткi. А про мамлюков это видно в очередной раз от безграмотности.

ingenegr
ingenegr
23 мая 2014 22:03

«Богатыри не мы». Э. Войнилович действительно достоин в памяти остаться блаженным, достаточно почитать биографию.