Ярыла нясе ўрадлівасць

6 мая (траўня) праваслаў­ная Царква адзначае свята Георгія Пераможцы, якое ў народзе называецца Юрай. Але мала хто ведае, што гэта свята звязана з язычніцкім ушанаваннем Ярылы — бога плоднасці для жанчын (купанне ў росах) і ўраджайнасці (пасеў яравых).

У некаторых народаў Прыбалтыкі і Заходняй Еўропы гэты дзень і па сёння захаваўся як дзень свабоднага кахання, адгалосак першабытнай палігамнай сям'і перыяду матрыярхата.

Для жанчын, якія па няздольнасці мужоў не маглі зацяжарнічаць, гэта была магчымасць атрымаць спадчыннасць ад здаровага мужчыны.

Реклама

Дзверы неба расхінула
І дае прастор цяплу,
Свята Юр`я наступіла…
Не чапаюць сёння плуг.

Дзеўкі з ранку йдуць на росы
Пакачацца ў траве.
Мыюць цела, мочаць косы
У зялёнай мураве.

Гэты дзень дае ім сілы,
Каб здаровым выйшаў плод.
Сёння спусціцца Ярыла,
Той, каго чакалі год…

Белы конік скача з неба,
Басанож і ў вянку,
У руцэ калоссе хлеба,
Ніву топча на скаку.

І дзе ступіць ён нагою
Ці дзе вокам павядзе,
Жыта там расце капою,
Колас хлебны зацвіце.

Дзе ж зямля радзіць не хоча,
З рук ён кіне каласок.
Хай парадуюцца вочы —
Будзе хлеба ў той гадок.

Карагод вядуць дзяўчаты,
Скачуць побач юнакі,
Як сцямнее — доўжаць свята,
Йдуць да лесу нацянькі.

Бо Ярыла дазваляе
У каханні саграшыць —
Ноч свабоды аб’яўляе.
(Сёння мала хто паспіць…)

А Ярыла скача ў далеч,
Радасць даў усім спаўна,
Люд праводзіць яго з жалем,
Хоць заквеціла вясна.

Дзячаць шчыра Яравіту,
Просяць зноў прыйсці хутчэй,
З ім заўсёды будзе жыта,
Больш народзіцца дзяцей.

Алесь Новік

140508-jaryla

1 Комментарий
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Modernist
Modernist
8 мая 2014 19:18

Первобытная полигамная семья в первобытном обществе не повсеместный фактЧто то сомнителен сам факт матриархата. В древнем мире женщина вещью считалась и была в порабощении у мужчин. Что то сомнительно, что у первобытных дикарей было по другому. У современных дикарей такого нет.