У суботу, 26 красавіка, каманда дзяўчат са Слуцка прыняла ўдзел у II Агульнабеларускiм ФотаБатле. У 10 гадзін раніцы ўдзельніцы – Анастасія Арлоўская, Вікторыя Капская, Эмілія Мяцельская і Аліна Уласевіч – атрымалі на адрас электроннай пошты заданні ад арганізатараў, на выкананне якіх адводзілася восем гадзін.
Усяго было тры заданні: зрабіць фотаздымкi на тэмы «Рынкавыя адносіны», «Беларускае ў горадзе», «Памер мае значэнне». Апошняе заданне мела тэхнічную спецыфіку, таму што фотаздымкi неабходна было зрабіць у рэжыме макра.
Усяго за перамогу змагаліся 19 каманд з Гродна, Мiнска, Слоніма, Гомеля, Маладзечна, Барысава і Слуцка.
Вынікі будуць вядомыя ў першай палове мая.
Пераможцы ФотаБатла адправяцца ў Гродна на IV фестываль моладзёвай журналістыкі «Твой стыль».
Анастасiя Арлоўская









Кот Базилио у горадзе)))))))))
Классный значок, где купить? 🙂
Я таких несколько впрок накупил в 92м.Лет через….продам вам за хорошую цену.)))))))))))))))
Набыць магчыма ў Менску, дзе Таварыства Беларускай мовы, недалёка ад лінгвістычнага універсітэта: вул. Румянцава, 13. Там шмат чаго цікавага і латаратуры беларускай досыць. Ну ці ў сядзібе БНФ павінна быць.