Гісторыя вёскі на валунах

0

Айцец Георгій Пятроўскі, настаяцель праваслаўнага храма ў вёсцы Барок, на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Фэйсбук (facebook.com) піша: «Вёска Барок, як і вялікая колькасць вёсак Слуцкага раёна, без будучыні. Шмат дамоў пустуе. Многа ёсць месцаў, дзе некалі стаялі хаты. Зараз хат няма. Месцы зараслі дрэвамі і кустарнікамі. Юрый Сяргеевіч Даманскі, наш фермер, вырашыў гэтыя месцы пачысціць: дрэвы пазразалі, кусты павыкарчоўвалі. Адным словам, тэрыторыю прыбралі.

Я, грэшны, прапанаваў яму паўз дарогу на гэтых месцах пакласці валуны, на якіх напісаць гістарычныя даведкі. Атрымоўваецца як бы гісторыя на валунах. Ён маю ідэю падтрымаў. І вось справа рухаецца наперад.

Таксама вырашыў каля царквы вялікімі валунамі выкласці ўзвышанасць. Малайцы хлопцы-калгаснікі, хто робіць на амкадорах, — яны і ў кустах ці на полі калі знаходзяць валунчык, так і вязуць да царквы.

Реклама

Не ўсе людзі ведаюць пра нашу задуму. Так бывае і чуеш: «І нашто яны гэтыя камяні сцягваюць у вёску?»

Такім чынам, калі гэтая ініцыятыва працягнецца, вёска Барок атрымае ўнікальную для нашых краёў асаблівасць — яе гісторыя будзе напісана на валунах.

Алесь Дастанка

Фота са старонкі Георгія Пятроўскага на facebook.com
Фота са старонкі Георгія Пятроўскага на facebook.com

140424_georgii02

140424_georgii03

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии